Зялёны свет | Медыя пра экалогію ў Беларусі і свеце
274 subscribers
4.18K photos
236 videos
7 files
3.51K links
Распавядаем аб тым, што важна, і тлумачым тое, што не зразумела.

Нашыя сцікеры тут: t.me/addstickers/GreenBelarus

Чытайце і глядзіце нас у Instagram: instagram.com/greenbelarus
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❄️ Пачынаем дзень з навінаў надвор’я.

Проста зараз на ўсходзе Беларусі вось так.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ "Ні ў якім разе не набліжацца да жывёлы, не кантактаваць з ім, не пакідаць без нагляду дзяцей на гульнявых пляцоўках, забяспечыць іх кантроль пры перамяшчэнні па вуліцах горада", просяць гарадскія ўлады.

У выпадку выяўлення дзікай жывёлы гараджан раюць неадкладна паведаміць у міліцыю па нумары 102
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💦 Тым часам, падрыхтоўка да летняга сезона ідзе поўным ходам.

У суседняй Літве, куды таксама абяцаюць наляцець снягі і маразы, плануюць у найбліжэйшыя дні запусціць пітныя фантанчыкі.

У летнія дні яны ўжо паказалі сябе з самага лепшага боку.

Па падліках спецыялістаў, толькі летась жыхары Вільнюса і яго госці выпілі ў вулічных пітных фантанчыках больш за 3,8 млн шклянак вады.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐹 Хамяк: герой з мінулага, які знікае ў сучаснасці

Хамяк звычайны, ці еўрапейскі, - гэта не проста мілы пушысцік з зоамагазіна. Гэта ўнікальны від, захавальнік гісторыі з ледніковага перыяду, які знікае на вачах.

Чаму важна яго захаваць?
📌яго знікненне нанясе вялізную шкоду біяразнастайнасці.
📌 у Еўропе за 40 гадоў папуляцыя еўрапейскіх хамякоў скарацілася на 75%.
📌 яго прысутнасць/адсутнасць гаворыць аб здароўі экасістэмы.

У Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі колькасць хамякоў рэзка ўпала. Ён афіцыйна прызнаны ўразлівым відам і ўнесены ў Чырвоную кнігу.

Чаму ён знікае?
📌 з-за разбурэння асяроддзя: сельская гаспадарка, узворванне палёў, забудова.
📌 з-за выкарыстання ядахімікатаў: атручваюць хамякоў і іх ежу.
📌 бо змяняецца клімат: непрадказальныя зімы, скарачэнне ўраджаяў.
📌 з-за светлавога забруджвання, бо яно замінае размнажацца.
📌 з-за драпежнікаў: сабакі, коткі, лісы.

Што мы можам зрабіць?
▶️ Падтрымліваць праекты па захаванні
▶️Не выкарыстоўваць ядахімікаты
▶️ Захоўваць натуральныя месцапражыванні.

Хамяк - гэта не проста цацка. Гэта частка нашага свету, якую мы абавязаны захаваць. Падрабязней пра стан хамякоў у Беларусі і рэгіёне распавядаем тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗓 Бадзёрага вам ранку панядзелка. А мы пачынаем яго з традыцыйнага дайджэсту навінаў.

🌳 Зялёная сетка разам з вядомым блогерам і музыкам Андрэем Павуком пасадзілі некалькі соцен дрэваў у літоўскім лесе. Такім чынам экаактывісты вырашылі ўзгадаць беларускіх “зялёных” палітвязняў і нагадаць свету пра тэрор у адносінах да грамадскіх актывістаў у Беларусі.

🌼 Актывісты “Экадому” правялі ў Вільнюсе майстар-клас па партызанскаму садаводству. На ім усе задаючыя пазнаёміліся з тым, як сваімі рукамі стварыць “зялёныя бомбы” і даведаліся, дзеля чаго і дзе іх выкарыстоўваюць.

🔆 Самую вялікую прыватную сонечную электрастанцыю ў Беларусі ня проста адабралі ў брытанскага бізнэсмена, але і прадалі не абы каму, а сябру Лукашэнкаў – Дзмітрыю Баскаву.

🐹 Ну і, нарэшце, традыцыйна раім вам пачытаць наш аўтарскі тэкст суцэльнай мілаты, ад якога вы (гарантуем) не меней за пяць разоў усміхнецеся. Калі меней, вы вернем вам грошы )))

Карацей, тут➡️ наш тэкст пра сведкаў ледніковага перыяду… хамякоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Пачаўся Чарнобыльскі тыдзень. Куды яшчэ можна паспець завітаць?

Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ.

На гэтым тыдні грамадская арганізацыя “Экадом” (у Беларусі прызнаная экстрэмісцкай) разам з партнёрамі правядзе некалькі бясплатных мерапрыемстваў у чатырох гарадах Еўропы.

🇵🇱 Варшава

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

🇵🇱 Познань

23 красавіка, 20:00 — Кінапрагляд выбраных момантаў серыяла “Чарнобыль” з каментаваннем ад Андрэя Ажароўскага — фізіка-ядзершчыка, эксперта праграмы «Бяспека радыяактыўных адкідаў», які шмат год выказваецца не толькі пра наступствы Чарнобыля, але і пра працу БелАЭС.

Уваход вольны. Адрас сустрэчы: @pakoj_202 (DKS, Pakoj 202, Poznań, Feliksa Nowowiejskiego 46, трэці паверх)

🇱🇹 Вільнюс

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)


🇩🇪 Берлін

23 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

Падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы!
🐜 А вы чулі пра тое, што казуркі могуць мець свядомасць?

На мінулым тыдні група навукоўцаў - біёлагаў і філосафаў - з розных краін падпісала Нью-Йоркскую дэкларацыю аб свядомасці жывёл.

Згодна з ёй, існуе "пераканаўчая навуковая падтрымка" таго, што ня толькі птушкі і сысуны валодаюць свядомым досведам, а і існуе "рэальная магчымасць" свядомасці ва ўсіх пазваночных, уключаючы рэптылій, амфібій і рыб.

Не адмаўляюць навукоўцы ў існаванні свядомасці і казуркам, ракападобным, крабам, амарам ды іншым.

“Калі існуе рэальная магчымасць усвядомленага досведу ў жывёлы, безадказна ігнараваць гэтую магчымасць пры прыняцці рашэнняў, якія закранаюць гэтую жывёлу”, – падкрэсліваюць навукоўцы.
Спіс беларускіх арганізацыяў, якія распавядуць вам пра экалогію

Сёння – Міжнародны дзень Зямлі, які прызваны прыцягнуць увагу да экалагічных праблемаў і абароны навакольнага асяроддзя. На жаль, рэжым не моцна хвалююць пытанні экалогіі. Але беларусы і беларускі самі клапоцяцца пра тое, што пакінуць сваім нашчадкам. А разабрацца ў гэтым пытанні больш дасканала нам дапамагаюць беларускія экалагічныя арганізацыі.

🌱 «Экадом» – старэйшая беларуская прыродаахоўная арганізацыя. Проста і зразумела яны ўжо амаль 20 год расказваюць, што адбываецца ў Беларусі з экалогіяй і як мы можам гэта палепшыць. А яшчэ «Экадом» можа даць вам бясплатную кансультацыю па рашэнню экапраблемаў!

🌱 «Зялёны партал» аб’яднанне экалагічных арганізацыяў, экспертаў і актывістаў, а таксама і інфармацыйны рэсурс, які акумулюе эканавіны з усяго свету. Вельмі цікава, а часам і смешна, у мемах, расказваюць пра стан прыроды і тое, што мы можам зрабіць для яе.

🌱 «Экаспэйс» – партал пра экалогію, урбаністыку, валанцёрства і спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Праект расказвае, як важна надаваць увагу экалагічнасці ў кожнай сферы жыцця.

Давайце разам клапаціцца пра будучыню нашай планеты!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌏 Сёння адзначаем Дзень Зямлі.

І нагадваем пра важнае ў нашым новым эксплэйнеры.

🌱 Падзяліцеся гэтым відэа з сябрамі і калегам, калі і вы, і яны знаходзяцца ў бяспецы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔆 У той час, як у свеце назіраецца трэнд на павелічэнне вытворчасці ўзнаўляльнай энергіі і большасць краінаў удасканальваюць заканадаўства ў гэтай галіне, у Беларусі рапартуюць, што наша заканадаўства ў галіне ВІЭ ужо ідэальнае! Ці верыце?

Мы - не. Уважліва вывучылі гэтае пытанне разам з экспертам iSANS Яўгенам Макарчуком і высветлілі, што словы беларускіх чыноўнікаў разыходзяцца са справамі (так, зноў!)

Афіцыйныя дадзеныя аб развіцці аднаўляльных крыніц энергіі (сонечнай, ветравой і іншай) даступныя грамадскасці толькі да 2020 года.
Пасля 2020 года развіццё ВІЭ ў Беларусі практычна спынілася.


⚠️А прагрэсіўныя і своечасовыя законы, прынятыя ў краіне на світанку развіцця ВІЭ з часам ператварыліся ў гарбуз.

І калі яшчэ некалькі гадоў таму ў Беларусі аднаўляльная энергетыка худа-бедна, але расла, няхай і пад кантролем, то на сённяшні дзень практычна ўсе меры падтрымкі ВІЭ ў краіне адмененыя.

А квоты на 2025-2029 гады складаюць усяго толькі 43, 186 МВт.

💡 Умоўна кажучы, тэмпы развіцця ВІЭ ў Беларусі вызначаныя на такім узроўні, які дасць магчымасць забяспечыць энергазабеспячэнне адной энергазберагальнай лямпачкі вулічнага асвятлення на 1 000 жыхароў у год.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☢️ І яшчэ трохі актыўнасцей на Чарнобыльскім тыдні. Далучайцеся!

🇵🇱 Кракаў: 24 красавіка, 19:00-21:00. Экачытанка для дарослых: Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Рэгістрацыя

🇵🇱 Кракаў: 24 красавіка, 19:00-21:00 Прагляд фільму «Соль Зямлі» з абмеркаваннем. Рэгістрацыя

🇵🇱 Уроцлаў: 26 красавіка,18:00. «Не – ядзернай зброі ў Беларусі». Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Rynek, Pręgierz

🇵🇱 Беласток: 26 красавіка, 18:00. Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Skwer wolnej Białorusi 1.

🇱🇹 Вільня: 26 красавіка, 19:00. Паказ спектакля «Ціхары». Месца правядзення: VILEIŠIO18 (P.Vileišio gatvė 18N). Квіткі па спасылцы

🇧🇪 Брусель: 27 красавіка, 14:00. Акцыя «Чарнобыльскі шлях у Бельгіі». Месца правядзення: Luxemburg plein.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌱 А мы працягваем дзяліцца з вамі карыснымі відэа, якія выкладваем у наш ➡️ Instagram штотыдня.

Не праходзьце міма, падпісвайцеся, калі знаходзіцеся ў бяспецы. Дзяліцеся нашымі эксплэйнерамі з сябрамі. І не забывайцеся чытаць Зялёны партал (з Беларусі праз VNP) 😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎯 Беларускія паляўнічыя зноў патрабуюць ім дазволіць адстрэльваць рысяў.

БТПР, якую зараз узначальвае былы міністр МУС Ігар Шуневіч, настойвае, што цяперашняя колькасць рысі з'яўляецца адной з прычын зніжэння папуляцый паляўнічых відаў.

Паляўнічыя заяўляюць, што не бачаць іншага выйсця, акрамя як уключыць драпежніка "ў пералік нармаваных відаў паляўнічых жывёл".

"Уключэнне рысі ў пералік відаў паляўнічых жывёл, якія нарміруюцца, дасць магчымасць праводзіць на яго паляванне толькі па дазволах, пры гэтым памер канфіскацыі будзе невялікі, а паляванне будзе арганізоўвацца толькі ў месцах найбольшай канцэнтрацыі гэтага віду", — абяцаюць яны.

⚠️ Нагадаем, што не першы выпадак, калі ўзначаленае Шуневічам БТПР спрабуе прадушыць паляванне на чырванакніжнікаў.

Яны даўно "точаць зуб" на рысяў, мядзведзяў, зуброў, прапануючы зменшыць іх ахоўны статут, а то і зусім выключыць з Чырвонай кнігі.

Шуневіч увогуле лічыць, што Чырвоная кніга - рудымент, які нікому не патрэбны і аджыў сваё.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хто такія рысі, дзе іх можна сустрэць у Беларусі і чаму яны занесены ў Чырвоную кнігу?

📌 Рысь - лясная жывёла. У Беларусі рысь прытрымліваецца буйных змешаных хвойна-лісцяных і хваёвых старых лясоў.

📌 Рысь аддае перавагу глухія, маладаступныя ўчасткі лесу з густым падлескам, заваламі і буралому. Важную ролю ў выбары месцаў пасялення гуляюць багацце дзічыны і наяўнасць спакойных участкаў для адпачынку.

📌 Рысь, як драпежнік, знаходзіцца практычна на вяршыні харчовага ланцуга. Кабяе колькасць павялічвалася, павінна быць вялікая колькасць аб'ектаў для яе харчавання (зайцоў, казуль, кабаноў, баброў ды інш.). Аднак наяўнасць ежы - гэта яшчэ не гарантыя поспеху.

🌱 Падрабязней чытайце ў матэрыяле на Зялёным партале.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
♻️ За год у Беларусі вырабляецца прыкладна 450 тысяч тон пластыкавых адкідаў, паведамляе Беларусь.Экспертиза

⚠️ Каля 170 тысяч тон пластыка выкідваецца ў складзе адходаў вытворчасці і яшчэ каля 280 тысяч тон - у складзе цвёрдых камунальных адкідаў.

Паводле дадзеных справаздачы Plastic overshoot, у сярэднім у свеце на чалавека прыпадае 20/09 кілаграмаў пластыкавага смецця ў год.

Больш за ўсё гэты паказчык у Ісландыі - там на кожнага чалавека прыпадае 128.9 кілаграмаў пластыкавых адходаў.

Самы нізкі паказчык колькасці пластыкавага смецця на душу насельніцтва ў Бангладэш - 2.59 кілаграма.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Экодом
☢️ 26 красавіка ў Вільнюсе пройдзе выстава «Зона адчужэньня» з працамі дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы

Працы, зробленыя больш чым 30 год таму, прадстаўляюць дзіцячае асэнсаваньне атрутнасьці зямлі, паветра і прыроды з нестрыманай экспрэсіяй і па-дзіцячаму вольнай формай. Побач выстаўлена асэнсаваньне дарослых — здымкі легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 90-х.

Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нестрымальнай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць.

Але выстава сьведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы сьлед нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты сьлед кліча жыць наперакор усяму.

🏛 Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20)
26 красавіка ў 18:00
🆓 Уваход вольны

Экадом возьме ўдзел у адкрыцці выставы. Прыходзь і ты!

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Сёння, 26 красавіка, мы адзначаем 38-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы - трагічнай падзеі, якая назаўжды змяніла лёсы мільёнаў людзей. 26 красавіка 1986 года на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які выкінуў у атмасферу вялізную колькасць радыеактыўных рэчываў.

Чарнобыльская катастрофа стала следствам комплексу фактараў, сярод якіх:
📌 Недасканаласць канструкцыі рэактара: Рэактар РБМК-1000, на якім адбылася аварыя, меў шэраг канструктыўных недахопаў, якія рабілі яго ўразлівым да аварый.
📌 Памылкі персанала: Аператары АЭС дапусцілі шэраг памылак падчас правядзення выпрабаванняў, што стала непасрэдным чыннікам выбуху.
📌 Культура бяспекі: У СССР на той момант не існавала належнай культуры бяспекі на атамных аб'ектах.

Чарнобыльская катастрофа стала найбуйнейшай аварыяй на атамнай электрастанцыі ў гісторыі. У выніку аварыі радыеактыўнае заражэнне зазналі шырокія тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі.

Каля 70% тэрыторыі Беларусі было забруджана радыеактыўнымі рэчывамі. Тысячы людзей загінулі ад раку і іншых захворванняў, выкліканых радыяцыйным апраменьваннем.

⚠️ Мы не павінны забывацца на Чарнобыльскую катастрофу. Яна стала горкім урокам.

☢️ Чарнобыльская катастрофа - гэта не проста трагедыя мінулага. Гэта напамін пра тое, што мы павінны быць пільнымі і рабіць усё магчымае, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

Видео: проект Чернобыль. Минута в минуту
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Чарнобыльскі шлях: ад Вільні да Нью-Йорку

Сёння, 26 красавіка, у 38-ю гадавіну катастрофы на ЧАЭС, беларусы выйдуць на адну з найстарэйшых акцыяў беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.

Акцыі ды імпрэзы пройдуць у:
🇱🇹 Вільні — 12:00. Парк Сапегаў.
🇵🇱 Варшаве — 17:30. Помнік Каперніку.
🇵🇱 Беластоку — 18:00. Cквер Вольнай Беларусі.
🇵🇱 Уроцлаве — 18:00, Pręgierz.
🇺🇸 Нью-Ёрку — 12:30. Штаб-кватэра ААН.

27 красавіка ў:
🇧🇪 Бруселю — 14:00. Albertine plein.
🇬🇪 Тбілісі — 14:00. Прастора «Кропка».
🇺🇸 Чыкага — 10:00. Sam Leone Beach Park.

Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot
Адзін з галоўных урокаў Чарнобыля: недавер да афіцыйных уладаў, якія ўсімі магчымымі спосабамі абмяжоўвалі інфармацыю пра выкід радыактыўных рэчываў і пра неабходнасць прыняць меры, каб захаваць задароўе.

Паглядзелі, што пісалі савецкія газеты пасля аварыі, аб ёй, аб ліквідатарах, аб мерах бяспекі.

Дрыжыкі бягуць...