Новы свет 🌞
593 subscribers
604 photos
9 videos
2 files
487 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Maksim_Kryvich

Рамонкавы луг, малінавы сад,
бялёсыя крылы блакітнага неба...

Такім я запомніў апошняе лета:
гайданне валошак, сівых дзьмухаўцоў
і стройныя сосны з абодвух канцоў
зялёных палёў канюшыны.

Ідуць па дарогах жанчыны,
нясуць свае кошыкі, сумы
і светлыя, чыстыя думы,
а сонца іх стан абдымае
і добрага шляху жадае.

• • •
#верш
#Maksim_Kryvich

Белы свет,
белы дзень,
белы падаконнік.
Расцвітае ў полі бэз
і стракоча конік.
Сонца з гор смяецца нам,
свет здаецца раем,
толькі дым струменіць там,
дзесь за небакраем...

• • •