Новы свет 🌞
596 subscribers
595 photos
9 videos
2 files
481 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш #пан_які_прапаў

Смутак, цемра, позні час,
Вызірнуў ў вакно.
Недзе стукае абцас,
Ўсё мне тут радно.

Раптам у ваконным шкле
Ўзнікла відавíшча:
Вочы ў шызае імгле...
То ж маё аблічча!

Зрэнкі ззяйкія ў начы
Лупяцца-жаўцеюць
Досы' працы, адпачну
Бо йначай звар'яцею

Толькі потым скеміў я
Доўбня каравокі
Што не з сабою ўбачыўся
Ў празрыстым шкельцы тонкім.
#верш #пан_які_прапаў

"Прамова"
Гэй,
крыжаверца,
Слухай, што моўлю!
Лепей табе не зьяўляцца у лесе:
Здані тамтэйшыя
Здрады ня сцерпяць.
Згубяць юдэйскага бога вызнаўцу!
Гэй, крыжаверца,
Слухай, што кажуць!
Лепей ня ходзь больш дзе возера бераг:
Духі вады дужа хцівыя здані!
Моцна злуе іх прарок Ершалаймскі:
Ўтопяць таго, хто на продкаў забыўся!
Гэй, крыжаверца,
Ўважліва слухай:
Да курганоў нават не набліжайся!
Воі славутыя там спачываюць,
Не вымушай іх вяртацца да дбання!
Слухай, пярэварацень, шчэ' параду:
У навальніцу з жытла не кажыся!
Шугне маланка,
Грымнуць пяруны
І, калі ты на зямліцы стаяўшы,
Больш цябе тут аніхто не убачыць:
Спасцігне цябе лёс зусім незайздросны.
Шчыра маліся, дзедаў прадаўца!
Мо ў Патайбоччы
І абароніць
Цябе
Бог
Нянаскіх
Паўднёвых
Плямёнаў!
#Пан_які_прапаў
#верш

"На першае траўня"

Росквіт часу, час расквету,
Аднавілася жыцьцё.
І нямае спыну ветру;
Душы творцаў – трымцяцё!
Духі лесу – балюйцё!
Лепшых, бо, ня будзе часаў,
Каб тачыці разам лясаў.
Знана на'т у Патайбоччы
Сьвята Вальпургія ночы!
Не ставай жа сёньня скнарай,
Духам прынясі ахвяры.
Яны шмат не патрабуюць:
Дыму зь мяса яны кураць.
То, браток, шашлык падсмажым,
Ды традыцыі паважым!"
#верш #пан_які_прапаў

"Перада мною статкі чарніла,
Перада мною рыс чарада:
Плыняй паперную белю заліла
Сымбаляў дзіўных густая чарга.

Сымбалі тыя - не пэцканіна:
Гукі схавалі яны у сябе.
Хтось галасісты, нібыта птушына,
Хтось перавагу дае малацьбе.

Гукі ўзлятаюць, танчаць увушшу,
Потым яднаюцца зноў ў ланцугі;
Я тых жывёлаў дрэсі‌раваць мушу,
Пер'я майго іх чакаюць пугі.

Я падпарадкаваў скопішча гэта,
Разам счапіў - атрымаўся радок.
Такая яна ужо, праца паэта,
Цяпер павяду іх ў нататкаў хлявок."
#Верш #Пан_які_прапаў

"Дзесьці, ў хтанічных глыбінях Сусьвету,
Ў Жаха Адвечнага цьмяным прытулку
Грае для зьмея бяз спыну санету
Атахайр Вечны на тысячы трубаў.

Зьмей той вусьцішны, нябыцьця дзіцё,
Дуба карэньне грызоча марудна
Дуб той ўрастае ў света быцьцё
Ўнізе - багі, па-над - неба і думы.

Як Атахайру патрэба ўдыхнуць,
Выкляты Ілынкір корані смокча.
Ўчэпіцца пашчаю - трусіць зямлю,
Трубы заграюць - зьмей вогнем пыхоча.

Гвіялэн-дрэва гадуе ўвесь сьвет,
Хоць таму людзі ня сьведкі.
Ноччу мажліва убачыць яго
Ў небе зіхоткія кветкі.

Дрэва трухлее, а выкляты гад
Атруту пусьціў у карнечы.
Атахайр грае цішэй і цішэй,
Ілынкір смокча мацней і мацней,
Ўхакацца можа і Вечны.