Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
Forwarded from mova.how
Вітаем, сябры. Некалькі апошніх дзён беларусы актыўна спрабуюць звярнуць увагу распрацоўнікаў платформы Twitter на адсутнасць у ёй беларускай лакалізацыі.

Першым крокам сталі масавыя звароты да акаўнтаў @Twitter і @TwitterSupport пад хэштэгам #BelarusianLanguage, які ўжо нават выйшаў у трэнды па краіне. Далей, грунтуючыся на гэтых запытах, можна будзе звяртацца да кампаніі на іншых узроўнях (прынамсі, ідэя ў ініцыятараў такая).

Тых, хто карыстаецца сацсеткай, запрашаем паўдзельнічаць і таксама зрабіць допіс на сваёй старонцы (напрыклад, такі) ці ў рэплаях да іншага запыту ад беларуса, на які акаўнт службы падтрымкі ўжо адказаў, — гэта здараецца даволі рэдка, таму гэтым спрабуюць скарыстацца.

Імавернасць поспеху кампаніі не вельмі вялікая, але ж і ўдзел у ёй амаль што не зойме ў вас часу. Запрашаем.