Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#пераклад #дзеньроднаймовы
#ананімна


В. В. Маяковский "А вы могли бы?"

Адразу змазаў план руціны -
ўсё шклянкай фарбы перайначыў;
я на талерцы квашаніны
касыя скулы мора ўбачыў.
Пачуў я вуснаў новых воклік
на лусцы металічных рыб.
А вы
на трубах вадасцёку
накцюрна мне зайграць
маглі б?
#ТоЯ
#малюнак #пераклад

... Анадовень на змярканні
Я прымеціў па-над лесам
Зоры, што ляцелі поруч.
Ці дасі ты веры мне?
Ці дасі веры мне?...
#верш #пераклад #Раман

Хацеў бы падзяліцца сваім перакладам вершаў Адама Міцкевіча "niepewność”
(Аўтарская артаграфія)


Сумневы

Калі ты далёк, не ўздыхаю, ня плачу
Не губляю розум як цябе пабачу,
Аднак не сустрэўшы цябе заўважаю,
Чагось мне бракуе, кагось бачыць жадаю;

З тугою тады задаю я пытанне:
Ці то сяброўства? ці можа каханне?

Калі з вачэй знікнеш, ня маю я сілы
Адновіць у думках твой вобраз мне мілы;
Аднак жа ня раз адчуваў супраць волі
Што памяці блізкі маёй ён даволі.

І зноўку сабе задаю я пытанне:
Ці то сяброўства? Ці можа каханне?

Цярпеў я ня раз, і бядою сваёю
Я думкі ня меў падзяліцца з табою;
Ідучы бяз мэты, губляў я дарогу,
І зноўку прыходзіў к твайму я парогу;

Заходзячы ў сэрцы хаваў я пытанне:
Сяброўства мяне прывяло ці каханне?

Каб толькі жыла ты, душу у ахвяру
Гатовы прынесці пякельнаму жару;
Хоць думкі я дзёрзкай у сэрцы ня маю,
Быць шчасцем тваім і спакоем жадаю.

І зноўку сабе задаю я пытанне;
Ці то сяброўства? Ці можа каханне?

Як дотык рукі я тваёй адчуваю,
Прыемна мне неяк, спакой ахінае,
Здаецца жыццё скончыў бы ў лёгкім сне,
Але сэрца стук абуджае мяне,

Які задае мне галосна пытанне:
Ці то сяброўства? Ці можа каханне?

Калі радкі песні я гэтай складаў
Дух вешчы прароцства мной не ўладаў
Адкуль узяліся ўсе рыфмы ня знаю
Як склаліся вершы я толькі гадаю;

І запісаў у канцы я пытанне;
Сяброўства натхніла мяне ці каханне?

Адам Міцкевіч
#Расьціслаў #верш #пераклад

Красавіцкая залева

(аўтарскі пераклад зь вепскай)

Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць,
Парывамі, павевамі лятуць...
Залева красавіцкі сьнег смывае.
Зіма ніяк ня хоча адпачнуць,
І зноў усё на белае мяняе...
Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#Зміцер_Пацук #кіно #пераклад

ГАЛОДНЫЯ ГУЛЬНІ: БАЛАДА ПРА ПЕЎЧЫХ ПТУШАК І ЗМЕЙ

https://kinakipa.site/movie?id=1289334

Перакладчык: Дзмітрый Пацук.
Пераклад: Аматарскі, субтытры.
Анатацыя: Дзеянне адбываецца за 64 гады да падзей першага фільма. Яго сюжэт ідзе за падзеямі, якія прывялі маладога Карыялануса Сноў на шлях да таго, каб стаць тыранічным лідэрам Панема, уключаючы яго адносіны з данінай 12 акругі Люсі Грэй Бэірд падчас 10-ых Галодных Гульняў.
#Arciom #верш #пераклад

Нёмну (Do Niemna)

Ты братэла мой, Нёман! Я воды твае
яшчэ мальцам кранаў, баламуціў няшчадна.
Зараз імі у край адзіноты няўглядны
я плыву, каб там сэрца застудзіць хутчэй.

Як дзяўчына Ляура у водах тваіх
свой адбітак, валоссе, чырвоныя шчокі
аглядала, я там назіраў дзеўкі крокі
й хулігана слязой шмат забрудзіў вады.

Ты братэла мой, Нёман! Дзе ж той твой выток,
што мне шчасця адбітак паказваў у рухах?
Ну чаму весялосці паток мой засох?

Дзе мая маладосць з кучай шчасця й выгод?
Дзе Ляура мая, дзе былыя братухі?
Ніхрана ўжо няма. Плачу я. Я знямог.


Адам Міцкевіч

─────────≪✷≫────────

Канал аўтара
#раман #верш #пераклад

Што такое паэзія

Што такое паэзія? Кажаш ты мне зазіраючы ў вочы мае вачыма нябеснай тваёй красы.
Што такое паэзія, i мяне ты пытаеш?
Паэзія гэта... ты

Густаў Адольф Бэкер