Белсат
20.7K subscribers
61.2K photos
19.1K videos
38 files
46.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💁 Што такое дэвальвацыя?

Ці варта беларусам рыхтавацца да горшага? Ды і куды ўжо горш?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат NEWS»

У студыі – тэлевядоўца праграмы «Атмасфера», эканаміст Аляксандр Кныровіч, а таксама эканамістка, старшая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна

#грошы #штопаглядзець
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤷🏻‍♀️ Ферзь, візір альбо каралева — як правільна?

Ці ведаеце вы беларускія назвы шахматных фігураў? У новым выданні праграмы «Мова нанова» знаўца шахматаў Дзяніс Бурко дапамагае разабрацца з гэтым ☝️

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Гэтая смелая жанчына падымала на забастоўкі цэлыя заводы і фабрыкі пад час рэвалюцыі 1905 года

Але вы, магчыма, ведаеце яе толькі як дзіцячую пісьменніцу, пра якую вам расказвалі ў школе. Гэта Алаіза Пашкевіч, якая ўвайшла ў гісторыю пад псеўданімам Цётка.

Новае выданне «Вусоў Скарыны» прысвечанае біяграфіі гэтай неверагоднай жанчыны, якая за сваё кароткае жыццё паспела зрабіць вельмі шмат.

Глядзіце на YouTube-канале «BELSAT HISTORY» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁 «Я сказал слова «дурачок», я не имею на это права?»

Андрэй Павук задаўся пытаннем: чаму ябацькі і прадстаўнікі ўлады пазбягаюць дэбатаў са сваімі ідэалагічнымі апанентамі? Каб знайсці адказ, Андрэй загаварыў з ябацькамі, у чый таемны чат ён прабраўся ў папярэднім выданні «Шухер-шоу». Дыскусія выйшла вельмі красамоўнай.

Глядзіце ў новым выданні «Шухер-шоу»
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Цуд гаспадаркі па-беларуску

Сельскагаспадарчай навука сцвярджае, што ўраджайнасць фармуюць такія прыродныя фактары, як святло, вада, тэмпература, глеба. Адным словам, ураджай расце дзякуючы прыродным умовам.

💁 Так гэта адбываецца ва ўсім свеце, але ў Беларусі ўраджай расце чамусьці насуперак умовам надвор'я.

Глядзіце новае выданне «Фельетонаў Лупача»
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😁 Суботнік вачыма каманды «Хай так TV»

Новае выданне сатырычнага шоу ўжо на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

Актуальныя навіны ад вядоўцаў Кацярыны Ваданосавай, Міхася Зуя і Дзяніса Дудзінскага і свежая порцыя гумару ад акторскай каманды праекту

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Расейскія захопнікі палаюць асабліваю нянавісцю да замежных добраахвотнікаў у ЗСУ»

Ліса – былы беларускі добраахвотнік. У Беларусі ён актыўна браў удзел у пратэстах, за што яго рэгулярна збівалі сілавікі Лукашэнкі і прызначалі содні.

У 2022 годзе Ліса пайшоў добраахвотнікам ва ўкраінскае войска. Паспеў паслужыць у палку Каліноўскага і ў Другім інтэрнацыянальным легіёне абароны Украіны. У студзені гэтага года беларус звольніўся і цяпер жыве ў Польшчы.

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Ваяры»
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎥 Андрэй Трызубаў правёў 100 дзён на Акрэсціна і ў Валадарцы ў Менску

Сам ён ладзіў для іншых вязняў лялечныя спектаклі: «Гэта адзіны спосаб барацьбы з гэтымі дэментарамі, каб смяяцца з іх». Андрэй нават здолеў з-за кратаў вынесці 1,3 кг бітай цэглы з Валадаркі, якую і сёння выкарыстоўвае ў сваіх выступах.

Глядзіце новае выданне праграмы «Беларус беларусу»
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎬 Новае кіно на канале

Дакументальная стужка «Жывы» Ленін у сучаснай Беларусі, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2017 г.

У гэты дзень невялікі сквер каля буйнога менскага заводу, як ніколі, напаўняецца людзьмі рознага веку. Ідзе дождж. Аркестрык – з дзясятак недарэчна элегантных мужчын у вярблюджых паліто – дастае з чахлоў інструменты. І вось ужо гучыць немудрагелісты маршык.

Але навошта ўсё гэта? Натоўп не разважае. Ён падпарадкоўваецца плыні часу

Глядзіце на YouTube-канале «Белсат DOC» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Ордэн, які стварыў Жыровічы і значна паўплываў на нашую гісторыю

У новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч расказвае пра Ордэн базыльянаў Святога Язафата. Утвораны ў 1617 годзе нарадзінцам Наваградчыны Язэпам Руцкім, пазней ён стаў адным з найбольш значных і ўплывовых на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

💁 Аднак, згодна з нашай нацыянальнай традыцыяй, унутры ордэну ад самага яго заснавання быў канфлікт, які паўплываў на нашую гісторыю.

Глядзіце ў новым выданні «Вусоў Скарыны» на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 Хто знішчае беларускія вёскі?

Колькасць вясковых жыхароў за час кіравання Лукашэнкі скарацілася амаль у два разы, у калгасах катастрафічна не хапае кадраў. Але хто ж у гэтым вінаваты?

Поўнае выданне праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння Зянону Пазняку спаўняецца 80 гадоў

«Белсат» паразмаўляў са знакамітым палітычным і грамадскім дзеячам пра дзяцінства, эміграцыю, стасункі з Васілём Быкавым і Уладзімірам Някляевым і крытыку з боку іншых актараў беларускай палітыкі.

Паглядзіце!

#штопаглядзець
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔻 Замест гатэля паўстаў прытулак для палітычных уцекачоў

Беларусы Наталля і Аляксандр Калегавы – уладальнікі «Беларускага замку» ў Вільні. Пачаткова яны планавалі зрабіць з яго гатэль, але ў выніку аддалі карыстацца ўцекачам задарма.

У «Замку» працуюць валанцёры дабрачыннай арганізацыі «Дапамога» ў Вільні, якія за тры гады дзейнасці дапамаглі сотням беларусаў і ўкраінцаў.

Глядзіце гісторыі ўцекачоў у праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💬 Беларусам для змены ўлады застаўся толькі сілавы варыянт?

Лукашэнка сабраў Усебеларускі народны сход для захавання ўлады ў Беларусі. Але яна пасыплецца як картачная хатка. План палка Каліноўскага аб гэтым. Што замінае і што яшчэ трэба, і ці гатовы беларусы?

Глядзіце новае выданне праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

Госці праграмы - афіцыйны прадстаўнік палка Каліноўскага Зміцер Шчыгельскі і юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
Сёння Зянону Пазняку спаўняецца 80 гадоў «Белсат» паразмаўляў са знакамітым палітычным і грамадскім дзеячам пра дзяцінства, эміграцыю, стасункі з Васілём Быкавым і Уладзімірам Някляевым і крытыку з боку іншых актараў беларускай палітыкі. Паглядзіце! #штопаглядзець
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зянон Пазняк насамрэч Антон?🤔

У новым інтэрв’ю «Белсату» ён падзяліўся некалькімі цікавымі фактаў са сваёй біяграфіі. Адзін з іх датычны яго сапраўднага імя.

☝️ А таксама спадар Зянон расказаў пра тое, у якіх сферах шукаў сябе да таго, як стаў займацца палітыкай

Глядзіце размову ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞

Альбо чытайце на нашым сайце


Праз VPN Без VPN

#штопачытаць #штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎥 «Людзі не могуць сказаць, што яны нічога не ведалі аб знішчэнні габрэяў»

Галакост пачаўся як масавая дыскрымінацыя габрэйскага насельніцтва ў 1933–1945 гадах і прывёў да фізічнага знішчэння 6 мільёнаў чалавек у розных краінах Еўропы, у тым ліку ў Беларусі.

☝️ Лукашэнкаўская Беларусь і пуцінская Расея вярнуліся да савецкага падыходу ў разуменні Галакосту. Дыктатары спадзяюцца, што гэта дазволіць ім умацаваць сваю ўладу. Як гэта працуе і які падыход да Галакосту прыняты ў гісторыкаў на Захадзе?

Глядзіце новае выданне праграмы «Intermarium» на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Авантурнік быццам з кніг Дзюма, вядомы як ініцыятар Кейданскай уніі, якою адарваў ВКЛ ад Польшчы

Багуслаў Радзівіл быў у сваяцтве з прадстаўнікамі каралеўскіх дамоў Еўропы, паспеў паўдзельнічаць у некалькіх войнах і трапіць на службу да французскага караля ў часы кардынала Мазарыні – таго самага, з кніг Аляксандра Дзюма пра мушкецёраў. Дарэчы, прыгоды Багуслава Радзівіла (1620–1660) шмат у чым падобныя да лёсу легендарнага д’Артаньяна.

Менавіта гэтай постаці прысвечанае новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам. Глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎥 Закон аб «генацыдзе беларускага народу» прымалі, каб апраўдаць рэпрэсіі

У новым выданні праграмы «Intermarium» Вераніка Лапуцька, даследчыца Галакосту ў Беларусі, патлумачыла, якую мэту маглі пераследаваць лукашэнкаўцы, прымаючы дзіўны закон.

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець