Беларуская інтэлектуальная гульня
74 subscribers
69 photos
1 video
11 links
Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.

Сувязь: @alesia_gurtab
Download Telegram
Вырашылі, што будзем змяшчаць факты, абыграныя ў мінулых гульнях 😊

Лагатып МТС нагадвае мастацка-канцэптуальны праект паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца "Яйкаквадраты" (1992 г.). У 2007 годзе творцы нават падавалі ў суд на аператара мабільнай сувязі, каб абараніць аўтарскія правы. Аднак суд яны прайгралі.

#факты_біг #беларускаяінтэлектуальнаягульня #біг
Чарговы факт 🎓ад Беларускай iнтэлектуальнай гульні

Пружаны атрымалі герб у 1588 годзе ад Ганны Ягелонкі, дачкі каралевы Боны Сфорца, разам з магдэбургскім правам. Род Сфорцаў з'яўляўся кіруючай дынастыяй у Італіі перыяду Рэнесансу і меў падобны герб. Цікава, што выява змея з дзіцем выкарыстоўваецца і на лагатыпе італьянскай кампаніі Alfa Romeo.

#факты_біг #беларускаяінтэлектуальнаягульня #біг
Працягваем посціць ✍🏻 цікавыя факты 📚 .

Пашырана меркаванне, што псеўданім Антона Лявіцкага − Ядвігін Ш. − мае даволі рамантычнае💜 паходжанне: калі малады чалавек прыходзіў уначы да каханай Ядвігі, то будзіў яе і прасіў размаўляць шэптам, каб не прачнуліся сваякі ў хаце.

#факты_біг #беларускаяінтэлектуальнаягульня #біг
У 2016 годзе пасля працяглай серыі паразаў мінскага Дынама заўзятары назвалі найлепшым гульцом матча брамніка "зуброў" Міхаіла Карнавухава, які не выходзіў на лёд 🙃.
#факты_біг #беларускаяінтэлектуальнаягульня #біг
Дунін-Марцінкевіч меў каліграфічны почырк, а таксама ўмеў рабіць новую паперу падобнай да старой (з дапамогай тытуню і кавы).

Трапіў у турму за падробку дакументаў аб пацверджанні шляхецкага паходжання яшчэ да справы, звязанай з паўстаннем.

Попыт на яго злачыннае майстэрства ў той час быў абумоўлены комплексам мерапрыемстваў уладаў Расійскай Імперыі па верыфікацыі і скарачэнні шляхецкага стану былога ВКЛ, вядомым пад назвай "разбор шляхты".

#беларускаяiнтэлектуальнаягульня #беларускаяінтэлектуальнаягульня #біг #факты_біг
8 верасня 1514 года войска ВКЛ пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага атрымала перамогу над маскоўскім у бітве каля Оршы.

✔️Гісторыкі ацэньваюць падзею як самую значную перамогу войска ВКЛ над расійскім.

✔️Бітва прыгожа апяваецца ў Валынскім летапісе "Пахвала князю Астрожскаму", а таксама ў народнай песні "У нядзельку, параненьку..." і інш.

✔️У канцы 80-ых гадоў шматлікія беларусы пачалі святкаваць 8 верасня як «Дзень беларускай вайсковай славы».

✔️8 верасня 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Мінску беларусы-афіцэры прынялі ваенную прысягу на вернасць Беларусі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі Васіль Быкаў, Зянон Пазняк, Анатоль Грыцкевіч і інш.

✔️У гонар святкавання пяцісотгоддзя перамогі была выдадзена эпічная настольная гульня «1514».

#беларускаяінтэлектуальнаягульня #біг #факты_біг
Рады паведаміць!

Чарговая БІГ#29 адбудзецца 2 снежня!
Чакаем у клубе "Corset" (Старажоўская, 15А) а 19-ай гадзіне!
Рэгістрацыя пачнецца 29 лістапада.

Раскінем розумам па-беларуску!😉
#беларускаяінтэлектуальнаягульня #беларускаяiнтэлектуальнаягульня #біг #біг29
4️⃣Чацвёрты сезон Беларускай інтэлектуальнай гульні распачнецца ў першы дзень вясны, 1 сакавіка!

31-ая гульня традыцыйна адбудзецца на пляцоўцы бара Corset (вул. Старажоўская, 15 А).

Але, увага: час зменіцца. Пачатак а 17-й гадзіне! (17:00)

🥳Прыходзьце па добры настрой!

#беларускаяiнтэлектуальнаягульня #біг31 #біг
Фотаздымкі са святочнай гульні!
Якія вы ў нас прыгожыя!😍

Больш фотаздымкаў у суполках FB i VK
#беларускаяiнтэлектуальнаягульня #біг #біг32