Зялёны свет | Медыя пра экалогію ў Беларусі і свеце
272 subscribers
4.21K photos
239 videos
7 files
3.53K links
Распавядаем аб тым, што важна, і тлумачым тое, што не зразумела.

Нашыя сцікеры тут: t.me/addstickers/GreenBelarus

Чытайце і глядзіце нас у Instagram: instagram.com/greenbelarus
Download Telegram
☢️ Пачаўся Чарнобыльскі тыдзень. Куды яшчэ можна паспець завітаць?

Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ.

На гэтым тыдні грамадская арганізацыя “Экадом” (у Беларусі прызнаная экстрэмісцкай) разам з партнёрамі правядзе некалькі бясплатных мерапрыемстваў у чатырох гарадах Еўропы.

🇵🇱 Варшава

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

🇵🇱 Познань

23 красавіка, 20:00 — Кінапрагляд выбраных момантаў серыяла “Чарнобыль” з каментаваннем ад Андрэя Ажароўскага — фізіка-ядзершчыка, эксперта праграмы «Бяспека радыяактыўных адкідаў», які шмат год выказваецца не толькі пра наступствы Чарнобыля, але і пра працу БелАЭС.

Уваход вольны. Адрас сустрэчы: @pakoj_202 (DKS, Pakoj 202, Poznań, Feliksa Nowowiejskiego 46, трэці паверх)

🇱🇹 Вільнюс

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)


🇩🇪 Берлін

23 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

Падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы!
Forwarded from Экодом
☢️ 26 красавіка ў Вільнюсе пройдзе выстава «Зона адчужэньня» з працамі дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы

Працы, зробленыя больш чым 30 год таму, прадстаўляюць дзіцячае асэнсаваньне атрутнасьці зямлі, паветра і прыроды з нестрыманай экспрэсіяй і па-дзіцячаму вольнай формай. Побач выстаўлена асэнсаваньне дарослых — здымкі легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 90-х.

Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нестрымальнай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць.

Але выстава сьведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы сьлед нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты сьлед кліча жыць наперакор усяму.

🏛 Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20)
26 красавіка ў 18:00
🆓 Уваход вольны

Экадом возьме ўдзел у адкрыцці выставы. Прыходзь і ты!

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя