Новы свет 🌞
599 subscribers
593 photos
9 videos
2 files
478 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Я - закаханая ў цябе
Ты для мяне - як сонца
ранкам
А недзе - успыхваюць
маланкі:
Я - закаханая ў цябе
І крокі ціхія світанку.
Ды маё сэрца - ў журбе
Я - закаханая ў цябе
А недзе - успыхваюць
маланкі
#верш
#Хросная

Тое, што нас не заб'е - падорыць нам траўмы
Таму давай на самаізаляцыю ў стылі Дэкамерона
Урэшце рэшт, гэта будзе амаль
забаўна
Мы нясем лухту, пакуль свет
дастае патроны

Заліваючы вочы свінцом, заціскаючы пальцамі рот
Я сядаю ў куток, я трасуся ад дзікага жаху
Дзе шукаць і гукаць гістарычных
падзей антыдот
Каб не ўпасці бяскрылаю
птахай

Калі ў нас будуць пытанні, у іх узнікнуць "вопросы"
Таму памаўчы, пакуль дыхаеш
цераз раз
хто напісаў чатыры мільёны
даносаў?
Твае косці - пайдуць на
іканастас

Кожнаму прэзідэнту - па асабістаму Лебядзінаму возеру
Заводы - рабочым, карупцыю - дэпутатам
Гэты век выбіраюць адны
позеры
Тут багі - дастаюць
аўтаматы

Тут заместа дамоў - званы, тут ўсюды - адны фасады
Мы прасілі Утопіі ці маны:
атрымалі -
Сумесь Кінга з маркізам
дэ Садам
І пачуццё
віны

Нахуй Борджыа, Юду, Чаўшэску і
Сталіна
Гэта час самаізаляцыі ў стылі
Дэкамерона
Мы мінулым з табою
- спалены
Пакуль свет - дастае
патроны
#верш
#Хросная

Касплэю вагантаў. Верш трэці.

Слава! Слава, універ
Слава, professore
Хай хоць нешта ўзыдзе
З гэтае разоры

Я люблю наш універ
Я любоўю збіты
Асабліва калі ён
На замок закрыты

Keine Бога за парогам
Міленькай каханкі
Ты з'явіўся на часіну
А зыходзіш - ранкам

Аддаю я вам, красуні
Душу грэшную сваю
Бо без вас я паміраю
Нават у раю.

Барані, студэнцкі бог
Нас падчас пірушкі:
Бо на ранак галава
нІбыта кадушка

А яшчэ збаві нас бог
Ды ад пераздачы
І яшчэ я папрашу
Радасці на здачу!

Не катуе хай прафесар
Беднага студэнта
Веды нашыя, бог мой
Трошачкі Al dente

Слава! Слава, універ
Слава, professore
Шчасце, воля ўзыдзе
З гэтае разоры
#верш
#Хросная

Позірк твой -
нябесны,
нібыта кінжал.
Мне дурноты хапае
сваёй.
Каб скрываўленаю
ляжаць
Заціскаючы
ноч
сабой.
#пераклад
#T_S_S #Хросная

Сумесная праца з Хроснай. Пераклад песні пра кветачку. Цяпер у выглядзе відарыса 🌼
#верш
#Хросная

- Куды йдзеш ты, красна дзеўка
Цёмны лёс?
- Ой, гарыць у лесе штосці
да нябёс
Чую, чую дзіўны зыкі
у начы
Памаўчы ты, міла маці
не крычы
Не стрымаюць мяне дзверы
ды замкі
Кліча, кліча ў лес дарога
на вякі
Танчаць там ліхія ведзьмы
цэлу ноч
Ты за мною, міла мама
Ой, не кроч

-  Ой куды ты, міла донька,
ды ідзеш?
Ой чаму ж ты боцікі
не бярэш?

-  Я парву там, люба маці
сто спадніц
Не хачу я чалавечых
вечарніц

У лесе Мёртвая Княгіня
правіць баль
Яе словы - нІбы птушкі,
вочы - сталь
Яе рукі - касцяныя
Ой, пякуць
І таму мне гэтай ночкай
не заснуць

Расплятуць мне, люба маці
валасы
І да веку не сабраці
касы
Не бярэ мяне ні соль
ні вада
У вачах маіх не слёзы -
руда

Не стрымае ланцуг,
крыжы
Калі ноччу сустрэў -
бяжы


Прыйду рана-раніцою
басанож
Сваё сэрца, міла маці
трывож
Вусны маю я чырвоны
у крыві
Прызнаюся шабашу
у любві
#верш
#Хросная

У Нясвіжы
гісторыя прабіваецца
праз паток
турыстаў, асфальтавых сцежак
і кінжалаў
электрычнага святла

Калі стаць на герб трубы
што намаляваны
на падлозе
і прыдумаць жаданне,
то жаданне -
споўніцца.
Трубы - быццам
спінэр
Калі іх круціш -
бясконцы рух.

Так сказала
экскурсаводка.

Подлінікі экспанатаў
Бясследна зніклі
Ці
знаходзяцца ў Польшчы, Расіі
Італіі.

Нам дазволілі
зняць копіі.
Гэта рэканструкцыя.

Нам пашанцавала
вярнуць.

У савецкі час
тут быў
працэдуры кабінет.

У савецкі час
знішчылі
перадалі
нацыяналізавалі

Бясконцы калідор
з люстэрак
у канцы якога -
цемра.
Быццам бы
увасабленне
шляху
маёй
краіны

Скрозь час і прастору.

     цемра і адбіткі.
     А потым - аскепкі.

У краме сувеніраў
раблюся Дыягенам -
шукаю надпісы
па-беларуску.

Купіла магніцікі і значок.

Занадта мала
патраціла
грошай.

Я іду па брукаванцы
І па залах палаца

там
таксама хадзілі
гістарычныя асобы.

Слёзы і боль
Вар'яцкасць і жорсткасць
Каханне і магільны
холад
Якія
зараз прэпаруюцца
для вушэй цікаўных турыстаў
якія цераз хвіліну
забудуць
усё

Абавязкова апранайце бахілы!

Мае чырвоныя боты
у сініх бахілах

Быццам бы
неба
у крыві.
Ці кроў -
у небе.


Стылёва, модна, маладзёжна

На сувенірах
Будынкі, мужчыны, зброя, герб

І толькі шакаладка -
з Барбарай
Радзівіл.

Выходжу з палаца -
Ідзе дождж.
:
Неба плача
па Беларусі.
#верш
#Хросная

Глядзі ж! зусім я хворая
Сэрцам і галавой
І ў любаванні зорамі
Мне не знайсці спакой

Мне не знайсці спакой
Быццам гару... Астыла.
Уласнаю я рукой
Усё гэта нарабіла

Усё гэта нарабіла -
Холад і жар пякельны
І мне самой не мілы
Енк тых віхур
суцэльны
#верш
#Хросная

***

Хоць мы
І разламаныя
Але ВАМ
нас
не разламаць
не знішчыць
Не заблюрыць
І не выкрасліць
Мы жывём
дыхаем
Мы сярод вас
І мы не здохнем -
вам на зло.
Нават калі
нас развеяць
вятрамі
Змалаціць
цапамі
Мы ўсё адно
не станем
мукою
у вашым хлебе
А станем каменнем
аб якое вы зламаеце
свае змяіныя зубы.
Нашыя рукі
ператварыліся ў сцёблы руж
зачэпіш - паранішся
аб вострыя шыпы.
Мы будзем
мазоліць вам вочы
Аж пакуль яны
не выцекуць з твару
І не ўпадуць на зямлю
радыяактыўным
попелам
Зямля будзе крычаць
як крычалі мы
Бо мы - таксама зямля
Хоць вы
адмаўляеце нам
Нават
у гэтым.

──────≪✷≫──────
#верш
#Хросная

Не кахайце паэтаў, дзяўчаты
Вы станеце
катуючай ці катуемай
Сэрца
між рэбраў распятых
Ператворыць вас
у Святую.

Быць Святой -
страшнае катаванне
Комплекс "мадонна-блудніца"
працуе так:
У віхуры жарасці
і прызнанняў
Музу
заб'е
Мастак.