Зялёны свет | Медыя пра экалогію ў Беларусі і свеце
271 subscribers
4.23K photos
241 videos
7 files
3.54K links
Распавядаем аб тым, што важна, і тлумачым тое, што не зразумела.

Нашыя сцікеры тут: t.me/addstickers/GreenBelarus

Чытайце і глядзіце нас у Instagram: instagram.com/greenbelarus
Download Telegram
Forwarded from Экодом
❗️БелАЭС — пагроза або профіт для Беларусі?

Паводле сацдаследавання, каля 40% беларусаў не ведаюць рэальнага стану будаўніцтва і эксплуатацыі БелАЭС, хаця лічаць радыеактыўнае забруджванне важнай тэмай. 45% негатыўна ставяцца да запуску станцыі, але гучаць меркаванні, што за атамнай энергетыкай будучыня.

- Што адбываецца сёння ў Астраўцы?
- Ці выгадная атамная энергетыка?
- Куды падзець ядзерныя адходы?
- Ці можа АЭС у Беларусі стаць ваенным аб'ектам?
- І пры чым тут ядзерная зброя?

Разбярэмся з экалагічнай арганізацыяй "Экадом" і фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім, экспертам праграмы "Бяспека радыеактыўных адходаў".

Пасля гутаркі Андрэй правядзе майстар-клас па замярэнні радыяцыі і прадэманструе прыборы, пры дапамозе якіх ён выявіў некалькі ўчасткаў радыеактыўнага забруджвання паблізу прадпрыемстваў Расатама.

🔻Калі: 6 красавіка (чацвер), 19:00
🔻Дзе: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Вільнюс, Vilniaus gatvė 20
Уваход вольны

#чарнобыльскітыдзень #твойэкадом #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿