Новы свет 🌞
599 subscribers
593 photos
9 videos
2 files
477 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Former_Son_Of_Former_Country

Уздоўж карнага мура падчас шпацырУ
я вырашыў урэшце, якія
з усіх у свеце кветак накрыюць труну
й цвісці будуць у нас на магілах

(з крыжом альбо без - проста хоць з камянём!):
у колер ледзь з рондаля рака
цвінтар нашых мар, нашых думак і слоў
сабой пафарбуюць макі!

І тыя нашчадкі, што будуць за нас
й пасля нас спяваць, весяліцца,
тых кветак барвовых нарвуць пра запас -
у вазы. Ці булкі. Ці шпрЫцы...
@masvet_by

• • •
lulu.com (аўтарская кніга вершаў)
• • •
#верш
#госць
#Гілеўска

ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты разумная, табе ніяк ня стаць каханкай.
я пайду з сабой на шпацыр у лес
дзеля назірання за агурковай банкай,
адна галава добра, а дзве — ня зручна,
ня будзь дурнем, будзь тым, кім не былі ішныя,
застаўся бог і чарэшня.
каго ты выбярэш?
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты ня хлус, табе ніяк ня стаць палітыкам.
нават бабкі на лаўцы ня лічаць цябе за прастытутку,
і што з цябе вырасла?
аб памерлых альбо добра, альбо кепска,
на гэтым цесце
я спяку блінцы для свайго дзёгцевага мёду,
калі ласка,
будзь у патоку і атрымлівай асалоду.
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты заіка, табе ніколі ня стаць чалавекам.
@masvet_by

• • •
Telegram аўтаркі
• • •
#верш #пераклад
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

«Хто кахае мацней»

Уістан Х’ю Одэн


Я ведаў добра, глядзеў як на неба:
Мне шлях – а зорам не справа – у пекла,
А тут, на зямлі, раўнадушша ні ў меры
Якой не пужае ў людзях ці зверы.
А што калі зоры згараюць для нас
З ахвотай, якая зусім не пра нас?
Калі ўзаемная любасць – мана,
То тым, хто кахае мацней, буду я.

І я, прыкметна ў любві
Да зор, нахабна што плылі,
Гляджу на іх – і не магу
Сказаць, што ўсё жадаў адну.

Між тым як зоркі ўраз згараць,
Я мушу зведаць, упадабаць
Нябёсаў цемень і пустэчу,
Хоць зойме гэта і не вечар.
@masvet_by

• • •
#музыка #навіны
#госць
#пава_рамонак

Мой новы (і першы за больш чым год) зборнік, які мае назву "АБСЭСІЯ", выйдзе ў гэтую пятніцу!

❤️Гэта набор 33 вершаў, якія апісаюць мае пачуцці першай закаханасці ў ультрапростай і часам жорсткай форме❤️

❤️Лібэ дыхь❤️
@masvet_by

• • •
Telegram аўтара
Twitter аўтара
• • •
#верш
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

Апантаная

Забралася пад коўдру ў спешцы схавацца
Ад цяжкіх кайданоў, што, сціскаючы горла,
Прыкавалі да ложку, дзе мора
Пралілося паплечніцаў гора.
Праз боль хочацца прывідам – ёсць яны! – стацца,
Быць каб тым, што стаіць й назірае праз пальцы,
І не той, хто гібее, у мізэрных далонях,
Абдымаўшых калісьці квітучых бутонаў
Напаўхворыя нервы, трымае
Адначасна і студзень, і май
Свайго ў край звар'яцелага (не)існавання.
«Падымі хутчэй шторы ў свет цэлы, а, пані?
Да світання няшмат асталося!» – казалі.
Толькі ёй не чутно, бо чакае,
Калі дасць выбачэння каханы.

@masvet_by

• • •
#верш
#госць
#Вікця_Елькоўская

У карых вачах бязлітаснасць,
Памножаная на маўчанне дзесяцігоддзя,
Акіян досведу сухіх дзічак і мора таемных мар.
Гаргона Медуза зрабіла табе цудоўны падарунак:
колькасць камянёў на зямлі павялічваецца.
Ніводны не здолее застацца неўважлівым,
Ніводны не будзе тым, кім быў раней,
Люстэрка разбіта наўмысна:
Замест бяспечнага адлюстравання я абіраю смяротны пагляд.
@masvet_by

• • •
#пераклад #кіно
#госць
#vertebra

Сёмая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
@masvet_by
#верш
#госць
#Бянько_Аліса

П.А

Калючы дрот,
Па шыі б’е.
Крывёй пазногці напаўняе,
Нічога вартае жыццё,
У іх разуменні,
У дым знікае.
Напэўна не лічыў ніхто,
Забітых кубкамі атруты.
Магчымых спадзяваных слоў,
Не хопіць,
Каб згубіць пакуты.
Мо немагчыма ўсё здабыць,
І быць шчаслівым у вечным коле.
Па костках стане час прайсці,
І басанож маўчаць ад болю.
@masvet_by

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#верш
#госць
#Станіслаў_Вярба

Мара-Дар’я Каякару

Начны мёд
Nachthonig

Заўсёды перакрыжоўваюцца нашы пчаліныя лініі
І чаму ж гэтыя агеньчыкі
Варушацца
Вунь ідзе малая мядзведзіца
А вунь вялікая
Цераз узгорак
Цераз гару
Драпежныя зоркі падаюць
І зыходзяць на нашы салодкія сны
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •