Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.23K subscribers
4.85K photos
452 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Прэзентаваны супольны арт-праект пра мастацтва і беларускія падзеі - Echoes. Voices from Belarus

Гэта кароткія відэа, створаныя беларускімі перформерамі, мастакамі і драматургамі, да іх далучыліся сучасныя еўрапейскія кампазітары.

Праект прысвечаны ўсім беларусам, якія змагаюцца за справядлівасць. І ў прыватнасці - Марыі Калеснікавай.

👉 Глядзець у Facebook
⚡️ Беларускі фонд культурнай салідарнасці запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) і пазбаўлення права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў “Еўрабачанні”.

Адпаведны ліст накіраваны ў офіс Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў Жэневу.

#stopBTRC
🔥 Кіраўнік Фонда культурнай салідарнасці Сяргей Будкін патлумачыў у сваім Facebook, чаму лічыць Белтэлерадёкампанію прыстанкам зла:

"Не, мы не хочам пазбавіць Беларусь “Еўрабачання”. Мы хочам дамагчыся таго, каб Белтэлерадёкампанія не мела дачынення да ўсяго таго, што мае назву “еўрапейскі”, бо гэты будынак знаходзіцца не на тэрыторыі Еўропы. Ён на тэрыторыі Зла.

БТ на сёння - гэта не медыя, а інструмент палітычнага ціску і прапаганды, з дапамогай якога ў грамадстве распальваецца варажнеча. Яны звальняюць сваіх супрацоўнікаў проста за пост у сетках, разрываюць кантракты за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, як здарылася з пераможцамі нацыянальнага адбора да “Еўрабачання-2020” VAL.

Кіраўнік гэтай структуры на рашэнне Рады Еўропы ўжо ўключаны ў санкцыйны спіс асобаў, якія датычныя да фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і адказных за неабгрунтаваныя рэпрэсіі.

Такім чынам, пачынаем кампанію #stopBTRC "

👉 Тэкст цалкам
🎙 Ці пазбавяць БТ🇧🇾 права ўдзельнічаць у «Эўравізіі»? Фонд культурнай салідарнасьці просіць аб гэтым Эўрапейскі вяшчальны саюз
Anonymous Poll
73%
Так
9%
Не
18%
Ня ведаю, хачу паглядзець вынікі
➡️ Народную артыстку Украіны Ірыну Білык прапануюць пазбавіць усіх званняў і ордэнаў

Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка лічыць, што Ірыну Білык трэба пазбавіць усіх дзяржаўных узнагарод за выступ перад "дыктатарам Лукашэнка" на навагоднім прыёме ў Мінску. Ён адзначыў, што там выступілі таксама украінская спявачка Эліна Івашчанка і расійскія артысты Стас Міхайлаў і Валерый Сюткін.

"— Я лічу, што пасля выступу перад дыктатарам у Мінску Ірыну Білык трэба як мінімум пазбавіць усіх гэтых званняў і ордэнаў, каб не ставіць пад пагрозу сутнасць гэтых узнагарод. Падтрымка дыктатуры не павінная проста так сысці з рук", — сказаў дэпутат.
LIVE: TOR BAND / анлайн-фэст #АртыстыПерамогі​ / Vol.1

Беларускі фонд культурнай салідарнасці разам з YouTube-каналам «Страна для жизни» распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі​!

23 студзеня / 20:00 / TorBand

Рок-гурт TorBand​ з Рагачова летам 2020 г. зрабіўся адным з сімвалаў пратэсту. Песню «Мы не народец!» можна было пачуць на кожным нядзельным маршы, а кліпы музыкаў збіраюць сотні тысяч праглядаў.

👉 Кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа. Яны, як і вы, часта за гэта мелі непрыемнасці, былі затрыманы, збіты, вымушаны былі бегчы. Але нягледзячы на ўсю небяспечнасць яны з вамі да перамогі!

📌 Канцэрты пройдуць бясплатна, але вы можаце падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты тут: https://byculture.org/donate
➡️ Беларускі фонд культурнай салідарнасці прапанаваў кіраўнікам тэлекампаній іншых краінаў, якія ўваходзяць у Раду Еўрапейскага вяшчальнага саюза, далучыцца да ініцыятывы па выключэнню Белтэлерадыёкампаніі з EBU. Пра гэта заявіў кіраўнік фонда Сяргей Будкін у жывым эфіры канала “Настоящее время”.

Ужо праведзеныя перамовы з дырэкцыяй Літоўскага тэлебачання, якое цалкам падтрымала ініцыятыву фонда.
Таксама сёння дасланыя лісты з просьбай паспрыяць дыялогу з EBU чальцам камітэта па культуры Еўрапарламента.

#stopBTRC

📌Глядзець эфір: https://www.currenttime.tv/a/budkin-efir/31063426.html
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі фонд культурнай салідарнасці разам з YouTube-каналам «Страна для жизни» распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі.

23 студзеня:
гурт “TOR BAND”
30 студзеня: гурт “Петля Пристрастия”
6 лютага: гурт “N.R.M.”

Глядзіце на нашым Youtube-канале кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа. Яны, як і вы, часта за гэта мелі непрыемнасці, былі затрыманы, збіты, вымушаны былі бегчы. Але нягледзячы на ўсю небяспечнасць яны з вамі да перамогі!

🧤 Канцэрты пройдуць пры падтрымцы Беларускай дыяспары ў Нідэрландах.

📌 Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты тут: https://byculture.org/donate
Модны брэнд Kardash прадставіў новыя мадэлі адзення «Freedom Belarus», прысвечаныя адважным беларусам.

Улетку праз калекцыю цішотак, прысвечанай агульнанацыянальнай забастоўцы, Вользе Кардаш з мужам давялося пакінуць краіну.
From Belarus with solidarity!

Handmade matryoshka (с) daria_zza
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Будкін у жывым эфіры канала “Настоящее время”

✍️ Нагадаем, што кожны можа пачаць пісаць у сацыяльныя сеткі Еўрапейскага Трансляцыйнага Саюзу (EBU) патрабаванні выключыць са свайго складу БТ.

#stopBTRC

👉 Акаунты EBU: Facebook, Twitter, Instagram
🎃 Супер-злачынцы ад © m4t.art

Ці ўсіх пазнаеце?