Новы свет 🌞
604 subscribers
591 photos
9 videos
2 files
473 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#проза
#госць
#паў_радзімічанка

Гімпэлэ-філосаф
(паводле рамана “Мэсія з роду Эфраіма” М. Кульбака)

Падыходжу да карчмы,
грукаю з павагай:
- Адчыняйце, гэта мы,
я з маёю смагай.

Мойшэ Кульбак



чарка за чаркай. чарка за чаркай.

А ў свеце ж не толькі чаркі ёсць: ёсць і куфлі, і шклянкі, і кубкі... Выпіць, калі на тое пайшло, нават і з бутэлькі можна: хто забароніць? Тым больш, хто забароніць лайдакам і філосафам.

У васямнаццаць складана быць кімсьці акрамя лайдака і кімсьці акрамя філосафа.

чарка за чаркай. чарка за чаркай.

Пусценька ў карчомцы.
Ссівелы рэб на расшатаным зэдліку ў скрусе прымае паставу першапрарока: грошы не будзе, грошы не будзе! А як жа пракарміць дзесяць ротаў, а як жа набыць жонцы новыя чаравічкі? Які ж гэта карчмар, калі ў яго жонка ў дзіравых чаравічках?

Нават і куры пад печчу сціхлі: скруха, скруха, скруха. Дзе ж добрыя хрысціяне, дзе ж яны, дабрадзеі? Хіба надышоў судны дзень, і людзі ў гэтай старонцы адвярнуліся ад гарэлкі?

Зарыпіць падлога. Ляснуць дзверы. Заблішчуць усмешліва белыя зубы.

Дзесяць галодных ротаў пахаваюць курчавыя галовы за фіранкі, замітусяцца, бы кураняткі, ды з цікаўнасцю сціхнуць.

Гэх, старэнькі рэб, не сумуйце! У васямнаццаць складана не быць лайдаком і філосафам.

Зойдуць трое: зойдзе лайдак, зойдзе філосаф, а зойдзе і смага лайдака і філосафа.
Зойдуць васямнаццаць гадоў.
Зойдзе Гімпэлэ-філосаф.

Сівенькі рэб узніме рукі, як Майсей перад морам, з радасцю перамогі адкіне расшатаны зэдлік.

Сытыя будуць дзесяць ротаў!

і

чаравічкі. чаравічкі. чаравічкі!

Не шкадуйце, мілы рэб, налівайце, мілы рэб. Сонца так прыгожа блішчыць скрозь чарку. І так прыгожа лаяцца за акном старыя сосны — сварлівыя бабы: рыпяць, рыпяць, рыпяць. Адскокваюць ад іх іншыя дрэвы, бо ва ўсякай вёсцы ліхой суседкі не любяць. А лес — ён як вялікая вёска. І там, на ростанях, вядома, будзе і свой шынок, бо як жа — ехаць з вёскі і не натрапіць на шынок?

Лайдак і філосаф — на брудэршафт.
На брудэршафт — Гімпэлэ і васямнаццаць год.

І смачна. І соладка ў грудзёх. І цягне танчыць, спяваць, кахаць.

Бярыце грошы, мілы рэб, бярыце грошы: хіба лайдакі і філосафы грошы шкадуюць? Будуць грошы — не будуць блішчэць дыяментамі салёныя слёзы на вейках вашых галодных ротаў.

Васямнаццаці гадам грошы не пасуюць.

Чуеш, Гімпэлэ?
Куляй чарку, дружа: мы пойдзем уцякаць ад злосных паноў і слухаць птушак.
Мы пойдзем спяваць і марыць, а думаць пра будучае не пойдзем: хай іншыя думаюць, не лайдакі і не філосафы.
Таму, мілы Гімпэлэ, куляй

чарку за чаркай. чарку за чаркай.
#верш
#госць
#Рыгор_Пъекагор

Пытанне

вітаю. пытанне. адказвайце шчыра.
хто хлусіць будзе - няхай возьмуць пранцы.
калі-небудзь вас цалавала дзяўчына
пяшчотна так, каб зводзіла яйцы?

каму адказвалі ўзаемна
на позыў сэрца і трошкі таза?
каму было ад пяшчоты цемна?
ну шо вы маўчыце? Мне таксама ніразу.

я ведаю шчасце яно схавана
яно дзесь між дарвінам і спадаром фрэйдам
пірамідай маслоў і бадхіссатвай
не апошняе месца заняў мендзялееў

таму за чарговай паразай кахання
я не чытаю самотных гісторый
мы ўсё адно вечна не будзем разам
а келіх гарэлкі заўжды са мною
#малюнак
#журавіна
Вітаю!
Гэта мая невялічкая спроба пазнаёміць вас з галоўнай гераіняй маёй гісторыі.
Вялікі дзякуй pramenčyk, за рэдакцыю маіх памылак!
#верш
#вікця_жытнік

ад болю ў сэрцы
дрыжыць усё цела
у ім трывога
за лёс і жыццё
я б яго вырвала
выкіну
у смецце ўвесь мой боль
але мне баліць не ў сэрцы
баляць тысячы душаў
у адной
баляць усе слёзы
ўсе раны
іх кроў апякае спакой
іх горыч
атрута адчаю
мяне забіваюць знутры
смерць нікога ўжо не пужае
страшна -
застацца жывым
#выраб
#госць
#Kot_de_Prince_Murasaki_Sin

Другая закладка таксама гатова!
#верш
#госць
#Хросная

Не пакідай, толькі не пакідай мяне
Я баюся зноўку застацца адна
Толькі тая ж ціхая шэрань у акне
І зноў дагарае агнём вясна.
Не кідай, не кідай ты мяне адну
Кайданы дарог натачылі свае нажы
А я зноўку гуляю з сабою у вайну
Дыхай разам са мной і нічога мне не скажы.
Я малю цябе, хоць забі мяне
Толькі не кідай мне балючых слоў
Я прайграю хутка ў сваёй вайне
І пайду тапіцца ў табе ізноў.
Я так баюся застацца сам-насам з сабой
І пачуць шэпт люстэрка сабе ў адказ
Пакахай, пакахай ты мяне такой
І мы патонем удвох пад мінорны джаз.
Я так баюся аднойчы пачуць цішыню,
Баюся сысці пасярод гульні.
І я малюся мінуламу дню
Хутчэй забыць аб наступным дні.
Я так баюся пачуць"прабач"
Да болю хапаю цябе за далонь
Мяне ў сэрцы сваім адзнач
Ці кінь яго ў жывы агонь.
Не пакідай, толькі не пакідай мяне
Я баюся зноўку застацца адна
Толькі тая ж ціхая шэрань у акне
І зноў дагарае агнём вясна.
#проза #казка
#госць
#Хросная

Дзяўчына, што трымала ў далонях сонца

Аднойчы, у краіне, дзе сонца свеціць некалькі нядзель, а грэе і таго меней, у краіне, дзе вецер дзьме ва ўсіх напрамках, жыла дзяўчына з валасамі, колерам падобнымі да самога сонца.
Дзяўчына, што хацела трымаць сонца ў далонях.
Яе лічылі дзівачкай і глядзелі з цікавасцю, але не слухалі.
"Нельга трымаць сонца, гэта супраць законаў фізікі!" - казалі адны. Дзяўчына загадкава ўсміхалася.
"Ты спаліш сябе!" - казалі другія. Але Дзяўчына не баялася агню.
"Ты не зможаш, ты ўсяго толькі слабая белагаловая!" - казалі трэція. Дзяўчына смяялася ім у твар.
І яна пайшла шукаць месца, дзе сонца апусціцца ёй у далоні.
Дзяўчына ішла і ішла, яе прыгожыя рудыя валасы сталі кароткія, гразь дарог асядала на адзежы, робячы яе шэраю, яе паліла сонца і дажджы
палівалі яе бруднай вадой. Дарожны пыл асядаў на яе скуры.
Дзяўчына прайшла тысячы дарог і аднойчы, стаміўшыся ісці па тысячы першай, прысела каля яблыні, што расла блізка.
Быў вечар.
На небе ззялі зоркі і неба было, быццам вялікі акіян.
Ціха стракаталі насякомыя, спявалі птушкі.
Дзяўчына закрыла вочы. А як адкрыла іх, прама да яе апускаўся шар. Ён быў руды, як валасы Дзяўчыны.
Ён рабіўся большы і большы, ззяў спакойным, утульным светам.
Дзяўчына працягнула далоні. І шар апусціўся на іх.
Яна трымала ў далонях сонца. Яно было не пякучае, яно не паліла. У руках было цяпло.
Зоркі пачалі нейкі карагод, яны змянялі сваё месца, пераліваліся, свет пачаў кружыцца. Знікла стомленасць, валасы распляліся, пыл пакінуў цела і душу.
Шырока адкрытымі вачыма глядзела Дзяўчына на сусвет і бачыла, як прылятае перад ёю гісторыя, як змяняюцца стагоддзі, як раскрывае зямля свае тайны.
Тысячы галасоў чула яна, тысячы галасоў звалі яе, спявалі ёй.
Тысячы далоняў цягнуліся да яе, хапалі за адзежу, прасілі прыйсці ў кола ці дапамагчы.
Сусвет змяняўся і яна жыла і замянялася разам з ім. Дзяўчына бачыла Мінулае і Будучыню. Усё ажыло. Усё памаладзела.
Паток нёс яе, а яблыня ціха шапацела, расказваючы казкі і запамінаючы новую казку...
На Зямлю апускалася ноч.
#верш
#вікця_жытнік

ад пацалункаў дажджавых
я не схаваюся пад дах прыпынка
аддамся жарсці і пяшчоце
ў абдымках ветру
то мая любоў
да дрыжыкаў праймае холад
нудзіць і вельмі горача ў грудзях
гэта не слёзы -
усяго толькі залева
гэта не боль і злосць
то ураган, то вецер
у навальніцу
яшчэ чутна
як боль наскрозь працяў душу
#верш
#госць
#лін_b

а віною ўсяму твае вочы,
быццам мора празрыстыя хвалі.
ад іх позірку сэрца клакоча.
і балюча, што сэрца са сталі.

а надзеі я ўсё ж не губляю,
бо і сталь можа мяккай зрабіцца,
і далей табе кветкі збіраю,
каб вачыма тваймі захапіцца.
#верш #Май_Верас_Цалаваў
кароткі літагляд

эпісталярная ліатаратура
становіцца карацей
разьдзел цягнецца
ў адно паведамленне
прабач па-сяброўску Пліній
Вэзувій рана ці позна
сьцхне
санэты ў вянку
па адным радку
не прабачай Пэтрарка
кажуць
няма калектыўнай віны
толькі адказнасьць

тг: https://t.me/mien_harbata
#фрашка #ЯнКалупака

літаратурная старонка дзяржаўнай ґазэты кажа:
продаю язык
говяжий
#верш
#вікця_жытнік

калі-небудзь
(магчыма, заўтра?
мне хочацца ў гэта верыць)
я вас вазьму за руку
мне будзе няёмка
і сорамна
(як сёння,
калі я ішла з вамі побач,
альбо
напэўна
яшчэ мацней)
магчыма, я заваюю
пяшчотны ваш пацалунак
(спадзяюся, не толькі ў мроях)
я вам ахвярую усмешку
і любоў
(няма нічога каштоўней)
і разганяючы думкі
(вельмі вільготныя
вабныя
ад іх адмовіцца цяжка)
думаю толькі што
калі-небудзь
(магчыма, заўтра?
мне хочацца ў гэта верыць)
я вас вазьму за руку
і вам ахвярую усмешку
#ADM
#рэк

Вітаю! Хачу парэкамендаваць вам беларускамоўны канал, у якім змяшчаюцца (і будуць змяшчацца) старыя беларускія фота, мапы і іншае, што звязана з Беларуссю. Падпісвайцеся!

Спасылка: https://t.me/belarusium
#верш
#госць
#Хросная

Усім Сустрэнутым на хвіліну

Я не забуду Вас ніколі
І Вашыя ясныя вочы.
Пагляд - пазбаўленне волі.
І плашч колеру ночы.
Раптоўна позіркам скрыжаваная,
І прывід Вашай усмешкі.
Хвіліну стаю, апантаная
І далей разыходзяцца сцежкі.
Зноў не сустрэну ніколі
І болей Вас не пабачу.
Пагляд - пазбаўленне волі
Ды за яго не аддзячу.
#верш #Май_Верас_Цалаваў

людзі кажуць —
мастак мае быць галодным,
Барт, што аўтар памёр —
відаць, ад голаду.
у найгоршыя часы
ён аблізваў канчаткі,
старанна жаваў скланеньні,
калі грыз раман,
актыўна пляваўся коскамі,
кропкі выходзілі потым самі.
з усімі разьлікамі гнаў эпітэты,
не аддзяляючы ні галовы,
ані хвасты,
пакуль не анямеў, як рыба,
не асьлеп, як Гамэр,
страціў смак
і густ.
у прычыне сьмерці:
атруціўся.

тг: https://t.me/mien_harbata