Новы свет 🌞
592 subscribers
602 photos
9 videos
2 files
486 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#тэатр #мюзікл
#пераклад
#Максім_Крывіч

ІНТЭРЛЮДЗІЯ ЛОЎРЭНСА (#Гамільтан)

🎶Джон Л: Хоць мо не ўбачу нашай славы...

Элайза С: Аляксандр, табе тут ліст з Паўднёвай Караліны...

🎶Джон Л: ...але з усмешкай бой прыму...

Аляксандр Г: Гэта Джон Лоўрэнс, прачытаю пазней.

Элайза С: Гэта не...

🎶Джон Л: І дзеці ў песнях нашы раны...

Аляксандр Г: А што ў ім?!

🎶Джон Л: ...успомняць, як і ноч маю...

Элайза С: — У аўторак дваццаць сёмага падпалкоўнік Джон Лоўрэнс быў забіты ў перастрэле з брытанскімі войскамі ў Паўднёвай Караліне. Яны яшчэ не атрымалі звесткі з Ёрктаўна аб сканчэнні вайсковых дзеянняў. Ён застанецца тут, пакуль яго сям'я не зможа вярнуць сабе рэшткі. Як вы зналі, падпалкоўнік Лоўрэнс удзельнічаў у стварэнні трохтысячнага, першага поўнасцю чорнага батальёна. Усе, хто выжыў, у хуткім часе вернуцца да сваіх уладальнікаў...

🎶Джон Л: А заўтра, знай, нас будзе больш!...

Элайза С: Аляксандр, усё добра?...

Аляксандр Г: Мне столькі шчэ трэба зрабіць...

• • •
Telegram
• • •