Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш #пан_які_прапаў

Смутак, цемра, позні час,
Вызірнуў ў вакно.
Недзе стукае абцас,
Ўсё мне тут радно.

Раптам у ваконным шкле
Ўзнікла відавíшча:
Вочы ў шызае імгле...
То ж маё аблічча!

Зрэнкі ззяйкія ў начы
Лупяцца-жаўцеюць
Досы' працы, адпачну
Бо йначай звар'яцею

Толькі потым скеміў я
Доўбня каравокі
Што не з сабою ўбачыўся
Ў празрыстым шкельцы тонкім.
#верш #пан_які_прапаў

"Прамова"
Гэй,
крыжаверца,
Слухай, што моўлю!
Лепей табе не зьяўляцца у лесе:
Здані тамтэйшыя
Здрады ня сцерпяць.
Згубяць юдэйскага бога вызнаўцу!
Гэй, крыжаверца,
Слухай, што кажуць!
Лепей ня ходзь больш дзе возера бераг:
Духі вады дужа хцівыя здані!
Моцна злуе іх прарок Ершалаймскі:
Ўтопяць таго, хто на продкаў забыўся!
Гэй, крыжаверца,
Ўважліва слухай:
Да курганоў нават не набліжайся!
Воі славутыя там спачываюць,
Не вымушай іх вяртацца да дбання!
Слухай, пярэварацень, шчэ' параду:
У навальніцу з жытла не кажыся!
Шугне маланка,
Грымнуць пяруны
І, калі ты на зямліцы стаяўшы,
Больш цябе тут аніхто не убачыць:
Спасцігне цябе лёс зусім незайздросны.
Шчыра маліся, дзедаў прадаўца!
Мо ў Патайбоччы
І абароніць
Цябе
Бог
Нянаскіх
Паўднёвых
Плямёнаў!
#Пан_які_прапаў
#верш

"На першае траўня"

Росквіт часу, час расквету,
Аднавілася жыцьцё.
І нямае спыну ветру;
Душы творцаў – трымцяцё!
Духі лесу – балюйцё!
Лепшых, бо, ня будзе часаў,
Каб тачыці разам лясаў.
Знана на'т у Патайбоччы
Сьвята Вальпургія ночы!
Не ставай жа сёньня скнарай,
Духам прынясі ахвяры.
Яны шмат не патрабуюць:
Дыму зь мяса яны кураць.
То, браток, шашлык падсмажым,
Ды традыцыі паважым!"
#верш #пан_які_прапаў

"Перада мною статкі чарніла,
Перада мною рыс чарада:
Плыняй паперную белю заліла
Сымбаляў дзіўных густая чарга.

Сымбалі тыя - не пэцканіна:
Гукі схавалі яны у сябе.
Хтось галасісты, нібыта птушына,
Хтось перавагу дае малацьбе.

Гукі ўзлятаюць, танчаць увушшу,
Потым яднаюцца зноў ў ланцугі;
Я тых жывёлаў дрэсі‌раваць мушу,
Пер'я майго іх чакаюць пугі.

Я падпарадкаваў скопішча гэта,
Разам счапіў - атрымаўся радок.
Такая яна ужо, праца паэта,
Цяпер павяду іх ў нататкаў хлявок."
#Верш #Пан_які_прапаў

"Дзесьці, ў хтанічных глыбінях Сусьвету,
Ў Жаха Адвечнага цьмяным прытулку
Грае для зьмея бяз спыну санету
Атахайр Вечны на тысячы трубаў.

Зьмей той вусьцішны, нябыцьця дзіцё,
Дуба карэньне грызоча марудна
Дуб той ўрастае ў света быцьцё
Ўнізе - багі, па-над - неба і думы.

Як Атахайру патрэба ўдыхнуць,
Выкляты Ілынкір корані смокча.
Ўчэпіцца пашчаю - трусіць зямлю,
Трубы заграюць - зьмей вогнем пыхоча.

Гвіялэн-дрэва гадуе ўвесь сьвет,
Хоць таму людзі ня сьведкі.
Ноччу мажліва убачыць яго
Ў небе зіхоткія кветкі.

Дрэва трухлее, а выкляты гад
Атруту пусьціў у карнечы.
Атахайр грае цішэй і цішэй,
Ілынкір смокча мацней і мацней,
Ўхакацца можа і Вечны.
#верш
#Пан_які_прапаў

Адкуль браліся курганы?
Ці то узгадкі невядомае вайны?
Мо нашы продкі спачываюць ў глыбіні,
Дзе атачэньне - павукі ды кажаны,
Ў скляпеньнях найсівое даўніны?

Адкуль узяліся пагоркі,
Ці яны могуць пазіраці вонкі?
Чые чуваць адтуль на Радаўніцу крокі?,
Мо дзеды копяць лютасьці там гронкі,
Ўзгадаўшы на няпомлівых патомкаў?

Чаму паўстала вёска ля дрыгвы?
Куды зьнікаюць людзі ля вады?
Чаму рыбалка, што ідзе па нераты,
Шторанку бачыць дзіўныя сьляды
Ад багны да хацін балотнае слаты?

Чаму, навошта ўзьняліся халмы?
Чаму на кожным ўзвышшы цвінтары?
Чаму пусьцеюць ўсе прылеглыя дамы?
І ці было то ведама калісьці,
Ці першыя нясьведамыя - мы?
#верш
#Пан_які_прапаў

Дзідаю першага кельта працяўшы,
Легіянер ўперад рушыў, няспынны.
Ў пушчу зайшоў, што ля гораў узножжа,
Ў цёмныя зарасьці глебы валосься.
Нешта благое чакала сьмяліўцу.

Хутка схаваліся ворагі Паксу
У гушчары, быццам ведалі штосьці.
Чымся багоў невядомых іспытваць,
Лепей бы вою вяртацца да войска:
На шараговага штосьці чакала.

Вой не спыняўся, у лес прабіраўся,
Ў пошуках клятых тутэйшых друідаў,
Штосьці не як мае быць, адчуваў ён, –
Заваражоная цьмяная пушча
Рыхтык чакала на людскіх ахвяраў.

Раптам прынесла падступная ціша
Воклічы вусьцішы ад дзіданосцаў.
Легіянер пасьпяшаўся да стану;
Не давадзілася 'шчэ яму чуці
Столькі жахоцьця у голасе людзкім.

Шлях ў зваротным кірунку нібыта
Зьменіўся цалкам за сьпінай ваяцкай:
Чорнай крывёю заліта каменьне,
Хвілю таму там сандалі ступалі;
На валунах, што узьніклі адкульсьці,
Чырвань злавесная плоці парэшткаў;
Дрэвы як быццам пабольшалі ў росьце:
На стаўбунах - дужа брыдкія руны,
Той абэцады агіднай ніколі
Вочам лацінскім ня здарыла бачыць.
Ды галасы загучалі між дрэваў,
Ў рытму блюзьнерскім яны завывалі.
Вой рыхтаваўся да кепскіх навінаў.

Лісьця выклятага плот перайшоўшы,
Пе́рш-наперш ўбачыў змагар... анічога.
Там, дзе стаялі шатоў колькі сотняў,
Тлелі адно толькі рэшткі вагнішча;
Зброя пазьнікла, канёў не чуваці,
Толькі гамоніла дрэў зеляніна.
Гідкія таінствы пушча хавала
Ўнутры сябе ўжо дзясяткі стагодзьдзяў;
Нават і брыты сюды не хадзілі.

Кога прызвала дзікунскае племя
Вызнаўцам Мітры ды Марса ня зьведаць;
Той, хто чакаў, наталіўся надоўга,
Але не на за́ўжды.