Новы свет 🌞
597 subscribers
595 photos
9 videos
2 files
481 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#выраб #яварынка
Калісьці зваляла з поўсьці куранё.
Яно двойчы езьдзіла на вялікоднюю выстаўку ў Запарожжы, а цяпер абпачывае дома.
#выраб #Яварынка

Нарабіла трохі рознага з тэрмамазайкі. Павуцінку для маленькага родзіча, які марыць стаць чалавекам павуком, а котку для мяне.
Праўда, гэта павінна была быць мышка, але няхай ужо так.
#выраб, #Яварынка
Навязала розных навагодніх вырабаў, праўда раздаравала ўсе, але ж фота засталіся :).
На заднім фоне ў ялінкі 4 ляжыць трусік 3, бо Яварынка не ўмее фатаграфаваць :).
На апошнім фота часовы калядны куточак з мандарынкамі і маёй кветачкай замест ялінкі.
#Яварынка #навіны

Вітанкі, родныя беларусікі! Хто сумаваў за мною?)
Я даўно не зьяўлялася ў публічнай прасторы, але заўтра я правяду гутарку вось тут @supermovachat

21 лютага ў суполцы Супер мова пройдзе сьвяточная гутарка ў гонар Дня роднай мовы.

Паразмаўляем пра тое, што мы можам зрабіць, каб беларускае мовы навокал стала больш, як стварыць беларускае асяродзьдзе, калі ніхто не размаўляе па-беларуску, і пра сьвята роднай мовы.

Час 19:00 па Менску.

Каб удзельнічаць у размове, патрэбна далучыцца да суполкі @supermovachat і зайсьці ў галасавы чат.

Запрашаю ўсіх і буду радая пачуць кожнага!💚💜
#Малюнак #яварынка
Вось вам крыху Беларусі
#выраб #Яварынка
Яварынка зрабіла жмякацельны кактус, які ў арыгінале ліловы і бірузовы.
А, ну і так, я ж некалі казала, што дрэнна ўмею фатаграфаваць.
#выраб #Яварынка
Я набыла паветраны пластылін і зрабіла аўцу, а надалей зраблю цэлы сьвет для яе.
#малюнак #Яварынка
Сумнае чорнае вечаровае кацянё
#малюнак
#Яварынка

Я намалявала коціка, а ён намаляваў табе сэрцэйка. Трымай падаруначак ад Яварынкі і коціка і ўсміхніся.
#малюнак
#яварынка

Малявала да адной сумнай ночы, але зараз можаце самі здагадвацца пра значэньне, бо яно можа зьмяняцца залежна ад вашага ўспрыняцьця.
#малюнак #Яварынка
Калі табе будзе дрэнна, сумна, самотна ці страшна, ты можаш узяць сабе гэты кавуновы парасонік, і ўсё будзе добра. Яварынка малявала гэты парасонік, перабываючы ў дэпрэсіі, ёй стала лепш, і таму яна дорыць яго табе, няхай табе стане лепш таксама.
#выраб #яварынка

Падарунак, зроблены за паўтара дня амаль без перапынку. Атрымальніца ухваліла :)