Новы свет 🌞
592 subscribers
602 photos
9 videos
2 files
486 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Maksim_Kryvich

Рамонкавы луг, малінавы сад,
бялёсыя крылы блакітнага неба...

Такім я запомніў апошняе лета:
гайданне валошак, сівых дзьмухаўцоў
і стройныя сосны з абодвух канцоў
зялёных палёў канюшыны.

Ідуць па дарогах жанчыны,
нясуць свае кошыкі, сумы
і светлыя, чыстыя думы,
а сонца іх стан абдымае
і добрага шляху жадае.

• • •
#раман #верш #пераклад

Што такое паэзія

Што такое паэзія? Кажаш ты мне зазіраючы ў вочы мае вачыма нябеснай тваёй красы.
Што такое паэзія, i мяне ты пытаеш?
Паэзія гэта... ты

Густаў Адольф Бэкер
#верш #пан_які_прапаў

"Перада мною статкі чарніла,
Перада мною рыс чарада:
Плыняй паперную белю заліла
Сымбаляў дзіўных густая чарга.

Сымбалі тыя - не пэцканіна:
Гукі схавалі яны у сябе.
Хтось галасісты, нібыта птушына,
Хтось перавагу дае малацьбе.

Гукі ўзлятаюць, танчаць увушшу,
Потым яднаюцца зноў ў ланцугі;
Я тых жывёлаў дрэсі‌раваць мушу,
Пер'я майго іх чакаюць пугі.

Я падпарадкаваў скопішча гэта,
Разам счапіў - атрымаўся радок.
Такая яна ужо, праца паэта,
Цяпер павяду іх ў нататкаў хлявок."
#верш
#Хросная

Страшны век нам трушчыць косці
Божа, барані!
Як жа думаць, ягамосці
аб наступным дні?
Страшны век - згуляе хеўрай
Сон то ці не сон
Не спявае песень крэўных
калакольны звон
Песні - птушкі, ззяе сонца
як у кожны час
Можа, будзе й нам аконца
як было да нас?
Хай жа ўецца завіруха
доўга ёй не быць
І за шчасцем, і за скрухай
жылі й будзем жыць
За зімой прыйдзе адліга
так было заўжды
Так расказвалі нам кнігі
доўгія гады
І тады, тады растаюць
чорныя снягі
Песня, думка акрыяе
згубіць берагі
Хай не з золата і срэбра
Ды жыве ж, жыве
І застанецца ў рэбрах
нават у дрыгве
Паляціць яна далёка
ды ў вольны свет
Не пашкодзяць ёй аблокі
плётак і прыкмет
Яна ўзнімаецца высока
На сівы прастор
І ўсюды, кінеш вокам
будзе ёй узор
Хай жа танчыць завіруха
доўга ёй не быць
І за шчасцем, і за скрухай
жылі й будзем жыць
#верш #ананімна

Туды сюды канферэнцыя птушак
Манітор неба на падстаўцы поля
Дзень гэта стрэлка
Якая ўказвае на цябе
І аднойчы ўтыркнецца ў самае яблычка
Карыятыды бяроз
Трымаюць столю тваей самоты.

Дзьве крумкачовыя кропкі
На белаватым ватмане дню
Ніяк не намалююць
Чарцёж далейшага твайго жыцьця.

Гэты ранак будзе ружовым самакатам для сённяшняй вясны
Зялёныя пальцы кветкі
Кладуць радасьць у напужаны рот
Старога чаравіка
Шпак скраў у лімона
Жоўты колер
Але няма куды яго пакласьці
Бо няма
Ні торбы ні скрыні
І шпак – танчыць.

Грак на слупе школьнага плота
Прагалошвае
Вуглаватасьць і чарнату
Ня ведаючы пра тое сам
Авэ грак.

Коска галкі паміж радкоў травы
Нясе ў дзюбе каменьчык цішыні.

Грак на зялёнай траве
Нібы сядзіць на шпілі
Падземнай царквы
Чорнабога
Яго дзюба — як боскі палец
А кіпці — як канцоўкі анекдотаў.

Галубы канвертуюць нябесную мудрасьць ў курлыканьне
Гэй галубы годзе гнасеалогіі!

Грак квадратны як ваза
Абвяшчае наступленьне
Дажджлівага часу
Часу нябеснай вады.
#Верш #Пан_які_прапаў

"Дзесьці, ў хтанічных глыбінях Сусьвету,
Ў Жаха Адвечнага цьмяным прытулку
Грае для зьмея бяз спыну санету
Атахайр Вечны на тысячы трубаў.

Зьмей той вусьцішны, нябыцьця дзіцё,
Дуба карэньне грызоча марудна
Дуб той ўрастае ў света быцьцё
Ўнізе - багі, па-над - неба і думы.

Як Атахайру патрэба ўдыхнуць,
Выкляты Ілынкір корані смокча.
Ўчэпіцца пашчаю - трусіць зямлю,
Трубы заграюць - зьмей вогнем пыхоча.

Гвіялэн-дрэва гадуе ўвесь сьвет,
Хоць таму людзі ня сьведкі.
Ноччу мажліва убачыць яго
Ў небе зіхоткія кветкі.

Дрэва трухлее, а выкляты гад
Атруту пусьціў у карнечы.
Атахайр грае цішэй і цішэй,
Ілынкір смокча мацней і мацней,
Ўхакацца можа і Вечны.
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Да Ягора Н.»

Сьвечка болей не шапоча,
сьвечка енчыць ды крычыць,
бо калі хто сам захоча,
то загінець, памаўчыць.
Ёй налета абяцалі
подых траўню а вясны.
Усе калісь былі хлапцамі
ды кахалі – ну, а вы?
Агламаздалі нутро,
што трашчыць ужо па швох,
і сказалі: «болей – там...»
Непатрэбнае яно
ані сьвету, ані вам.
Не зважайце на крумілаў,
сквіл самотнае сьвячы –
лепей, як раней, ад мілай
ад вясны трымаць ключы.
Хай глядзіць сава ў люстэрка,
хай сьлязу пускае ў глум –
вам сяброўка-паняверка
зладзіць безьліч добрых дум.
Варта шчырым быць з сабою,
зьнішчыць іхняе «дабро» –
спарахнелае нутро,
ды ня класьці галавою
на чужынскае рабро.
Жэбрак на спатнелай сьпіне
ветла стрэне жыткі кон,
ды смуга ў чырвонай сьліне
зьменіць і ваду і сон.
Ўсё нястрашна, хай мінае
лік начэй штодзённым сном.
Вы б'яцеся нат у маі,
вы п'яце жыцьцё нагбом...
Ноч, аліж ня сьпіць рабочы,
думай-галавой кружыць:
Беларусь больш не шапоча,
не загінець, не змаўчыць.

*❤️‍🩹 Творчы канал аўтаркі
#верш #Барыс_ліцьвінчук

Мінуламу сябру?

Колькі наўпроста страчаных словаў,
Колькі сакрэтаў уцяклі ў нябыт...
Крывавыя сілы са мной робяць змову,
Каб кінуць мой талент да конскіх капыт.

Ты вéрыш, што Богам зьяўляесься ты,
Ты вéрыш, што лöс вырашаеш,
Прытым апрануў на сваö цела шчыт —
Наўмысна мянé выракаеш.

Ці здраднікам будзеш, манкуртам ці ёсьць
Ты разам зь не сваей сябрынай?
Нібы аддаéсься за тлустую косьць
Увагі ты прагнеш злачыннай.

Помніш, дубраву як ту адчынілі?
Хадзілі пад горад глядзець у трубу?
Мы былі вар'ятамі, усö ўчынілі,
Нажаль, табе чхаць на чужую жальбу.

Маглі размаўляць мы пра што заўгодна
І думалі мо, што яно так паўсюль.
Для нас то зьяўлялася цалкам прыродна
Нібы мы знаем усö, а было йно дакуль...

Дзівак ты, малéц мой, дзівацкі юнак,
Хай сам нат таго не пабачыў.
Ты зьдзéйсьні яго, мо зь цябеéвыйдзе маг,
Пакуль над магілай ня лöтаюць грачы.

Чаму сам ня вéрыш ва ўласна свой талент,
Чаму ўсі павінны павéрыць?
Табé кінуць у косьцер драўляных палéн,
Ляноту тваю разнасьцéжыць

Я посьпехаў зычу на лöс твой тугі,
Жыцьцö ты сваö разбалакай.
У адказ табé прыляціць са смугі
Планамéрнае слова "Дзякуй"'
#верш #Ліза_С

душа

мая душа спявае песні
над раздоллямі палескімі;
мая душа ў тым краі,
дзе шчасце схавалася між вуліцамі Берасцейскімі.

мая душа лятае ў ваколіцах
Гародні, Віцебска,
ў Ружанах і пад Полацкам.

душа не пакідае тых дарог,
што вывядуць да чатырох веж
замка Мірскага
і Чорнай панны Нясвіжскага.

мая душа за Менскімі варотамі,
пакрытая аблокамі,
і снегам, сонцам і любоўю.

душа жыве ў глухенькай вёсачцы,
дзе некалі жылі яскравыя традыцыі,
але цяпер памерлі,
каб калісьці немінуча адрадзіцца.

душа ў каласах,
ў валошках сярод іх,
ў буслах, што ў вырай адляталі,
але вярнуліся.

душа мая ў беларускім краі,
дзе музыка бесперапынна грае,
дзе кожны, хто ў вырай адлятае,
кавалачак сябе абавязкова пакідае.

─────────≪✷≫────────

Канал аўтаркі
#верш
#куткі

Запальваючы агонь на неастылым попелу,
Я ўсяго ж сагрэць сябе хацелі,
Але замест чароўнага адраджэньня,
Цяпер на новым пласту попелу ляжым.

Вядома, болячы да крыўднікаў вяртацца.
Нават думкамі, сьлёзы льюцца струменем.
Лягчэй здушыць, а не сам-насам абмяркаваць.
Каб зноў не трапіць да пасткі чарговага зьвяра.

Памылкі - частка нашага сталеньня,
Колькі не папярэджвай, іх аніяк не абмінуць.
Дзіця махне рукою й працягне памыляцца.
А разумны пакатуе й больш не пападзецца.

─────────≪✷≫────────
Больш вершаў і Іншай творчасьці