Белсат
20.5K subscribers
61.5K photos
19.3K videos
38 files
47.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤯 Шалёныя грошы заплацілі беларусы, каб пазбегнуць крыміналкі

Старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гора распавёў, колькі ў 2023 годзе беларусы заплацілі дзяржаве «дабрачынных ахвяраванняў» - толькі за 2023 год сума выплачаных перавысіла Br37 млн – гэта каля $11,5 млн.

☝️ Праваабаронцы канстатуюць, што ўжо больш за год беларусаў актыўна выклікаюць у КДБ і пад пагрозаю крымінальнага пераследу патрабуюць заплаціць сумы, якія ў шмат разоў перавышаюць ахвяраванні, зробленыя імі раней у фонды салідарнасці і іншыя незалежныя ініцыятывы.

#рэпрэсіі #лічбадня #грошы
☝️ «RBI Group» у адказ на запыт «Белсату» растлумачыла, чаму пастанавіла прадаць сваю долю ў беларускім «Прыёрбанку»

Аўстрыйская кампанія адмовілася раскрываць асобу новага ўласніка, спаслаўшыся на патрабаванні канфідэнцыйнасці.

💁 Прычыны продажу «Прыёрбанку» растлумачылі коратка: «Геапалітычная сітуацыя».

Праз VPN Без VPN

#грошы
Белсат
📈 Кошты на прадукты ў Беларусі шалёна растуць За 3 гады моцна падаражэлі гародніна, садавіна, мяса, хлеб, малочныя прадукты. Але ёсць і пазітыўныя навіны − грэчка патаннела! Гэта адзіны прадукт, які стаў каштаваць меней. Глядзіце, як падаражэлі іншыя прадукты:…
🤔 А вы заўважылі, што сталі зарабляць больш? Дзіўна...

Новыя звесткі Белстата паказваюць рост рэальных прыбыткаў у 2023 годзе. Але калі паглядзець, якімі тэмпамі растуць цэны, становіцца зразумела, чаму жыць лягчэй не стала.

Праз VPN Без VPN

#грошы
🎁 Што нясе нам сакавік

Новыя маршруты ў Расею, закрытыя памежныя пункты пропуску з Літвой, канферэнцыя беларусаў свету ды шматдзетныя «дармаеды»

Асноўныя змены і падзеі бліжэйшага месяца - у нашым матэрыяле 👇

Праз VPN Без VPN

#штопачытаць #грошы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💁 Менск есць мяса, Магілёў – капусту, а ў сярэднім яны ядуць галубцы

Прапаганда часта адзначае рост сярэдняга заробку ў Беларусі. Але калі ўзяць звесткі па рэгіёнах, выходзіць вось такая займальная карціна 🤔

Яшчэ цікавей становіцца, калі паглядзець на звесткі ў розных сферах дзейнасці. Падрабязней 👇

Праз VPN Без VPN

#грошы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 У краіне недахоп трактарыстаў і слесараў

Паглядзелі, што цяпер адбываецца на рынку вакансіяў. Агулам ў Беларусі часцей звальняюць, чым бяруць на працу.

💁 Цягам 2023 года значна ўзрасла патрэба ў слесарах, зваршчыках, будаўніках і швачках. Усё больш бракуе кіроўцаў для міжнародных перавозак. Бяззменна ў топе - дактары.

На рынку ІТ-вакансіяў пакуль самае глыбокае дно. Падрабязней 👇

Праз VPN Без VPN

#грошы
😳 У тры з паловай разы выраслі цэны на паездкі «Ecolines»

У прыватнасці – між Менскам і літоўскай Коўнай (Каўнасам). У бліжэйшыя дні квіток на аўтобус Менск–Коўна з выездам у 15:00 каштуе 150 рублёў. Але на аўтобусы па тым самым маршруце і тым самым часам у дарозе, толькі з выездам у 00:30 ці 12:30 каштуюць ужо 525 рублёў.

🤷🏻‍♀️ Высветліць прычыну не ўдалося: «проста перавознік так вырашыў»

#грошы
☝️ Беларусы за квартал разбагацелі на 26 чарак і скварак

Праект «Вашы грошы» зафіксаваў самую вялікую ў гісторыі колькасць чарак і скварак за сярэдні заробак – 551.

☝️ Кошт адной «ЧаркіСкваркі» вылічваецца шляхам складання сярэдняга па краіне кошту 100 грамаў бескасцёвай свініны і 100 грамаў гарэлкі. Сярэдні заробак дзеляць на атрыманы паказнік. Так падлічваецца Традыцыйны індэкс «ЧаркіСкваркі»

Праз VPN Без VPN

📷 Выява створаная з дапамогай штучнага інтэлекту

#грошы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💵 Колькі ў сярэднім зарабляе беларус? Адказ можа шакаваць

Аляксандр Кныровіч у сваёй праграме «Атмасфера» падлічыў, што гэтая сума складае (толькі не пужайцеся) 249 долараў на месяц.

Адкуль такія лічбы і чаму яны так моцна адрозніваюцца ад «афіцыйных» – глядзіце ў нашым відэа ☝️

#грошы
Што сёння па грошах?

Калі сціпла, то апусцілася ўсё. Расказваем пра акутальныя курсы валютаў станам на 15 сакавіка

#курсывалютаў #грошы
💱Курсы валютаў на 20 сакавіка

Па выніках таргоў долар і еўра чарговы раз падраслі, расейскі рубель захоўвае адмоўны рост.

#курсывалютаў #грошы
☝️ Камунальныя паслугі, калі неўзабаве маёмасць могуць канфіскаваць

Улады Беларусі працягваюць пагражаць канфіскацыяй маёмасці, што належаць апанентам лукашэнкаўскага рэжыму. Пры гэтым перад канфіскацыяй на маёмасць накладаецца арышт, падчас якога ёю яшчэ можна працягваць карыстацца.

💁 Карыстацца немагчыма, а грошы плаціць?

Юрыст Міхаіл Кірылюк параіў усімі магчымымі сродкамі паспрабаваць прадаць маёмасць, якая ў іх застаецца ў Беларусі.

Праз VPN Без VPN

#грошы #рэпрэсіі
💰 Куды ўсё гэта ідзе?

Зварот крыптавалют у Беларусі ўваходзіць у нейкую іншую, больш жорсткую, фазу рэгулявання, піша тэлеграм-канал «Юрысты і Бухгалтэрыя».

Якія змены анансаваныя, чытайце ў артыкуле 👇

Праз VPN Без VPN

#грошы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📦 У Беларусі змяншаецца ліміт на пасылкі

Дагэтуль пасылкі коштам да 1000 еўраў не абкладаліся мытам. Ад 1 красавіка гэты ліміт істотна змяншаецца. Якім ён будзе і чаго не закрануць новыя правілы, тлумачыць Аляксандр Кныровіч ☝️

🎞 Поўнае выданне праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

#штопаглядзець #грошы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💰 Колькі насамрэч зарабляюць дактары?

Нядаўна Лукашэнка выказаўся, што заробак дактароў — 10 000 рублёў. У праграме «Атма$фера» мы вырашылі праверыць гэтыя лічбы, а заадно і параўнаць з заробкамі лекараў у суседняй Польшчы. Спойлер: ўсё вельмі сумна.

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

#грошы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😳 Беларусам у эміграцыі прапанавалі аддаваць 29 % заробку на беларускую пенсію

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце адказ на пытанне аб тым, ці ўключаецца праца за мяжой у стаж пры налічэнні пенсіі ў Беларусі. З адказу вынікае, што эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29 % заробку.

#грошы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💁 С - стабільнасць

Што застаецца напраўду стабільным у Беларусі, дык гэта рост цэнаў.

Спажывецкія тавары, лекі, турыстычныя паслугі. Даражэе ўсё. Падрабязней у нашым відэа ☝️

А вы адчулі рост цэнаў? Якія тавары ці паслугі, на ваш погляд, найбольш падаражэлі?

#грошы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Беларускія прадпрыемствы можна ўратаваць, але ёсць нюанс

Нягледзячы на вялікую колькасць укладзеных грошай, большасць беларускіх прадпрыемстваў нясуць страты. І гэтак адбывацца з года ў год.
У новым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч прапанаваў вырашэнне гэтай праблемы. Яно даволі простае, але малаверагоднае ☝️

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

#грошы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌱 Колькі каштуе кроп, кріп, krapai, koperek і კამა?

«Белсат» паглядзеў на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі, а таксама на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.

Праз VPN Без VPN

#грошы
💁 Што такое дэвальвацыя?

Ці варта беларусам рыхтавацца да горшага? Ды і куды ўжо горш?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат NEWS»

У студыі – тэлевядоўца праграмы «Атмасфера», эканаміст Аляксандр Кныровіч, а таксама эканамістка, старшая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна

#грошы #штопаглядзець