Новы свет 🌞
595 subscribers
598 photos
9 videos
2 files
484 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Расьціслаў #верш #пераклад

Красавіцкая залева

(аўтарскі пераклад зь вепскай)

Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць,
Парывамі, павевамі лятуць...
Залева красавіцкі сьнег смывае.
Зіма ніяк ня хоча адпачнуць,
І зноў усё на белае мяняе...
Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#верш
#Nichto_Absalutna

Дождж абваліў крыху неба на плітку,
Зь неба растуць цыбатыя ліпы,
У неба імкнуць цыбатыя ліпы,
Вецер нязбытна шкрабе мяккім лісьцем.
Па плітцы плывуць ручайкі - у неба ўліцца,
Пад камлі, над кароны разьлівістых ліпаў.
Пад ветрам разьвіліста гнуцца галіны,
Аб вецер разьвіліста труцца галіны,
Абток паміж небам плыве волкай крыгай.
#верш #ананімна

Верш павінен быць паэтычным.
Чыстка і афарбоўка дахаў.
Аўтарэмонт на Турава.
Здыму кватэру ў вашым доме.
Разгледжу ўсё варыянты.

Асфальтавая прасьціна + навалачка неба –
як дзьве далоні,
якімі закрывае вочы
малпачка-эмодзі пад паведамленьнем аб загінулых людзях.

Усе гэтыя рэчы
я зьнітоўваю разам
сашчэпкамі літар –
прама зараз.

У пейзажу падціснутыя вусны, зморшчаны твар,
дзёснамі ўзгоркаў ён перажоўвае рэчаіснасьць.

Кусок бязьлітаснага неба,
як Вялікі Дворнік,
вымятае ўсё лішняе,
ён марыць стаць каралем
і сядзець на залатым ганку
сваёй маладосьці.

Дзьве пары ружовых штаноў
складаюць літару М – майткі, мядзьведзі, мора, месяц, малайчына?

Так, магчыма.
#Пан_які_прапаў
#верш

"На першае траўня"

Росквіт часу, час расквету,
Аднавілася жыцьцё.
І нямае спыну ветру;
Душы творцаў – трымцяцё!
Духі лесу – балюйцё!
Лепшых, бо, ня будзе часаў,
Каб тачыці разам лясаў.
Знана на'т у Патайбоччы
Сьвята Вальпургія ночы!
Не ставай жа сёньня скнарай,
Духам прынясі ахвяры.
Яны шмат не патрабуюць:
Дыму зь мяса яны кураць.
То, браток, шашлык падсмажым,
Ды традыцыі паважым!"
#верш
#Кепківіч


Развітанне з С1-112А

Прабач, малеча, за стаўленне такое
Я ўсё канешне мог бы дарабіць,
Але лёс зняважыў да такой ступені
Што я агулам не жадаю быць.

Міргні мне калі ласка шкляным вокам.
(Апошнім месцам, куды я не залез)
Я зразумею што ты яшчэ трываеш,
З табой паплачу, а потым сыду ў лес.
#Arciom #верш #пераклад

Нёмну (Do Niemna)

Ты братэла мой, Нёман! Я воды твае
яшчэ мальцам кранаў, баламуціў няшчадна.
Зараз імі у край адзіноты няўглядны
я плыву, каб там сэрца застудзіць хутчэй.

Як дзяўчына Ляура у водах тваіх
свой адбітак, валоссе, чырвоныя шчокі
аглядала, я там назіраў дзеўкі крокі
й хулігана слязой шмат забрудзіў вады.

Ты братэла мой, Нёман! Дзе ж той твой выток,
што мне шчасця адбітак паказваў у рухах?
Ну чаму весялосці паток мой засох?

Дзе мая маладосць з кучай шчасця й выгод?
Дзе Ляура мая, дзе былыя братухі?
Ніхрана ўжо няма. Плачу я. Я знямог.


Адам Міцкевіч

─────────≪✷≫────────

Канал аўтара
#верш
#Maksim_Kryvich

Рамонкавы луг, малінавы сад,
бялёсыя крылы блакітнага неба...

Такім я запомніў апошняе лета:
гайданне валошак, сівых дзьмухаўцоў
і стройныя сосны з абодвух канцоў
зялёных палёў канюшыны.

Ідуць па дарогах жанчыны,
нясуць свае кошыкі, сумы
і светлыя, чыстыя думы,
а сонца іх стан абдымае
і добрага шляху жадае.

• • •
#раман #верш #пераклад

Што такое паэзія

Што такое паэзія? Кажаш ты мне зазіраючы ў вочы мае вачыма нябеснай тваёй красы.
Што такое паэзія, i мяне ты пытаеш?
Паэзія гэта... ты

Густаў Адольф Бэкер
#верш #пан_які_прапаў

"Перада мною статкі чарніла,
Перада мною рыс чарада:
Плыняй паперную белю заліла
Сымбаляў дзіўных густая чарга.

Сымбалі тыя - не пэцканіна:
Гукі схавалі яны у сябе.
Хтось галасісты, нібыта птушына,
Хтось перавагу дае малацьбе.

Гукі ўзлятаюць, танчаць увушшу,
Потым яднаюцца зноў ў ланцугі;
Я тых жывёлаў дрэсі‌раваць мушу,
Пер'я майго іх чакаюць пугі.

Я падпарадкаваў скопішча гэта,
Разам счапіў - атрымаўся радок.
Такая яна ужо, праца паэта,
Цяпер павяду іх ў нататкаў хлявок."
#верш
#Хросная

Страшны век нам трушчыць косці
Божа, барані!
Як жа думаць, ягамосці
аб наступным дні?
Страшны век - згуляе хеўрай
Сон то ці не сон
Не спявае песень крэўных
калакольны звон
Песні - птушкі, ззяе сонца
як у кожны час
Можа, будзе й нам аконца
як было да нас?
Хай жа ўецца завіруха
доўга ёй не быць
І за шчасцем, і за скрухай
жылі й будзем жыць
За зімой прыйдзе адліга
так было заўжды
Так расказвалі нам кнігі
доўгія гады
І тады, тады растаюць
чорныя снягі
Песня, думка акрыяе
згубіць берагі
Хай не з золата і срэбра
Ды жыве ж, жыве
І застанецца ў рэбрах
нават у дрыгве
Паляціць яна далёка
ды ў вольны свет
Не пашкодзяць ёй аблокі
плётак і прыкмет
Яна ўзнімаецца высока
На сівы прастор
І ўсюды, кінеш вокам
будзе ёй узор
Хай жа танчыць завіруха
доўга ёй не быць
І за шчасцем, і за скрухай
жылі й будзем жыць