Новы свет 🌞
591 subscribers
600 photos
9 videos
2 files
485 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш #дзеньроднаймовы
#Паша_Падыход


Я ішоў дадому з працы і раптам памёр.
А потым я стаў нібы галінка.
Хвілінку паляжаў, тым часам краем нажа
Мяне завастрылі, забілі сабаку бяздомнага.
Я зноў ляжаў беспрытомна. Далей было тры прыгоды:
Выкінулі ў сьметнік, дзе змешаныя адходы.
Закрылі крышку, каб не ваняў тут.
Дворнік гадзіну са мной гуляў,
а потым я зьнік назаўсёды.
#пераклад #дзеньроднаймовы
#ананімна


В. В. Маяковский "А вы могли бы?"

Адразу змазаў план руціны -
ўсё шклянкай фарбы перайначыў;
я на талерцы квашаніны
касыя скулы мора ўбачыў.
Пачуў я вуснаў новых воклік
на лусцы металічных рыб.
А вы
на трубах вадасцёку
накцюрна мне зайграць
маглі б?
#верш #дзеньроднаймовы
#Расьціслаў


Беларуская паўночная самота

Пад сьпевы сумныя далёкіх
Гадоў я ўвечары сіжу
І на агенчык цьмяны сьвечкі
Маркотным поглядам гляджу.

Па-за вакном ляціць завея,
Сьпявае вецер, нібы ў сьне,
Сьняжынкі быццам, думкі веюць
І так ад іх нудліва мне.

"Цямнее край зубчаты бора" —
Са змроку чую голас я
І бачу, як растуць узоры
На шыбы чыстага вакна.

Ужо б’е поўнач. Ціхне вецер
Ужо ў вачах маіх смуга,
А я гляджу ўсё задуменна
Як тчэ марозная рука.

Прывітаньне з Карэліі!


─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#верш #дзеньроднаймовы
#ананімна
 

З маіх грудзёў ірвецца кашаль —
Пладзіцца ў лёгкіх, пэўна, бросня.
Пад’еў, вядома, бронхі шашаль —
Абхаркаў я сурвэтак мноства.

У макроцці скісла пару вершаў:
Балесна, нібы колік зграя,
Глядзець, як у макроцці свежым
Дзіцё бязмоўнае здыхае...

Патрэба зараз — толькі немасць,
Цямрэча-сон ў глядацкай залі.
Запомні моўную адлегласць:

"Powiedział" хтось і "говорил",
                                       а мы "казалі".
#верш #дзеньроднаймовы
#ананімна

Беларусь пражыве на падсценках,
Прыцягнецца на ашфальт валачобна;
Запяе ( з дрыгатой у пашчэнках ),
Патыхне відуком патаўчоным.

Беларусь паляціць фантомам —
Не відаці былой Беларусі.
На вуглу мільгане фатонам,
Пазабыўшы з сузор’яу блузку...

Беларусь прыляціць адваротна
Па білету:  з "Адтудава" к "Нам".
Зыржавелым адчыніць вароты —
Прыгадае мячэўнік з канаў.

А ў канаве квітнеюць ваніты
І жыццё матлашыцца з канаваў.
Беларусі далоні абвіты,
Лебядой, што пакуль не сканала...
#верш
#дзеньроднаймовы
#Хросная

Ураборас
бясконца
з'ядае
сябе.

Так бясконца
што ўжо забыўся
ці быў калі-небудзь чымсці
акрамя фаршу

Скажы,
Ці падлічым мы
аднойчы колькасць
могілак,
якія рассыпаныя
па нашай гаротнай зямлі
так,
што здаецца -
нават цені
нашых слядоў
бясконца
трапляюць
на косткі
?

А нашыя сляды -
уціснутыя ў зямлю,
бо мы ідзем тым шляхам,
якім ішлі мільярды
да нас.

А нашыя сляды -
уціснутыя ў зямлю,
бо наш край
ніколі не
меў
часу спакою.

Ураборас
бясконца
з'ядае
сябе.
#верш #дзеньроднаймовы
#TL


"Пірату"

Калі вада твая стыхія
І хвалям ёсць ты Ўладар,
Узбярэжжаў безліч бачыў дзіўных
І ветраў моцных шквал трываў.
Мо з Дрэйкам знаўся? Ці з Дампірам?
Ці проста сам з сабой хадзіў?
Матросаў спеў любіў ты шчыры
І люльку з тытунём паліў.
"Вясёлы Роджар" развяваўся,
І з шабляю наперавес
Ліхіх гадзін ты не баяўся,
Адвагі ты не набіраўся -
Адразу сам у бойку лез.
А калі стомлены здабычай,
Ты часам на зямлю зыходзіў,
Няўжо ні тут, ні там, ніколі
Сабе прытулку не знаходзіў?!
Бо зранку зноў, як сонца устане,
Шлях водны зваў, цягнуў мацней.
І ты лагодна, паслухмяна,
Ішоў за ім далей, далей.
Ці ты кахаў? Цябе кахалі?
Ці хвалі жарсць твая была?
Ці толькі ветразь з ветрам у пары
Гармонію жыцця давалі?
#верш #дзеньроднаймовы
#TL


Мёбіўса стужка.

Ёсць стужкі ў валасах,
Існуюць стужкі хваляў.
Але па сэрцу тая, што сніцца па начах,
Як сімбаль нашых мар і летуценняў.
Ні падзяліць яе на часткі,
Ні бег Бязконцасці прырваць.
Жыццё паўсюль расклала пасткі,
Іх тая стужка дапамагае пазбягаць
#верш #дзеньроднаймовы
#віскупала


восьмаму класу

прайшоў ужо час,
а я ўспамінаю пра нас
з балючаю ўлыбкай на твары штораз,
і нібы слёзы не сцякаюць зраз

пра сонечныя дні ў 203 кабінеце
і смех праз слова як быццам на касеце,
пра вашыя парады, ляжалыя каля сэрца
так вось чаму яно заходзіцца ў рытме скерца..

пра галінкі бэзу з пахам мая
і з смакам вашага духмянага чая,
калі мы па суботах прыязджалі
і кожны раз іх з цеплынёй ганялі

пра душэўныя размовы на ўроках
пра лёс Паўлінкі на ўсех яе вытоках
і кросанс у руках па творы
і ў кожнага ж ідэй цікавых мора

такое адвучанне, што часць мяне забралі
і вельмі зверскі пакідалі
маю апошнюю надзею,
і цяпер я разам з шчасцем тлею