Беларуская інтэлектуальная гульня
76 subscribers
69 photos
1 video
11 links
Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.

Сувязь: @alesia_gurtab
Download Telegram
У нашай хаце свята!


Але не ўсе мужчыны сёння могуць шчыра парадавацца, бо на адну свабодную дзяўчыну (ды якую!) стала меней!

Ірачка, дарагая наша, будзь каханай і кахай! Трымайце разам з Вадзімам сваю птушку шчасця ды ў любых выпадках шануйце і шкадуйце адзін аднаго!❤️

Горка маладым! 🎊
90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Спадарства!

У сувязі з абставінамі, што склаліся ў Беларусі, мы пакуль не можам абвясціць турнірную гульню. 😢

Выйсце: можаце замовіць БІГ на ваш карпаратыў або тымбілдынг (можна і анлайн).

Гэта выдатная магчымасць у забаўляльнай форме далучыць калег да роднай культуры, цікава і плённа правесці час!

Адкрытыя для любых прапаноў!

Пішыце!
Тэлефануйце!
+375291419497;
+375295516213.
16 студзеня (нядзеля) ў 14:00 адбудзецца "Калядная вечарына".

Нас чакае:
▪️Квіз пра зімовыя ўрачыстасці ад БІГ (старыя і новыя пытанні)

Можна прыходзіць з камандай, можна без)
Усіх размяркуем і рассадзім.
Абавязкова трэба зарэгістравацца ў дадзенай форме: https://forms.gle/oQE2cRhQPXeQaTa48

Каманда пераможцаў атрымае прыз.

▪️Выступ Калядоўшчыкаў, сустрэча з якімі паспрыяе паспяховаму году.

▪️Майстар-клас па танцах. Разамнем ножкі пад гукі чароўнай дуды.

▪️Прагляд кароткага кіно пра Каляды.

❗️Колькасць месцаў абмежаваная!

💰Кошт: 10 р. за чалавека.

Клічце сяброў і знаёмых!
Давайце разам далучацца да роднай культуры і спрыяць яе развіццю.

💡Вечарына закрытая.
Уваход толькі па спісах. Мерапрыемства адбудзецца ў кавярні ў раёне ст. м. Пушкінская.

Рэгістрацыя тут https://forms.gle/oQE2cRhQPXeQaTa48

Калі ёсць пытанні – звяртайцеся @alesia_gur
+375291419497