Беларуская інтэлектуальная гульня
74 subscribers
69 photos
1 video
11 links
Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.

Сувязь: @alesia_gurtab
Download Telegram
Інструкцыя для навічкоў:
👫 Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек.
🙈Прыдумайце назву.
✍🏻 1 красавіка зарэгіструйце каманду (а 12-й гадзіне ў суполцы будзе выкладзена спецыяльная спасылка).
😃 Прыходзьце па добры настрой 4 красавіка а 19-й гадзіне ў клуб "CORSET".

Гульня будзе з агульным наборам пытанняў, звязаных з беларушчынай (айчынны бізнес, гісторыя, проста наша рэчаіснасць...).

Увага! Спецыяльнай падрыхтоўкі не патрабуецца!

Прыйдзеш?
На Беларусі такая хвароба, як пранцы (сіфіліс), не была шырока распаўсюджана да ХІХ ст., хіба толькі сярод шляхты і магнатаў, хто меў магчымасць наведваць заходнія краіны. Хвароба стала масавай пасля вайны 1812 года, у народзе яе назвалі “ад пранцузаў” - “пранцы” ([ф] нехарактэрны для беларускай мовы, ён замяняўся на [п], [хв], напрыклад, Хведар, Піліп).

Ведалі пра гэта?
Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсне наша Беларусь!

Ларыса Геніюш

Калі святкуеце?
Прыходзіла Вялічка на сяло
З чырвоным яйкам, з белатварым сырам,
I сцежку, паднядзеленую жвірам,
Світанне лугам за руку вяло.
Іграла сонца, ажывала тло,
Свянцонка пахла злагадаю, змірам.
I ўсім малечым вачаняткам шчырым
Прысмакаў досыць на стале было.

Расло святло, надзея ўваскрасала.
З душы ўцякалі недавер і змрок.
I песняў валачобнікам хапала.
I сніўся падарожжу сон далёкі.
I адвячорак позніўся знарок.
Ішлі па небе продкі, як аблокі.

Рыгор Барадулін

На фотаздымку беларуская велікодная паштоўка пачатку 1990-х гг.(мастак У. Вішнеўскі).
🎓5 фактаў пра Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

1. Першая ў Еўропе і другая ў свеце (пасля ЗША).

2. Створана з мэтай выратавання Рэчы Паспалітай, захавання яе цэласнасці і незалежнасці.

3. Скасоўваліся права ліберум вета (liberum veto) у сойме і права шляхты на канфедэрацыю, якія часам перашкаджалі прыняццю канструктыўных рашэнняў. Па гэтай жа прычыне ўводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манарха соймам.

4. Надпіс крэйдай на дошцы ў 1823 г. ва ўніверсітэцкай аўдыторыі "Няхай жыве Канстытуцыя 3 мая!" стаў прычынай пачатку пераследу філаматаў, бо быў расцэнены як антырасійская прапаганда.

5. Занесена ў Польскі дзяржаўны спіс праграмы ЮНЕСКА "Памяць свету" і ў Спіс Еўрапейскай спадчыны.

Усе факты ведалі?
Вайна страшная і жудасная. Трэба не забывацца на гэта і імкнуцца пазбегнуць паўтарэння.
5 чэрвеня 1854 года нарадзіўся выбітны мастак-жывапісец і настаўнік Марка Шагала Юдаль Пэн.
Пытанне: як называецца дадзеная карціна?
Цудоўная навіна ад нашых партнёраў!😃
Тыя каманды, што адкажуць слушна на ўсе пытанні тура "Наша гісторыя", атрымаюць у падарунак асобнік аднайменнага часопіса!

Жадаем поспехаў!
І нагадваем, што гульня адбудзецца 20 чэрвеня, а рэгістрацыя каманд пачнецца ўжо заўтра.
​​Нагадваем, што сёння, а 12-ай гадзіне, адкрыецца рэгістрацыя каманд на БІГ #27.

Хутка з'явіцца гугл-форма, якую неабходна будзе ўважліва запоўніць (назва каманды, колькасць удзельнікаў).

Калі вы маеце жаданне, але па нейкіх прычынах засталіся без кампаніі, не хвалюйцеся, таксама праходзьце рэгістрацыю.
У полі "Назва каманды" пазначце сваё імя, у полі "Колькасць чалавек" — 1, у каментарыях — "Шукаю каманду".
Усіх "адзінокіх" жадаючых аб'яднаем у «Стыхійную».

Таксама ў каментарах пад гэтай публікацыяй можна пакінуць свае каардынаты для знаёмства, каб стварыць каманду.
30 чэрвеня 1984 года ў Мінску адбылося адкрыццё метро на 8 станцый.

🎓Факты:
1. Будаўніцтва пачалося з месца будучай станцыі "Парк Чалюскінцаў".

2. Адкрыццё прыўрочылі да 40-й гадавіны вызвалення сталіцы ад нямецкіх захопнікаў.

3. З'яўляецца адзіным у Беларусі і дзявятым на тэрыторыі былога СССР.

4. 3-ю лінію метро плануюць адкрыць у 2020 годзе. У праекце ёсць і 4-я.

5. Наша метро па-ранейшаму разлічана на выкарыстанне ў якасці бамбасховішча (ёсць падземная аўтаномная электрастанцыя, камеры дадатковых вентыляцыйных прылад).
#факты_біг
Сябры!
Правядзем гульню на легендарным фестывалі "Басовішча". 🎼Дарэчы, арганізатары кажуць, што сёлета фэст будзе праводзіцца апошні раз( Сумна...

📍Чакаем вас 20 ліпеня а 15-й гадзіне на Басмежжы.

📝Рэгістрацыя адкрыта ўжо зараз: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSef7INaZDIBRNsyYXbv7ej2oh0Bwg-iEFSsRQPQGT4olBrheQ/viewform

Ці збіраецеся наведаць фестываль у гэтым годзе?
Чвэрць стагоддзя таму, у 1994 годзе, на "Славянскім базары" адбылася прэмʼера знакамітай песні "Малітва" на словы Янкі Купалы і музыку Алега Моўчана.

Да 25-годдзя "Песняроў" Уладзімір Мулявін шукаў песню, якая б стала своеасаблівым гімнам, сімвалам. З закладкай на старонцы з вершам у зборніку Купалы ён прыйшоў да кампазітара. Спачатку А. Моўчан сказаў, што яго непакоіць вялікі абʼём тэксту. Тады пясняр пажартаваў, што калі будзе добрая музыка, то зможа спяваць доўга 🎤.

"Малітва" атрымала водгук у сэрцах беларусаў (і не толькі) . З таго часу кожны канцэрт "Песняроў" з У. Мулявіным завяршаўся гэтай песняй.

https://youtu.be/s_MFnZXICTQ
8 верасня 1514 года войска ВКЛ пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага атрымала перамогу над маскоўскім у бітве каля Оршы.

✔️Гісторыкі ацэньваюць падзею як самую значную перамогу войска ВКЛ над расійскім.

✔️Бітва прыгожа апяваецца ў Валынскім летапісе "Пахвала князю Астрожскаму", а таксама ў народнай песні "У нядзельку, параненьку..." і інш.

✔️У канцы 80-ых гадоў шматлікія беларусы пачалі святкаваць 8 верасня як «Дзень беларускай вайсковай славы».

✔️8 верасня 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Мінску беларусы-афіцэры прынялі ваенную прысягу на вернасць Беларусі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі Васіль Быкаў, Зянон Пазняк, Анатоль Грыцкевіч і інш.

✔️У гонар святкавання пяцісотгоддзя перамогі была выдадзена эпічная настольная гульня «1514».

#беларускаяінтэлектуальнаягульня #біг #факты_біг
Пацір

Знайшлі пацір слязамі поўны,
ніхто не ведае чыймі.
Сярэбранае ў срэбным —
поўню
пакутнік нейкі расчыніў.

Ад зла, спакус, грахоў замову
гугнявіў голас за сцяной...
Знайшлі на дне паціра слова,
з малітвы выпала яно:

Кахаю —
вочы прачыталі,
Кахаю —
вусны прашапталі,
Кахаю —
душы прастагналі,
Кахаю —
людзі закрычалі.

Каго?

Паэт сказаў: Айчыну!
Жаўнер: дзяўчыну!
Хтось: сябе!
I сталі дружна, шчыра, шчыльна,
як на касьбе ці на сяўбе.

А ён канчаўся у знямозе —
ніхто яго не пакахаў,
з паціра выплюхнулі слёзы,
і налілі праз край віна,

і сталі дружна, шчыра, шчыльна,
як на касьбе ці на сяўбе,
паэт сказаў: п’ем за Айчыну!
I кожны выпіў: за сябе...
82 гады таму савецкім рэжымам было здзейснена адно з найбольшых крывавых злачынстваў супраць беларускага народа. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года расстралялi больш за 100 прадстаўнікоў нашай інтэлігенцыі. Сярод іх было шмат паэтаў і пісьменнікаў, таму гэтую ноч называюць чорнай ноччу беларускай літаратуры.

Верш "Я не вінаваты" Міхася Чарота быў знойдзены яго сябрам на сценах камеры. Паэт напісаў яго нечым вострым перад смерцю.

Фота Tut.by
Рады паведаміць!

Чарговая БІГ#29 адбудзецца 2 снежня!
Чакаем у клубе "Corset" (Старажоўская, 15А) а 19-ай гадзіне!
Рэгістрацыя пачнецца 29 лістапада.

Раскінем розумам па-беларуску!😉
#беларускаяінтэлектуальнаягульня #беларускаяiнтэлектуальнаягульня #біг #біг29