Новы свет 🌞
598 subscribers
594 photos
9 videos
2 files
480 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#вікця_жытнік
16+

вашыя вабныя смочкі
мяне спакушаюць бясконца
я прагну дотыкаў
мяккіх
і вельмі ласкавых
бо з вамі -
толькі пяшчотна
уяўляю ваша дыханне
і ціхія стогны
і шэпт
і вільгаць
пах жарсці
што поўніць паветра
і вусны
на вабных смочках
што мяне спакушаюць
бясконца
#верш
#вікця_жытнік

мне сорамна нават думаць
ты нібы паветра
патрэбен
прызнацца б табе
адкрыцца
мая мара -
хаця б абдымкі
і твой голас
ласкавы
з усмешкай
мне хочацца цябе чуць
і адчуць
пекнату і вільгаць
на сабе твой погляд
а за ім і рукі
пяшчота
я думаю
ты мой наркотык
мне цябе не хапае
мабыць
гэта каханне
мабыць
любоў жывая
мне цябе не хапае
мне цябе не хапае
#верш
#вікця_жытнік

калісьці я для сябе
адкрыла дзівосны свет
чароўны сваёй невядомасцю
прываблівы і яскравы

света майго кожны гук
я карпатліва збіраю

нібы на пацеркі з журавінавага балота
што нас упрыгожваюць
бо пасуюць
да ўсмешкі і бляску вачэй

нібы гарачыя іскры ў агмень
што асветліць шлях і сагрэе
бо ў сэрцы так ясна гарыць
а таму і ў галовах яснее

нібы кроплі жывільнай вады
што перлінамі ззяе на траве
па якой праходжу басанож

нібы промні сонечныя
што асвятляюць зямлю святую
ласкаюць і песцяць нас

я тыя гукі збіраю
каб прынесці вам
падзяліцца
маёй любоўю
і магіяй кожнага слова

простыя словы ў сабе
збіраюць гісторыю свету
маладзенькія ці сівыя
словы мае жывыя

прылашчыш
прыгрэеш пяшчотна
бо кожнае слова
роднае

слова кожнае
духмяняе і крамянае
агністае і прамяністае
шчырае і лагоднае
трапяткое і шчодрае
самотнае ці набалелае
ліхое суровае гнеўнае
уладнае і трывалае
сардэчнае і адданае
важкае мудрае грознае
слова роднае рознае

пачуеш якое ад блізкага
і ўсміхнешся ветліва
ён усміхнецца ў адказ
бо вашыя думкі
светлыя

словы змяняюць нас
а калі назбіраеш словаў
іх можна сплесці ў сказ
як стужкі ці косы моўныя

---

ды не магу я адна
гэтаму цуду дзівіцца
мова мая - агмень
я мушу ім падзяліцца

каб засталася жывой
каб не пакінулі болей
свет мой - святло людское
беларускае сэрца - у мове
#верш
#вікця_жытнік

позіркі
асуджэнне
ты думаеш, нам тут лёгка?
ты памыляешся
вельмі
жыць безнадзейнай трывогай і хавацца
баяцца
думаеш, ты так змог бы?
складана не забывацца
а сэрцы нашыя крохкія
калі ты не маеш крылаў
што ў неба цябе ўзнімаюць
не блытай
гэта не тое, калі іх з цябе
здзіраюць

за што мы пакутуем сёння?
чаго захацелася катам?
мне проста разумныя надта
і самі сабе сталі статкам
#верш
#вікця_жытнік

чаго табе каштуе існаваць?

увесь свет перад табой
я дару яго табе
вазьмі мае радасць і шчасце
замілаванне і пяшчоту
любоў і ласку
трошку тугі
(але не моцнай)
каб адчуць асалоду сустрэчы
яшчэ цяпла
каб не змерзнуць гэтым прахладным вечарам
(хочаш, дадам у яго цукру?)
цікаўнасці
(я схаваю яе ў кніжку, ты знойдзеш)
адказнасці
(хаця адкуль яна ў мяне?)
я знайду
абяцаю

ты толькі будзь тут
мне цябе не стае
#верш
#вікця_жытнік
16+

думкі нязвязныя ды
я падзялюся, дазволіш?

з вы перайсці на ты
крок сур'ёзны
вясна пачыналася вершамі
месяц, здаецца, памятае
шчырасці сакавіцкія
блізкасць і зноў аддаленасць
мары імгненні іскрамі
цені ўсмешак мілыя
адлегласць і час міраж толькі
голас твой шэпт пяшчотны
дзявочы мой юр
бессаромнасць
усё тое усё ж сакавіцкае
толькі памяць не фатаграфія
я жаданне тваё адчуваю
дакраніся да цела
прылашчы
падзяліся сваімі думкамі
я хачу чуць тваё дыханне
каб да дрыжыкаў
каб пяшчотна
і нясцерпна доўга
кахаліся
я хачу чуць твой голас
і стогны
я хачу твае вусны па целе
я хачу твае рукі на спіне
і на сцёгнах
і ў валасах
мне здаецца
я ўжо адчуваю
у паветры пах жарсці

столькі часу прайшло
хутчэй бы зноў
сакавік
#верш
#вікця_жытнік

няўжо зямля стрывае гэты боль?
няўжо вам не пякуць
яе слёзы?
няўжо вы не чуеце ў паветры
пах яе незагойных
скрываўленых ран?
няўжо яе стогны не разрываюць
ваша сэрца?
няўжо вам не рупіць аддаць ёй
сваё жыццё
абы не ёй ведаць гэтых пакут
абы ёй было лягчэй?
няўжо няўжо няўжо
няўжо вы вартыя яе?
няўжо вы не збераглі
яе падарунак -
чалавечае
жывое
сэрца?
#верш
#вікця_жытнік

ты будзеш анёлам ў маёй душы
жывым
назаўжды прыгожым

да сэрца прытуліш
і боль увесь знікне
бы яго не было

усміхнешся
а я буду памятаць тваю ўсмешку
і цеплыню вачэй
нягледзячы на іх колер
лёду

і на тваіх вачах з'явяцца слёзы
бо ты шчаслівы
са мной

абдымаю
ты з сілай мяне штурхаеш
#верш
#вікця_жытнік

навошта вам кранаць маю душу?
навошта цеплыню сваю растрачваць?
няўжо вы лічыце:
мне трэба дапамога?
ды не, не трэба.
падраную на дробныя шматкі
надзею
я сама збяру
мая любоў гарыць
усё яшчэ
агменем
і разгараецца мацней
на дровы боль
на дровы ўвесь адчай
замест паходні -
сэрца
я здолею
я ведаю


але
мне насамрэч
так не хапае цеплыні
#верш
#вікця_жытнік

яна ўсё жыццё чакала
пітэра пэна
яна не хацела сталець
і кажную ноч глядзела на зоркі
з надзеяй і марай
і кожная знічка
гэта ён
ляціць не да яе
спраўджвае не яе жаданне
але яна чакае
бо на свеце зорак значна больш
чым дзяўчат
калі-небудзь згасне і яе зорка