Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
2.47K subscribers
2.12K photos
304 videos
2 files
2.59K links
Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю

Чат-бот: @bssfbot

Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/

Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/
Download Telegram
У суботу, 13 студзеня, ў Кіеве прайшоў буйны дзіцячы турнір па лёгкай атлетыцы  "Кубак Белай пантэры".

Турнір сабраў больш за 300 юных удзельнікаў з 15 рэгіёнаў Украіны. Партнёрамі турніру выступілі брэнд PUMA, кампанія PlantIn, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, Дэпартамент моладзі і спорту Кіева і іншыя.

Славуты беларускі баец Віталь Гуркоў і выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін узялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў турніру.

"Кубак Белай пантэры" прайшоў ужо ў трэці раз у Кіеве. Турнір праводзіцца на прызы славутай украінскай лёгкаатлеткі Вольгі Саладухі. Два апошнія турніры прайшлі пад час паўнамаштабнай вайны ва Украіне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ШУКАЕМ ПАРТНЁРАЎ У ПРАЕКТ

Сябры, 13 студзеня ў Кіеве адбылося вялікае свята дзіцячага спорту - Кубак Белай пантэры. Мы змаглі сабраць больш за 300 юных удзельнікаў з 15 рэгіёнаў Украіны, каб выявіць наймацнейшых у лёгкаатлетычных змаганнях.

Сёлета партнёрамі праекту выступілі Федэрацыя лёгкай атлетыкі Украіны, кампанія PUMA, украінскі стартап PlantIn, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, Дэпартамент па справах моладзі і спорту Кіева і іншыя.

У верасні 2024 году мы плануем правесці летні Кубак Белай пантэры - на адкрытым паветры. З гэтай нагоды мы запрашаем да супрацы ўсіх зацікаўленых - брэнды, камерцыйныя арганізацыі, ініцыятывы ды фізічная асобы. Просім звяртацца па пытаннях супрацы ў наш чат-бот: @bssfbot альбо на емайл bssfbel@gmail.com.

Падтрымаць праект асобна можна тут:
https://www.globalgiving.org/projects/white-panther-cup-2024-in-kiev/
🤔 "Допуск спартоўцаў у нейтральным статусе — гэта вельмі добра"

Старшыня Паралімпійскага камітэта РБ Алег Шэпель адказаў, ці задавальняе яго ўдзел спартоўцаў у нейтральным статусе:

🗣Мы лічым, што допуск спартоўцаў у нейтральным статусе — гэта вельмі добра. У нас невысокая ўнутраная канкурэнцыя, а спартоўцам неабходна бачыць вынікі сваёй працы. І калі ў тых відах спорту, дзе ёсць тэхнічны вынік, гэта прасцей, то ў адзінаборствах неабходна сустракацца з сапернікамі, спаборнічаць. Дзеці вельмі чакаюць вяртання да нармальнага спаборніцкага рэжыму.

🗣На Паралімпійскія гульні неабходна заваяваць ліцэнзіі. На жаль, з-за адхілення з барацьбы за ліцэнзіі выбылі прадстаўнікі фехтавання на інвалідных калясках, але за ліцэнзіі змагаюцца прадстаўнікі плавання, лёгкай атлетыкі, веславання на каноэ і, магчыма, паўэрліфтынгу. Мы разлічваем на 10 ліцэнзій. План падрыхтоўкі распрацаваны, прадугледжвае вучэбна-трэніровачныя зборы і ўдзел у міжнародных спаборніцтвах. Дзеці рыхтуюцца, ёсць вялікае жаданне выступіць і заваяваць медалі ў Парыжы.

А што вы думаеце наконт удзелу ў спаборніцтвах беларусаў у нейтральным статусе? Пішыце ў каментарах👇🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Латвія забараніла сваім спартоўцам спаборнічаць з беларусамі і расейцамі❗️

Сойм Латвіі прыняў папраўкі да закона, якія забараняюць зборным краіны гуляць супраць каманд з Беларусі і рф, нават калі спартоўцы выступаюць у нейтральным статусе. Таксама зараз афіцыйна забаронена праводзіць спаборніцтвы з удзелам беларускіх і расейскіх спартоўцаў на тэрыторыі краіны.

На афіцыйным сайце Сойма адзначана:

🗣Асноўная мэта паправак да закона — пацвердзіць салідарнасць Латвіі з Украінай і ў корані спыніць любыя спробы расеі ўзаконіць свае ваенныя злачынствы ў спартыўнай сферы.

Папраўкі не рэгулююць удзел латвійскіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях. Рашэнне аб удзеле прымае Латвійскі алімпійскі камітэт.

Крыніца: Сойм Латвіі

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Фонд спартыўнай салідарнасці зладзіў больш за 200 гуманітарных віз для прадстаўнікоў спартыўнай супольнасці⚡️

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці вяртаецца пасля адпачынку і працягвае сваю працу, каб дапамагаць сумленным прадстаўнікам спорту.

У канцы снежня мы апублікавалі тэкставую справаздачу аб выкананай працы за 2020-2023 гады. Паглядзець дакумент можна па спасылцы 👈🏻

А пакуль мы вырашылі распавесці пра самыя моцныя вынікі нашай працы!

▫️Фінансавая дапамога на суму больш за 500 тыс. еўра беларускім спартоўцам, якія пацярпелі ад рэжыма лукашэнкі

▫️Больш за 20 спраў аб міжнароднай абароне ў Польшчы, Літве, Германіі. У асаблівасці складанымі былі справы ў Нарвегіі і Латвіі, але і яны вырашыліся паспяхова

▫️Спансаванне 8 паездак на алімпійскія кваліфікацыйныя спаборніцтвы і 6 трэніровачных збораў для беларускіх вольных атлетаў у 2021 годзе ў сувязі з адсутнасцю падтрымкі з боку НАК Беларусі

▫️Запуск Міжнароднай антываеннай дэкларацыі, якую падпісалі больш за 500 прадстаўнікоў спорту з 30 краін свету, у тым ліку больш за 40 алімпійскіх і паралімпійскіх чэмпіёнаў і медалістаў, 120 чэмпіёнаў і медалістаў свету

▫️Арганізацыя 4 дабрачынных анлайн-забегаў "Марафон за свабоду", апошні з якіх сабраў больш за 5000 удзельнікаў з 54 краін

▫️Арганізацыя буйной серыі аўкцыёнаў "World Sports for Ukraine", якая сабрала больш за 150 000 еўра і дапамагла набыць і даставіць гуманітарную дапамогу ва Украіну

І гэта толькі невялікая частка дасягненняў за тры гады няспыннай работы нашай невялікай каманды!

Фінансавая справаздача арганізацыі знаходзіцца ў працэсе падрыхтоўкі — сачыце за навінамі ў нашых сацсетках 📲

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🔥Больш за 40 допускаў да змаганняў атрымалі беларускія атлеты за падтрымкай Фонду спартыўнай салідарнасці🔥

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці на працягу апошніх 3-х гадоў няспынна дапамагае беларускім прадстаўнікам спорту як у фінансавых, так і ў юрыдычных пытаннях.

Сярод атлетаў, які былі дапушчаныя на спаборніцтвы праз садзейнічанне Фонду, былі як прафейсійныя беларускія спартоўцы, так і юнакі і дзеці, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за рэпрэсій з боку рэжыма.

Мы радыя, што можам і далей дапамагаць сумленным спартоўцам працягваць іх кар'еру і змагацца на міжнародных арэнах.

Нагадваем, што ў снежні была апублікавана вялікая справаздача аб выкананай працы за 2020-2023 гады. Паглядзець дакумент можна па спасылцы 👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🤩Фрыстайлісткі з Аўстраліі, якіх трэніруе беларус Дзмітрый Дашчынскі, заваявалі два медалі на этапе Кубка свету.

Срэбра і бронзу зборнай Аўстраліі па фрыстайле на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які праходзіў у Дзір-Вэлі, прынеслі Даніэль Скот і Эбі Уілкакс.

Іх каманду ўжо больш за два гады трэніруе беларус, двухразовы прызёр Алімпіяды Дзмітрый Дашчынскі, які выказваўся ў падтрымку Нікалая Казека і Аляксандры Раманоўскай, а таксама выступаў супраць вайны ва Украіне.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зноў бярэ ўдзел у адной з найбуйнешых спартыўных канферэнцый — Play the Game 2024

З 4 па 7 лютага ў нарвежскім Тронхэйме праходзіць 13-ая спыртыўная канферэнцыя Play the Game 2024 з лозунгам "Clearing sport, sparking change", у якой зараз бярэ ўдзел больш за 400 прадстаўнікоў спорту, менеджэраў і журналістаў.

❗️Дэлегацыя БФСС выступае 7 лютага на адной з панэльных дыскусій.

Канферэнцыя праводзіцца для абмеркавання сучасных праблем сусветнага спорту, абмену вынікамі працы, навуковых даследаванняў і абмеркавання ключавых тэндэнцый развіцця сусветнага спорту.

Тэмамі гэтага году былі абраныя зімовыя віды спорту, змена клімату, геапалітычная напружанасць і злоўжыванне чыноўнікамі сваёй улады.

Паглядзець праграму канферэнцыі і даведацца больш можна па спасылцы 👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥀На вайне ва Украіне загінуў чэмпіён Еўропы і свету па паўэрліфтынгу Аляксандр Білаконь

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Федэрацыі грэка-рымскай барацьбы Украіны Вадзім Кісіль:

🗣На вайне з расейскімі фашыстамі загінуў Аляксандр Білаконь, чэмпіён свету і Еўропы па паўэрліфтынгу, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Украіны. Аляксандр быў адным з наймацнейшых людзей Украіны. Яшчэ ў 2017 годзе ў цэнтры Адэсы ён устанавіў рэкорд Украіны па перамяшчэнні чалавекам цягача з прычэпам, запоўненага людзьмі. У 2020 годзе Аляксандр Білаконь атрымаў Майстра спорту па волатаўскіх гульнях.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім загінулага.

Героі не паміраюць!🇺🇦

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔"Чэмпіянат Савецкага Саюза быў цікавы"

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Анатоль Байдачны выказаўся наконт магчымага уключэння беларускіх клубаў у расейскія чэмпіянаты:

🗣Ніхто не абмяркоўвае гэтую тэму. Мяркую, што ў Беларусі няма такіх каманд. Нават не ведаю, па якіх прынцыпах яны будуць пераходзіць.

🎙Як вы лічыце, у бліжэйшыя гады можа здзейсніцца пераход нейкага з беларускіх клубаў у чэмпіянат расеі?

🗣Не ведаю, як гэта здзейсніцца. Але я лічу, што гэты накірунак трэба развіваць. Там расейскія клубы не гуляюць [у еўракубках]. І колькі гэта будзе працягвацца, я не ведаю. А чэмпіянат Савецкага Саюза быў цікавы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😬 "Алімпійскі рух сябе дыскрэдытуе"

Іван Ціхан, старшыня беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, пасля допуску МАК беларускіх атлетаў у нейтральным статусе знаходзіць Алімпіяду несправядлівай і патрабуе зрабіць "альтэрнатыўны гульні":

🗣Алімпійскія гульні — гэта вяршыня спорту. Калі спартовец заходзіць у спорт, кожны трэнер распавядае аб Алімпійскіх гульнях, аб трыўмфах, аб перамогах, аб дасягненнях, аб рэкордах. Ва ўсіх спартоўцаў гэта псіхалагічна склалася.

🗣Але яны зараз бачаць несправядлівасць у адносінах да сябе. Каб хоць неяк яны маглі прадэманстраваць свае вынікі, мусіць быць альтэрнатыва. Гэта даўно абмяркоўвалася ў спартовых колах.

🗣Свет памятае 84-ы, 80-ы год. Цяпер мы паўторна да гэтага прыйшлі. Трэба мець альтэрнатыўныя гульні і збірацца ўсім разам. Таму што цяперашні алімпійскі рух сябе дыскрэдытуе.

Якія думкі выклікае ў вас гэтае меркаванне? Дзяліцеся ў каментарах👇🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці этычна выступаць на чэмпіянатах краіны-агрэсара?

Былы намеснік дырэктара менскага гандбольнага клубу "Віцязь", які быў знішчаны пасля пратэстаў 2020 года, Сяргей Свіркоў паразважаў аб будучыні беларускага гандболу і гульні беларускіх каманд у расеі:

🗣Самае галоўнае для мяне цяпер пытанне: наколькі этычна выступаць на чэмпіянатах краіны-агрэсара? Давайце прызнаем, што ўзровень чэмпіянатаў расеі ў большасці відаў спорту вышэйшы, чым беларускія. Адзначым, што ўдзел у мацнейшым чэмпіянаце аўтаматычна падымае ўзровень прафесіяналізму спартоўца. Добра гэта ці дрэнна? Вядома, добра. Моцны спартовец – моцная зборная.

🗣Выдатна, мы адправілі ў чэмпіянаты расеі найлепшых гульцоў і найлепшыя каманды, накіравалі туды фінансавыя рэсурсы. А што застаецца тым клубам, каго не ўзялі? А такія будуць. Нашыя чэмпіянаты рэзка аслабнуць.

🗣Для нашых клубаў адкрываецца вялікі рынак і новыя маркетынгавыя, рэкламныя магчымасці. Яны змогуць прыцягваць буйных фундатараў. Заўсёды ёсць "але" – зʼяўляюцца і дадатковыя выдаткі. А за чый кошт нашыя клубы будуць пагашаць іх? Буду вельмі рады, калі клубы выйдуць на стоадсоткавую самаакупнасць. Я рэаліст. І ўпэўнены, што клубныя бюджэты будуць складацца з улікам дзяржаўнага падтрымання. І зараз самае цікавае: а адкуль яму узяцца? Правільна, яго пачнуць забіраць у іншых клубаў, пачнуць абцяжарваць нашыя прадпрыемствы, якім і так складана. Усё гэта адабʼецца на людзях.

Крыніца: БЕЛСАТ

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Дэлегацыя БФСС выступіла на буйной спартыўнай канферэнцыі Play The Game 2024 з дакладам на тэму нейтральных атлетаў

У дакладзе БФСС прадстаўлена пазіцыя Фонда наконт допуску нейтральных атлетаў з Беларусі і расеі на Алімпіяду ў Парыжы.

Мы адзначылі адсутнасць аператыўнай і адпаведнай рэакцыі МАК на вайну супраць Грузіі і расейска-ўкраінскую вайну. Быў выказаны крытыцызм у адрас канцэпцыі Алімпійскага перамір'я.

🗣Гэтая канцэпцыя значыць, што войны можна пачынаць і весці ў любы час, і толькі парушэнее "алімпійскага перамір'я" сутыкаецца з нейкай рэакцыяй з боку МАК. Вы можаце забіваць людзей, але калі вы будзеце прытрымлівацца фармальнасцей, вас не пакараюць занадта моцна.

Пытанні крытэрыяў нейтралітэту таксама былі ўзняты са згадваннем таго, што МАК пазбягае публічных дэбатаў па гэтым пытанні. Былі прыведзены крытэры, паводле якіх атлеты з расейскім ці беларускім пашпартам павінны выступаць толькі як індывідуальныя нейтральныя атлеты, без магчымасці ўдзелу каманд. Таксама было адзначана, што атлеты, якія актыўна падтрымліваюць вайну, не маюць права ўдзельнічаць, а таксама атлеты і персанал, які працуе на ваенныя або спецслужбы, павінны быць выключаны.

Быў прыведзены прыклад справы Ванэсы Каладзінскай супраць Яны Максімавай, які падкрэслівае няроўнасць у адносінах да спартоўцаў.

Абмяркоўваліся магчымыя кампрамісы, у тым ліку ідэя стварэння "каманды міру", а таксама заклік да публічнага асуджэння вайны і забеспячэння спецыяльных умоў для спартоўцаў, якія адмовіліся падтрымліваць палітыку ваенных рэжымаў.

🗣МАК сцвярджае, што кампраміс, калі ні адзін з бакоў не задаволены, — лепшае рашэнне.

Мы лічым, што тэма патрабуе публічнага абмеркавання, а СМІ і грамадства павінны аказваць ціск на МАК, каб прасоўваць каштоўнасці міру і сумленнай гульні ў спорце і Алімпійскім руху.

✊🏻Акрамя выступу з дакладам, дэлегацыяй БФСС былі праведзены сустрэчы з НАК Даніі, Global Athletes, Sport and Rights Alliance, Play the Game, а таксама спартыўнымі выданнямі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін распавёў, як зараз працуе Фонд спартыўнай салідарнасці і чаго чакаць у будучыні:

🗣Трэба разумець, што для паўнавартаснага функцыянавання Фонду патрэбна каля паўмільёна еўра за год. Тады арганізацыя будзе працаваць на поўную магутнасць. Маю на ўвазе юрыдычныя выдаткі, падтрымку спартоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, выдаткі на пераезды і персанал. У 2021-м, 2022-м і 2023-м нам удавалася выходзіць на такі бюджэт. У асноўным мы працавалі за кошт грантавай падтрымкі. Але ў канцы кастрычніка 2023 такі перыяд скончыўся. Гэта было чакана. Таму сёння мы ня можам, як раней, рэагаваць на нейкія рэчы, дапамагаць атлетам фінансава. Па сутнасці, Фонд стаў рухам на грамадскіх пачатках, у якім разам са мной пяць чалавек.

🗣Бліжэйшым часам вызначыцца, у якім рэжыме будзем працаваць далей. Хацелася б прынамсі захаваць Фонд як інстытуцыйную арганізацыю, незалежны прафсаюз. Наўрад ці мы будзем, як раней, рэгіянальным інфлюэнсерам, рэалізоўваць складаныя кейсы, але гэта і зразумела.

🗣З высокай верагоднасцю, думаю, мы працягнем якасную працу. Фонд зрабіў нямала і стаў своеасаблівым пунктам верыфікацыі. Да нас па-ранейшаму рэгулярна звяртаюцца па юрыдычную дапамогу. Магчыма, будзем аказваць камерцыйныя паслугі. Ведаеце, у чым праблема? Вельмі мала хто разумеў, з якімі працаёмкімі кейсамі мы сутыкаліся. Атрымаць, напрыклад, для чалавека міжнародную абарону ў Нарвегіі ці Латвіі — гэта было вельмі складана. Нам ішлі насустрач у парадку выключэння. Я ўжо не кажу пра допускі беларусаў да спаборніцтваў і скарачэнне спартовага каранціну. Такія кейсы на камерцыйным рынку каштуюць дзясяткі тысяч долараў. Ні з аднаго чалавека мы не ўзялі ні капейкі.

Крыніца: Зеркало
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕯Украінскі 17-гадовы баскетбаліст Уладзімір Ермакоў быў забіты ў Германіі.

У Дзюсельдорфе напярэдадні матча на баскетбалістаў Уладзіміра Ермакова і Арцёма Казачэнка напалі з нажамі на вуліцы. Федэрацыя баскетбола г. Кіева паведаміла, што лекары не змаглі выратаваць Уладзіміра, в Арцём дагэтуль знаходзіцца ў лякарні, але стан яго здароўя стабільны і жыццю больш нічога не пагражае.

Па папярэдняй інфармацыі, злачынцамі з'яўляюцца восем маладых людзей арабскай знешнасці, а прычына забойства — нацыянальнасць юных баскетбалістаў.

Міністэрства замежных спраў Украіны ўзяло на асаблівы кантроль расследаванне забойства, яно супрацоўнічае з мясцовай паліцыяй.

Ермакоў займаўся баскетболам і гуляў у дзіцячых камандах "Тэйваз" і "5T.E.A.M.-ДЮСШ-12" (2006 г.н.). У складзе юнацкай зборнай Украіны (U-16) выступаў на чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Балгарыі.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырые спачуванні бацькам загінулага.

❗️Дапамагчы сям'е можна па нумару карткі ў Монабанк: 5375414113406887 (Геннадій Єрмаков)
✊🏻Віталь Гуркоў, чэмпіён свету па тайскім боксе і кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня", распавёў BYSOL пра беларускіх валанцёраў ва Украіне:

🗣Мяне ўражвае салідарнасць паміж добраахвотнікамі розных падраздзяленняў. Яны падтрымліваюць адно аднаго, наведваюць у шпіталях, шукаюць і перадаюць патрэбныя лекі.

🗣Калі бываем на пазіцыях, дзе больш небяспечна, здараецца, прылятае побач з намі. Некаторых валанцёраў зачапіла аскепкамі, але не тое, каб штосьці сур’ёзнае. Такія паездкі — патрэбныя. Гэта магчымасць пабачыцца з сябрамі, паглядзець, у якіх умовах яны жывуць, прывезці нешта карыснае. А яшчэ важны момант: гэта паказвае ім, што іх не забываюць.

🗣На маю думку, чалавек, які выбірае заставацца ў краіне, у якой ідзе вайна, робіць гэта не проста так. Гэта цяжкі выбар: вайна працягваецца, у краіне ёсць пэўныя сацыяльныя праблемы, не так проста знайсці працу, якая табе б падабалася. Я заўсёды казаў, што справы беларусаў ва Украіне залежаць ад саміх беларусаў ва Украіне. Калі мы пра сябе не паклапоцімся, будуць праблемы, і іх трэба вырашаць на прававым узроўні.

Прачытаць інтэрв'ю цалкам і даведацца больш пра дзейнасць грамадскага аб'яднання "Пагоня" зараз можна праз спасылку 👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️IIHF працягнула адхіленне Беларусі і расеі ад міжнародных турніраў да канца сезону 2024/2025.

У заяве Міжнароднай федэрацыі хакея адзначаецца:

🗣На аснове ўважлівага аналізу савет IIHF прыйшоў да высновы, што вяртанне нацыянальных зборных і клубаў расеі і Беларусі ў склад удзельнікаў спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі пакуль небяспечна.

Зборныя гэтых краін не патрапяць на чэмпіянат свету-2025, а Беларусь таксама дыскваліфікавана з адбору на Алімпійскія гульні 2026.

Гэта азначае, што беларускай зборнай па хакеі не будзе на Алімпіядзе як мінімум да 2030 года, а наступны перагляд рашэння адбудзецца толькі праз год.

Апошні раз беларуская зборная брала ўдзел у Алімпіядзе ў 2010 годзе.

Нагадаем, што зборныя краін былі адхіленыя ад спаборніцтваў у лютым 2022 года ў адказ на распачатую вайну ва Украіне.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕯Украінскі дзюдаіст Станіслаў Гуленкоў загінуў на вайне.

Яму было ўсяго 22 года.

Трагедыя адбылася яшчэ 20 красавіка 2023 года ў раёне пасёлка Навакалінава Данецкай вобласці, але цела хлопца змаглі апазнаць толькі зараз.

Станіслаў быў майстрам спорту Украіны па дзюдо, прызёрам Кубка Еўропы сярод юніёраў, прызёрам чэмпіянатаў краіны сярод кадэтаў і юнакоў.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім Героя.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
🎥 Далучайцеся да прагляду дакументальнага фільма "VESELKA: THE RAINBOW ON THE CORNER AT THE CENTER OF THE WORLD" ва Украіне 🎥

Fiore Media Group аб'яўляе аб хуткім выхадзе дакументальнага фільма аб легендарным украінскім рэстаране Veselka ва Усходнім Віліджы Нью-Ёрка.

🗓 Паказ фільма пачнецца 22 лютага, за два дні да гадавіны пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне, і працягнецца тыдзень. Фільм расправядзе пра гісторыю рэстарана, пачынаючы з моманту ўцёкаў заснавальніка рэстарана ад рускай тыраніі ў 1940-х гадах і развіваючыся ў аповяд аб чалавечнасці і вайне, якая закранула шматлікіх чальцоў каманды Veselka асабіста.

Ён будзе даступны ў такіх кінатэатрах, як King Kros і Forum ва Львове, Планета кіно (Таірава) ў Адэсе, Харків, River Mall і Blockbuster у Кіеве, пачынаючы з 22 лютага. Амерыканскі рэліз стартуе 23 лютага.

⚾️ Падчас адкрыцця ў кінатэатры Кіева River Mall некаторыя гульцы ўкраінскай нацыянальнай бейсбольнай каманды далучацца да мерапрыемства, а адзін з гульцоў нацыянальнай каманды будзе суправаджаць сваю юнацкую бейсбольную каманду на гэты кінасеанс.

Шукайце больш падрабязнасцей у кінатэатрах вашага горада!🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✊🏻Беларускі батальён "Волат" узнагародзіў Грамадскае аб'яднанне "Пагоня" падзякай за "патрыятызм, актыўную грамадзянскую пазіцыю й ўнёсак у перамогу над агульным ворагам"

Гэтым падзяліўся кіраўнік аб'яднання, чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў:

🗣Гонар атрымаць падзяку ад беларускага батальёна “ВОЛАТ”.

🗣Хлопцы бароняць Украіну амаль ад пачатку паўнамаштабнай вайны, якую распачала расея супраць Украіны. Непасрэдна Дзяніс атрымаў за гэты час, на маю памяць, пяць паранень.

🗣Дзякуй за абарону! Дзякуй за давер! Будзем дапамагаць нашым абаронцам і надалей!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM