Новы свет 🌞
597 subscribers
595 photos
9 videos
2 files
481 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Расьціслаў

Водла

Сонца за лісьцем схавалася,
Сьпёка нарэшце сыйшла,
Першая, вось, паказалася —
Зорка на неба лягла.

Цемры няма — бледна-сіняе
Нават у поўнач яно.
Белая ноч. Крокі ліпеня.
Месяц глядзіць у вакно...

Полем імгла плыве шэрая.
Бачыш, ня дрэмлеш яшчэ?
Там, пад абрывістым берагам
Водла павольна цячэ.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#верш #дзеньроднаймовы
#Расьціслаў


Беларуская паўночная самота

Пад сьпевы сумныя далёкіх
Гадоў я ўвечары сіжу
І на агенчык цьмяны сьвечкі
Маркотным поглядам гляджу.

Па-за вакном ляціць завея,
Сьпявае вецер, нібы ў сьне,
Сьняжынкі быццам, думкі веюць
І так ад іх нудліва мне.

"Цямнее край зубчаты бора" —
Са змроку чую голас я
І бачу, як растуць узоры
На шыбы чыстага вакна.

Ужо б’е поўнач. Ціхне вецер
Ужо ў вачах маіх смуга,
А я гляджу ўсё задуменна
Як тчэ марозная рука.

Прывітаньне з Карэліі!


─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#Расьціслаў
#верш

https://t.me/inyja ; https://vk.com/club223686275

Начной знаёмай

Ці то вясна, ці то адліга зноў,
У сэрцы тухне выпадковае каханьне,
І тае ў памяці адзінае спатканьне —
Ці то вясна, ці то адліга зноў...
У шэрым небе не разгледзіш аблакоў,
Здаецца, ў паветры цяпло лунае,
І штосьці зноў душу маю кранае —
Ці то вясна, ці то адліга зноў...

17 сакавіка 2024
#верш
#Расьціслаў


Людзілянд (Lüüdiland) — Мійкул Пахомаў, 2.6.1999.
Пераклад зь людзікаўскай.

Дзе Людзілянд, на мапах ё? —
Няма ў іх і паміну:
Той бераг веры у жыцьцё
І думак ручаіны.

Пюхярвь — на кантэле ігра,
Па-над Куярв’ю месяц,
Ў чырвоных вецер парусах
І хвалі на Анезе —
У сэрцы ўсё маім, і там
Навекі застанецца

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#Расьціслаў #верш #пераклад

Красавіцкая залева

(аўтарскі пераклад зь вепскай)

Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць,
Парывамі, павевамі лятуць...
Залева красавіцкі сьнег смывае.
Зіма ніяк ня хоча адпачнуць,
І зноў усё на белае мяняе...
Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара