Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.23K subscribers
4.85K photos
452 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
🌟 Сябры! Віншуем вас з Калядамі і Новым Годам!

Мы будзем сустракаць і святкаваць гэтыя дні па-рознаму. Нехта ўжо паслязаўтра збярэ ўсю вялікую сям’ю за вігілійным сталом і будзе адорваць клопатам і ўсмешкамі кожнага. Нехта запросіць толькі самых блізкіх ды адзначыць Каляды ды Новы Год сціпла, але з густам. Хтось у святочную ноч паімчыць у самае сэрца гораду, каб сустрэць 2024-ты ў натоўпе вясёлых незнаёмцаў. А хтось — увесь час будзе ў думках згадваць самых дарагіх людзей, якія ў гэтыя дні за кратамі…

❤️ Мы віншуем са святамі кожнага і кожную з вас. Хай вашыя сэрцы поўняцца спакоем і радасцю, хай у вачах ззяюць промні надзеі і любові, хай вашыя дамы напаўняюцца цеплынёй і ўтульнасцю. Хай усе жаданні, загаданыя ў гэтыя святочныя дні, пачнуць здзяйсняцца ўжо з першых дзён 2024-га.

Часцей абдымайце тых, хто побач.

З пашанай і ўвагай, каманда Беларускай Рады культуры.
Channel name was changed to «Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры»
Вітаем вас на канале Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры!

Рэсурсны цэнтр — гэта адзін з кірункаў працы Беларускай Рады культуры, рэальная і віртуальная пляцоўка для творцаў, дзе акумулююцца адукацыйныя і прафесійныя #магчымасці, ладзяцца імпрэзы, рэалізоўваюцца праекты. Мы працуем поруч з вамі і для вас.

На гэтым канале, які з’яўляецца каталогам актыўнасцяў Рэсурснага цэнтра, будуць публікавацца пасты пра:

▪️праекты і ініцыятывы, якія ўжо плённа працуюць у межах цэнтра;
▪️праграму #ArtPowerBelarus і яе гранцёраў;
імпрэзы ў нашай #Гасцёўні ў Вільні (Sv. Ignoto g. 5);
▪️#магчымасці для творцаў;
многія іншыя праекты і ініцыятывы, што ўвасобяцца ў жыццё дзякуючы нашай сумеснай працы.

Заставайцеся з намі!

Рэсурсны цэнтр у Instagram. Далучайцеся.

❗️Навіны Беларускай Рады культуры па-ранейшаму на @radakultury.
У якасці лога мы цяпер выкарыстоўваем фрагмент работы “Буду кахаць цябе” беларускай мастачкі і спявачкі Насты Рыдлеўскай. Выстава I Had a Dream but I wasn’t Sleeping арт-праекта Revolution, на якой была прадстаўленая гэтая маска, сталася летась адным з першых праектаў, рэалізаваных у межах праграмы #ArtPowerBelarus.

Час ад часу нашае лога будзе мяняцца. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, а значыць, для вашага выказвання.

📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа — пішыце на resource@byculture.org.

❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.
Сёння, 2️⃣3️⃣ студзеня, дзень памяці Міхала Анемпадыстава. Паэта, дызайнера, фатографа, культуролага, які сфармуляваў Беларусь, пера-прыдумаў цэлую краіну ў вершах, песнях і колерах.

🏞 У нашай Гасцёўні ў Вільні цяпер захоўваюцца ўнікальныя работы Міхала Анемпадыстава. Гэта плакаты з фотаздымкамі, менавіта іх творца прадстаўляў падчас літоўскага тыдня дызайну ў 2011 годзе.

Запрашаем вас паглядзець на фота, а падчас вернісажу — прыгадаць Міхала і яго Беларусь, паслухаць і, можа быць, прамовіць простыя словы пра наш няпросты час.

📌26 студзеня а 19-й у Гасцёўні Беларускай Рады культуры (Vilnius, Šv. Ignoto, 5)

✔️Вечарына ладзіцца сумесна з Omni academia, на імпрэзе аўтарскі перфоманс прадставіць культуролаг Максім Жбанкоў.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

#сустрэнемся_ў_Гасцёўні
Супольнасць “Культурны Код” — адзін з праектаў Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры, сёння ўвечары запрашае на паблік-ток.

Гэта сустрэча з ІТ-маркетолагам Веранікай Ліндарэнкай. Тэма гутаркі: “Што рабіць перад запускам свайго праекта?”

Спікерка раскажа:
▪️як прыдумаць ідэі для праектаў і правільна паставіць мэты;
▪️ якія даследаванні варта правесці;
▪️ якія інструменты могуць спатрэбіцца ў працы (навучыць карыстацца Lean Canvas);
▪️ як засцерагчыся ад памылак.

📌Калі? 24 студзеня а 17:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск)
Дзе? Zoom

Далучайцеся (без рэгістрацыі) 😉


Вераніка Ліндарэнка — маркетолаг у ІТ, заснавальніца кам’юніці Ū Hub, стартап-кансультантка.

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#паблік_ток #EU4Culture
Запрашаем творцаў, журналістаў, партнёраў і ўсіх зацікаўленых узяць удзел у онлайн-інфасесіі, прысвечанай адметнасцям працы Беларускай Рады культуры і вынікам дзейнасці нашай арганізацыі за 2023 год.

Калі? 30 студзеня 2024 а 17:00 СЕТ / 19:00 (Мінск)
Дзе? Zoom


Падчас онлайн-сустрэчы мы раскажам:

▫️як працуе Беларуская Рада культуры;
▫️чым мы займаліся ў 2023 годзе і якіх вынікаў дасягнулі;
▫️якія маем планы.

Паразважаем разам пра сённяшні дзень і будучыню беларускай культуры і, вядома, адкажам на ўсе вашыя пытанні. Таму смела фармулюйце запыты, прапановы і нават заўвагі.

На пытанні ў студыі будуць адказваць:

▪️кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін;
▪️унутраная каардынатарка Рады Надзея Гарэцкая;
▪️грант-менеджарка праграмы ArtPower Belarus Эліна Калнібалоцкая;
◾️а таксама іншыя чальцы каманды Рады культуры.

Да онлайн-інфасесіі змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі першасную верыфікацыю.

🔗Рэгістрацыя

Увага! Спасылку, што дазволіць далучыцца да сустрэчы, мы дашлем на e-mail, указаны падчас рэгістрацыі. Наш ліст можа трапіць у спам, таму напярэдадні сустрэчы правярайце папкі "Спам" і "Промаакцыі" сваёй электроннай скрыні. Таксама сачыце за абвесткамі на афіцыйным тэлеграм-канале Беларускай Рады культуры.

Рэгістрацыя завершыцца 29 студзеня а 23.59 (мінскі час).

Мерапраемства арганізавана пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Да сустрэчы! Будзем радыя пабачыць кожнага_/ую!
🔥Гарачы дэдлайн! Добры прыз!

Супольнасць "Культурны Код" запрашае ўдзельнікаў на чарговы анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры.

📌Калі? 31 студзеня а 17:00 CET / 19:00 Мінск.
Дзе? ZOOM

❗️Дэдлайн прыёму заявак – 29 студзеня (23.59 СЕТ).

Будуць радыя пабачыць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. На пітчынгу можна прадставіць гатовы праект ці толькі яго задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Зарэгістравацца

Па традыцыі ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае 🏆прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.).

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#пітчынг #EU4Culture
💥 Як працуе Беларуская Рада культуры? Якія праекты каманда мае ў рэзерве? Ці ёсць будучыня ў беларускай культуры ў эміграцыі?

Задайце сваё пытанне Радзе сёння — і атрымайце адказ падчас онлайн-інфасесіі заўтра.

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін, унутраная каардынатарка Надзея Гарэцкая, грант-менеджарка праграмы ArtPower Belarus Эліна Калнібалоцкая, а таксама іншыя чальцы каманды Рады культуры раскажуць пра планы і дасягненні арганізацыі, паразважаюць пра перспектывы культурніцкай супольнасці і, вядома, адкажуць на ўсе вашыя пытанні.

Калі? 30 студзеня 2024 а 17:00 СЕТ / 19:00 (Мінск)
📍Дзе? Zoom

✔️Да онлайн-інфасесіі змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі першасную верыфікацыю.

Рэгістрацыя

😊 Далучайцеся і будзем знаёміцца бліжэй!
⚡️Запрашаем на сустрэчу з журналістам Інго Пэтцам (Германія), які ў выданні dekoder.org вядзе беларускую тэму і распавядае ў тым ліку пра адметнасці беларускай культуры.

Калі? Сёння, 30 студзеня а 18:00;
📍Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Vilnius, Šv. Ignoto g.5).

Ці складана трымаць увагу нямецкага СМІ на беларускай тэме? Чаму мы, нашая гісторыя і сучаснасць (не)цікавыя аўдыторыі з Германіі? Што матывуе самога Інго стала цікавіцца Беларуссю і — больш — падтрымліваць беларускіх культурніцкіх дзеячаў? На гэтыя і іншыя пытанні наведвальнікі сустрэчы будуць шукаць адказы разам з шаноўным госцем.

Вам таксама цікава далучыцца? То #сустрэнемся_ў_гасцёўні!

Імпрэзу ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.

✔️Дэталі, рэгістрацыя
💥 Год таму мы пачалі прыём заявак у межах праграмы #ArtPowerBelarus. Сёння радыя паведаміць: падведзеныя вынікі ўжо чацвёртага туру конкурсу на атрыманне грантаў і мабільнасцяў.

Экспертная і адборачная камісіі вызначылі 16 праектаў – атрымальнікаў мідзі-грантаў на агульную суму 365 тысяч еўраў, 11 праектаў – атрымальнікаў міні-грантаў з супольным бюджэтам каля 47 тысяч еўраў, фінансаванне атрымалі 8 заявак на гранты мабільнасці.

Маё галоўнае ўражанне: крэатыўныя ідэі, якія беларускія творцы прапануюць у сваіх праектах, неабмежаваныя. – адзначае запрошаны эксперт, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, – Але мне крыху балюча, бо толькі частка таленавітых і прафесійных заявак можа быць ухваленая. Спадзяюся, што ўдзельнікі конкурсу з разуменнем паставяцца да абмежаванняў праграмы і рашэнне адборачнай камісіі не прывядзе да разладу сярод беларусаў.

Больш дэталяў пра вынікі туру

❗️Калі вы падавалі заяўку і яшчэ не ведаеце лёсу праекта, уважліва праверце ўсе тэчкі свайго паштовага сервісу.
#магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

🔥 гарачы дэдлайн! Заўтра, 7 лютага — адкрытая онлайн- і офлайн-лекцыя Джэфры Тэйлара "Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца" ад праекта culture makes.

Рэгістрацыя і дэталі

▪️Стыпендыяльная рэзiдэнцыя ў Партугаліi для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў ад Free Belarus Center.

Дэдлайн: 9 лютага.
Дэталі і форма заяўкі

▪️Ментарская праграма ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “Рада” для актывістаў/_к, якія толькі пачынаюць свой шлях.

Адкрыты дэдлайн
Дэталі і форма заяўкі

▪️Конкурс праектаў на атрыманне міні-грантаў (да 5 тыс. еўраў) і грантаў мабільнасці #ArtPowerBelarus.

Дэдлайны: 17 красавіка (міні-гранты), 20 сакавіка (мабільнасці)
Дэталі і формы заяўкі міні, мабільнасці.

✔️Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
💥 Атрымальнік гранта #ArtPowerBelarus — “Дом творцаў”.

Дзякуючы падтрыманню праграмы, што рэалізуюць @radakultury і Дацкі інстытут культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу, улетку 2023 года ў “Доме творцаў” адбыліся дзве арт-рэзідэнцыі.

Вынікам першай — яе ўдзельнікамі былі 15 мастакоў — выстаўкі новых арыгінальных работ, прысвечаныя Алесю Пушкіну. Вынікам другой, што мела назву “Вяртанне Irdorath” і сабрала калектыў з 20 музыкантаў, — новая песня гурта Irdorath Zorami і відэакліп на яе.

Кожная арт-рэзідэнцыя ў “Доме творцаў” дае агромністы штуршок крэатыву, натхнення яе ўдзельнікам, — кажа кіраўнік праекта Сяржук Доўгушаў. — Дзякуючы гэтаму беларуская культура ў эміграцыі працягвае жыць і развівацца, а мы голасна кажам пра сябе ўсяму свету. Творы, што становяцца вынікам побыту мастакоў, музыкаў у нашай рэзідэнцыі, адпавядаюць высокім прафесійным стандартам, а гэта выразней падкрэслівае: беларуская культура з’яўляецца часткай еўрапейскай.

Пабачыць больш падтрыманых праектаў #ArtPowerBelarus
"Культурнаму Коду" — праекту, які рэалізуецца ў межах Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры, споўніўся 1️⃣ год 🎉.

Гэта супольнасць, што яднае ІТ-спецыялістаў і дзеячаў культуры дзеля распрацоўкі digital-прадуктаў з галіны culttech. Чат стаўся лагічным працягам аднайменнага хакатона, што Беларуская Рада культуры ладзіла восенню 2022 года ў Вільні разам з Imaguru Startup Hub.

З невялічкай суполкі выпускнікоў хакатону чат "Культурны Код" вырас у важны рэсурс, дзе акумулююцца ідэі і рэгулярна ладзяцца ўнікальныя івэнты — паблік-токі, пітчынгі і сустрэчы майстармайнд-групы.

У нашай супольнасці штомесяц прэзентуюцца новыя лічбавыя праекты. Гэта паказвае, што сфера актыўна расце і для яе патрэбная інфраструктура. Запрашаем у кам'юніці, у прыязнае асяроддзе фаундараў лібавых культурніцкіх праектаў, — кажа менеджарка Алена Каховіч.

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#нашыя_праекты
⚡️ Вядомыя новыя дэдлайны для заявак на міні-гранты і мабільнасці ў межах ArtPower Belarus.

▪️Плануеце здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця? Падавайце заяўку да 20 сакавіка 2024 г.

▪️Маеце задумку праекта з бюджэтам да € 5 тыс.? Спяшайцеся падаць заяўку да 17 красавіка 2024 г.

На сувязі грант-менеджар ArtPower Belarus! Нагадваю, што праграма субгрантаў завяршаецца сёлета, і гэта ваш апошні шанец падаць заяўку на фінансаванне ў памеры да 5 тысячаў еўраў! — кажа Эліна Калнібалоцкая. — Мы імкнемся падтрымліваць значныя праекты, якія спрыяюць пазітыўным зменам у нашай супольнасці. Будзь то інсталяцыя, выданне кнігі ці канцэртны тур, мы хочам пачуць вас і пабачыць вашыя самыя смелыя ідэі!

Даведацца больш пра міні-гранты, праграму мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Тут знойдзеце галерэю праектаў, падтрыманых у 2023 годзе.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
🐙 Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра", які змяняе беларускую школу, дзейнічае ўжо 1️⃣ год.

За гэты час:
🔸Праведзеныя два конкурсы на атрыманне грантаў для беларусацэнтрычных адукацыйных праектаў на суму ў € 430 тысяч. Падтрыманыя "Васьміногам" праекты ахапілі амаль 20 тысяч дзяцей і падлеткаў з Беларусі.
🔸 Зладжанае Базавае даследаванне адукацыі. Праводзяцца канферэнцыі і канцэптуальныя лабараторыі па рэфармаванні беларускай школы, што паспрыяюць трансфармацыі адукацыйнай сістэмы ў будучыні.
🔸 Арганізаваныя анлайн-навучанне для школьнікаў на 11 дыстанцыйных курсах, курсы падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў у сферы інавацыйнай інтэрнэт-педагогікі.
🔸 Распачала працу інавацыйная навучальная анлайн-платформа з бібліятэкай і курсамі для дзяцей.

Праект падтрымліваецца Еўразвязам і рэалізуецца ў партнёрстве з Беларускай Радай культуры.

😉 Далучайцеся і сачыце за актыўнасцямі Васьмінога:
Telegram | Facebook | Instagram
⚡️У нас вакансіі!

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы па арт-менеджменце ў межах міжнароднага праекту #ArtPowerBelarus.

🔺Арыентацыйны пачатак працы: красавік 2024 года.
🔺Тып кантракту: частковая занятасць.
🔺Месца працы: онлайн.

Мы шукаем дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.

Падрабязна пра ўмовы і абавязкі

✔️Заяўкі (CV і кароткі суправаджальны ліст) прымаем на электронную пошту: education@byculture.org да 6 сакавіка 2024 года.
💥 Супольнасць “Культурны Код” запрашае ўдзельнікаў і гледачоў на чарговы онлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры.

Чакаюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна прэзентаваць гатовы праект ці толькі задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Калі? 29 лютага ў 17:00 CET / 19:00 Мінск.
Дзе? ZOOM

Рэгістрацыя ўдзельнікаў

Дэдлайн прыёму заявак: 28 лютага (23.59 СЕТ).

Пасля пітчынгу ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае 🏆прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.).

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.