Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

Глядзіш у вочы, разумееш:
Ты не патрэбны ім,
Ты не патрэбны усім
Ні сабе, ні ім.

У тых вочках ёсць крышталі,
зіхатлівыя агні,
Толькі не цябе яны спаткалі,
Адарваўшы вочы ад зямлі.

• • •
Stihi.by
• • •
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

Я з дзяцінства глядзеў у люстэрка
Там былі казкі, смешныя твары,
Ды новыя "я" мяне спатыкалі.
У люстэрку былі ўяўленні:
Сталы я з барадой ва ўсё цела.
Дзядзька шчаслівы і важны,
Дзядзька, што быў у імгненні.

• • •
Stihi.by
• • •
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

Зсабойка

У спадчыну мне перадалі
Трохі таго ды ўсяго:
Жменьку ежы,
Купку адзежы.

З імі іду я па жыцці,
Можа гэтага мала,
Бо скончыцца ўсё,
Раптоўна і нечакана.

Застануцца словы ды ўспаміны,
І будуць мяне ратаваць.
І гэтага будзе многа,
І будзе, магчыма, зашмат.
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

Развітанне

Разам, побач, адны,
Стаім блізу мяжы;
Далей хваляй гады
Змыюць нас ва ўсе бакі;

Памяць застанецца такая:
Кніжкі, словы, здымкі;
І кропляй акажацца тое,
Што раней было морам.

• • •
Тэлеграм
• • •
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

Ипполит Терентьев

Я не жывы і не мёртвы
Я недзе паміж;
І здаецца гатовы,
За мілую душу,
Пазбавіць жыцця
Нейкую душу.

9 траўня 2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#Францішак_Люцыянавіч
#госць
#верш

***

Вуліца, шэрае неба,
Маркотны настрой,
І ў такі момант
Спаткаўся з табой.

Гмах, кватэра свая,
Лагодна чужая душа.
За шыбай сонечны дзень
І дрэвы кідаюць цень.

Ростань, вусцішна ночка,
Пэўна я дамся ўпрочкі.
Дзякуй табе ды бывай.
Калі што было, то выбачай.

22 траўня 2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

***

Нечакана прачнуцца і пабачыць
Што ў сне, як сонца,
Беручы пад апеку сваю,
Кіруе без рэшты Зямлю;
Што хлопец патлаты ідзе,
Цягнучы не пад'ёмны заплечнік
На сустрач таму,
Каго называе паплечнік;
Што раптам прачнуўся,
Цягнучы рукі ўперад
А сам, з ласкавай усмешкай,
Вось што называюць світанак
Тое, што бачна парам,
Што разам сустрэлі ранак.

23.06.2023
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

***
Сум ён тут, на відавоку,
Ён здаецца не знікаў
І быў героем для мяне,
Святло і змрок ён аб'яднаў.

У роспачы, у шчасці
Для мяне ён вечны,
Я ніколі не змагаўся
Я заўжды прымаў.

29.06.2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

***
Сум ён тут, на відавоку,
Ён здаецца не знікаў
І быў героем для мяне,
Святло і змрок ён аб'яднаў.

У роспачы, у шчасці
Для мяне ён вечны,
Я ніколі не змагаўся
Я ўсё, як правіла, прымаў

29.06.2023

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#Францішак_Люцыянавіч
#пераклад
#госць

"Страсть к курению" Буерак. Аматарскі пераклад

Прачнуўся раніцай - запаліў цыгарэту
Перад ежай цыгарэту дастаў
Учора вельмі смачна у сталовай
паснедаў
І запаліў цыгарэту, не пакінуўшы паста
Паліць падабаецца мне кожную сераду
Адну цыгарэту і другую цыгарэту
Пускаю дым я колцамі да абеду
Калі палю цыгарэту, палю цыгарэту

Мая страсць да курэння мне падабаецца
Палю цыгарэту і яна паўтараецца
Люблю глядзець як попел з яе асыпаецца

Мая страсць да курэння мне падабаецца
Палю цыгарэту і яна паўтараецца
Люблю глядзець як попел з яе асыпаецца

Мая страсць да курэння мне падабаецца
Палю цыгарэту і яна паўтараецца
Люблю глядзець як попел з яе асыпаецца

26.07.2023

• • •
Тэлеграм
• • •