Зялёны свет | Медыя пра экалогію ў Беларусі і свеце
274 subscribers
4.18K photos
236 videos
7 files
3.52K links
Распавядаем аб тым, што важна, і тлумачым тое, што не зразумела.

Нашыя сцікеры тут: t.me/addstickers/GreenBelarus

Чытайце і глядзіце нас у Instagram: instagram.com/greenbelarus
Download Telegram
Forwarded from Экодом
❗️БелАЭС — пагроза або профіт для Беларусі?

Паводле сацдаследавання, каля 40% беларусаў не ведаюць рэальнага стану будаўніцтва і эксплуатацыі БелАЭС, хаця лічаць радыеактыўнае забруджванне важнай тэмай. 45% негатыўна ставяцца да запуску станцыі, але гучаць меркаванні, што за атамнай энергетыкай будучыня.

- Што адбываецца сёння ў Астраўцы?
- Ці выгадная атамная энергетыка?
- Куды падзець ядзерныя адходы?
- Ці можа АЭС у Беларусі стаць ваенным аб'ектам?
- І пры чым тут ядзерная зброя?

Разбярэмся з экалагічнай арганізацыяй "Экадом" і фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім, экспертам праграмы "Бяспека радыеактыўных адходаў".

Пасля гутаркі Андрэй правядзе майстар-клас па замярэнні радыяцыі і прадэманструе прыборы, пры дапамозе якіх ён выявіў некалькі ўчасткаў радыеактыўнага забруджвання паблізу прадпрыемстваў Расатама.

🔻Калі: 6 красавіка (чацвер), 19:00
🔻Дзе: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Вільнюс, Vilniaus gatvė 20
Уваход вольны

#чарнобыльскітыдзень #твойэкадом #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿
Тексты под важным хештегом #чарнобыльскітыдзень, которые вы могли пропустить:

⚠️ Были, есть и будут: какие радиоактивные элементы «подарил» нам Чернобыль?

⚠️ Каля трохсот беларусаў выйшлі на «Чарнобыльскі шлях» у Вільне.

⚠️ Беларусы, палякі, украінцы. Як прайшоў «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве (фотарэпартаж).

⚠️ Заповедник особого назначения.
☢️ Пачаўся Чарнобыльскі тыдзень. Куды яшчэ можна паспець завітаць?

Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ.

На гэтым тыдні грамадская арганізацыя “Экадом” (у Беларусі прызнаная экстрэмісцкай) разам з партнёрамі правядзе некалькі бясплатных мерапрыемстваў у чатырох гарадах Еўропы.

🇵🇱 Варшава

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

🇵🇱 Познань

23 красавіка, 20:00 — Кінапрагляд выбраных момантаў серыяла “Чарнобыль” з каментаваннем ад Андрэя Ажароўскага — фізіка-ядзершчыка, эксперта праграмы «Бяспека радыяактыўных адкідаў», які шмат год выказваецца не толькі пра наступствы Чарнобыля, але і пра працу БелАЭС.

Уваход вольны. Адрас сустрэчы: @pakoj_202 (DKS, Pakoj 202, Poznań, Feliksa Nowowiejskiego 46, трэці паверх)

🇱🇹 Вільнюс

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)


🇩🇪 Берлін

23 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

Падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы!
Forwarded from Экодом
☢️ 26 красавіка ў Вільнюсе пройдзе выстава «Зона адчужэньня» з працамі дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы

Працы, зробленыя больш чым 30 год таму, прадстаўляюць дзіцячае асэнсаваньне атрутнасьці зямлі, паветра і прыроды з нестрыманай экспрэсіяй і па-дзіцячаму вольнай формай. Побач выстаўлена асэнсаваньне дарослых — здымкі легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 90-х.

Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нестрымальнай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць.

Але выстава сьведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы сьлед нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты сьлед кліча жыць наперакор усяму.

🏛 Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20)
26 красавіка ў 18:00
🆓 Уваход вольны

Экадом возьме ўдзел у адкрыцці выставы. Прыходзь і ты!

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Зялёны партал стварыў віртуальны музей чарнобыльскай катастрофы ў яе наступстваў - "Шлях можа быць іншым"

У шасці яго ўяўных залях можна прачытаць, пабачыць і паслухаць:

📌 як беларусы захоўваюць памяць пра трагедыю,

📌 як катастрофу і яе наступствы апісваюць непасрэдныя ўдзельнікі,

📌 як выглядалі Чарнобыльскія шляхі, пад якімі лозунгамі выходзілі на іх людзі і хто іх выводзіў на вуліцы,

📌 як успрымалі катастрофу малыя дзеці і які след застаўся ад яе ў іхнім дарослым жыцці,

📌 якія дакументы аб аваріі на ЧАЭС доўгі час хавалі ад грамадскасці,

📌 чым падобныя сённяшні Астравец на тагачасную Прыпяць.

#чарнобыльскітыдзень #шляхможабыцьіншым