Беларуская інтэлектуальная гульня
75 subscribers
69 photos
1 video
11 links
Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.

Сувязь: @alesia_gurtab
Download Telegram
Сёння ў Вільні адбываецца перапахаванне нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў!

Шчыры дзякуй, што Вы былі і змагаліся за нашу з Вамі Беларусь! Цяпер наш абавязак –
захаваць і зберагчы Бацькаўшчыну. Ваша барацьба ніколі не стане дарэмнай.

Героі не паміраюць!
Яны заўсёды ў нашых сэрцах!❤️
Няхай усё добрае множыцца і свята прыносіць толькі радасць ды шчасце!

Калядных прыгод і здзяйснення мараў!
Ад нашай хаты да Вашай хаты
Няхай iмчыць кавалак свята.
Жывiце ў шчасцi Вы ды ў згодзе
І не хварэйце ў гэтым годзе!
Хай чарка ходзiць, хай бульба родзiць,
Хай патэльня трашчыць, на ёй скварка пiшчыць.
Будзьце здаровыя, як дубы стагадовыя!
З Раством Хрыстовым, са святам! Шчасця i дабрабыту!
Увага!
💰Кошт гульні трошкі павышаецца – 7 р. з чалавека.
Збірайце грошы і прыходзьце адзначыць стары Новы год разам!
​​🎄Запрашаем на святочную Беларускую інтэлектуальную гульню #30, што пройдзе 13 студзеня ў бары "Corset" (Старажоўская, 15А).

💡БІГ – гэта асветніцка-забаўляльная камандная гульня, якая дапаможа цікавава і з карысцю правесці час. Пераможцаў чакаюць цудоўныя прызы. 🎁

Удзел у гульні могуць узяць:

✔️дарослыя людзі абсалютна любой прафесіі і ўзросту;
✔️ тыя, хто мае кампанію, і тыя, хто хоча яе знасці;
✔️ людзі, якія імкнуцца спасцігаць і даведвацца новае;
✔️ тыя, хто любіць і шануе беларускую культуру.

Працягласць — 2–2,5 гадзіны.
💰Кошт квітка — 7 рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:

1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе ў суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest (пачатак рэгістрацыі 10 студзеня).
2. Прыходзьце 13 студзеня а 19-й гадзіне ў бар "Corset" (Старажоўская, 15А).
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!
Рэгістрацыя на святочную выніковую гульню сезона!

https://forms.gle/toH4DV3nYUtY3siN6

Калі вы маеце жаданне, але па нейкіх прычынах засталіся без кампаніі, не хвалюйцеся, таксама праходзьце рэгістрацыю.
У полі "Назва каманды" пазначце сваё імя, у полі "Колькасць чалавек" — 1, у каментарыях — "Шукаю каманду".
Усіх "адзінокіх" жадаючых аб'яднаем у «Стыхійную».
Вось і завяршыўся наш трэці сезон!
Дзякуй усім, хто наведваў гульні!

🎉Бясспрэчным пераможцам сезоннага спаборніцтва стала каманда 🥇Зэдлік. Імбрык. Жырандоля!
Наконт срэбра і бронзы інтрыга трымалася да сённяшняй гульні.
У выніку 2 месца ў каманды 🥈Імбрыкі ды Імбрычкі, а з трэцім віншуем 🥉Сінюю Пярліну.

🏆Прызёры сённяшняй гульні: Імбрыкі ды Імбрычкі, Менавіта Dolce Vita і Не будзь скотчам.

❤️Да хуткай сустрэчы, сябры!

Чым больш гульняў і перамог, тым вышэй верагоднасць стаць прызёрамі чацвёртага сезона!
4️⃣Чацвёрты сезон Беларускай інтэлектуальнай гульні распачнецца ў першы дзень вясны, 1 сакавіка!

31-ая гульня традыцыйна адбудзецца на пляцоўцы бара Corset (вул. Старажоўская, 15 А).

Але, увага: час зменіцца. Пачатак а 17-й гадзіне! (17:00)

🥳Прыходзьце па добры настрой!

#беларускаяiнтэлектуальнаягульня #біг31 #біг
Forwarded from ЗБС — Студэнцтва Беларусі
Глядзі, вось-вось накрые 🌊

📢 ЗБС шчыра запрашае студэнтаў і студэнтак 21 лютага ў вельмі цёплым атачэнні адсвяткаваць Дзень Роднай Мовы.
Гэтым вечарам мы прапануем сабрацца разам ды наўпрост файна пабавіць час.

Вас чакаюць не толькі цёплая гарбата, утульная атмасфера з прыемнай музыкай ды знаёмствы з неверагоднымі людзьмі, але і

🎁 анлайн-квіз з падарункамі,
🎎 захапляльная камандная гульня,
🎙 невялічкія прамовы і прэзентацыі,

карацей, гэткая вечарына сапраўднага панавання беларускай мовы😎

Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы http://bit.ly/2SMeBAL
бо колькасць месцаў абмежаваная.

Бяры сваю мову і сустрэнемся ў пятніцу а 19:00 у Prastory ZBS 🤗
Калі кожны ў нашай краіне пачне з сябе і штодня будзе любіць ці сварыцца, кахаць ці ненавідзець, радавацца ці сумаваць па-беларуску, родная мова хутка стане адзінай дзяржаўнай.

Яна гэтага заслугоўвае!
Рэгістрацыя на БІГ#31
1 сакавіка (нядзеля), 17:00

https://forms.gle/MisvHozyqy9dT9Zn9


💡Калі вы маеце жаданне, але па нейкіх прычынах засталіся без кампаніі, не хвалюйцеся, таксама праходзьце рэгістрацыю.
У полі "Назва каманды" пазначце сваё імя, у полі "Колькасць чалавек" — 1, у каментарыях — "Шукаю каманду".
Усіх "адзінокіх" жадаючых аб'яднаем у «Стыхійную».
Сябры, пасля вымушанага перапынку мы зноўку праводзім гульню.

Гэтым разам у нас сапраўдны юбілей: БІГ адзначае пяцігоддзе! 🎂

Паколькі пандэмія яшчэ не скончылася, святочны турнір адбудзецца на свежым паветры ў "Пясочніцы". Памятайце пра маскі і антысэптыкі.

Будзе весела і не абыйдзецца без сюрпрызаў!

Чакаем вас 16 ліпеня а 19-й гадзіне.

Увага Колькасць каманд абмежаваная.
Сябры!

У перапынках на гульні ў вас будзе магчымасць павіншаваць 🎂любімы БІГ з юбілеем. Зрабіць гэта можна ў любой форме: ад балад да падушак, вышытых крыжыкам. Галоўнае – крэатыў і станоўчыя эмоцыі, якімі ахутаеце падарунак.

Мы вас вельмі любім! ❤️

Аўтараў найлепшага віншавання ўзнагародзім не менш неардынарным прызам!🎁
Спадарства!

Калі ў вас змянілася колькасць гульцоў або вы не прыйдзеце, напішыце, калі ласка, у каментарах.

Улічыце, што ў "Пясочніцы" не так шмат месца і, калі самі не зможаце, дайце магчымасць ахвотным згуляць)

💰Нагадваем, што кошт гульні складае 7 рублёў.

Пачатак 19:00
📍Адрас: Машэрава 11/10.
📍Як нас знайсці?

Уваход знаходзіцца за будынкам корпуса Гарызонта, збоку Куйбышава. Трэба прайсці каля шлагбаума і зайсці ўглыб пляцоўкі.

Адрасы: Куйбышава, 45 або Машэрава, 11/10.
Дзякуй за гульню! 😘
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📹Трымайце невялікі відэаагляд са святкавання пяцігоддзя гульні.

Дзякуй, што вы з намі! 🙏🏻
Вельмі ўдзячныя вам за ўсмешкі, цеплыню, весялосць, віншаванні і падарункі!
Вы найлепшыя!❤️
Фотаздымкі са святочнай гульні!
Якія вы ў нас прыгожыя!😍

Больш фотаздымкаў у суполках FB i VK
#беларускаяiнтэлектуальнаягульня #біг #біг32