Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#birdcherry #малюнак

я жывая ого!!!
і зноў аватарка для чароўнай t.me/laomiu 😼💗

тг канал: t.me/birdcherrybliiiiiiiiiin
інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
#верш #лаянка
#Алесь_Гулевіч

Соль табе ў вочы, аглобляю ў плечы,
Драны мярзотнік, брыдоткі пацук.
Мала цябе было б нават знявечыць.
Брэшаш хлусліва, гадлівы шчанюк.

Пранцы цябе каб узялі знянацку.
Трасца каб стаў ты ў халоднай начы.
Слова б не ўмовіў бы больш па-казацку.
І не схавацца, і не ўцячы.

Пеўні цябе каб тапталі ў пекле.
Шкардзь мардалысая, годзе ужо?
Каб твая скура ад голаду зблекла.
І ў наваколлі адно мужыччо.

https://t.me/aleshulevic
#верш
#Хросная


Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну

Май, дзіцятка, сон здаровы
Дзесьці ўжо пяе каса
Пойдзем хутка на Пакровы
Гушкаць зоркі ў валасах

Прачынаюцца ўжо гоні
Лашчыць берагі рака
І на пашу пойдуць коні
Льецца песня жаўрука...

Ціха ходзіць дзень па ганку
Граюць сонца прамяні
Цені ночы знікнуць ранкам
будуць сонечнымі дні.

Хутка знікнуць усе жахі
Што палохалі ўначы
Кветкамі лятаюць птахі
Ціха, ціха... Не крычы...

Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну
#МайВерасЦалаваў #верш #пераклад

Ну скажы — хіба не недарэчна,
Што ў хаосе зблытаных дарог
Пад суворым небам,
Небам вечным,
Я цябе сустрэў і не зьбярог?
Ты і я — то вечна, як і неба.
Покуль будуць мігацець зьнічы,
Будуць Я прыходзіць да Цябе і
Йсьці да іншых будуць
Горда Ты.
Як гэта будзённа!
Як спрадвечна!
Колькі раз ўжо бачыла Зямля!
Але мы з табою…
Мы ж ня вечны,
Мы з табою проста — ты і я…
Ад таго і так трагічна ведаць,
Што чыясьці ты, а не мая.

Васыль Сіманенка / Василь Сімоненко
*пераклад з украінскй

тг: https://t.me/mien_harbata
#пьеса
#дзяўчына_якая_марыць
#няшчырае_каханьне
Нарэшце я апублікавала працяг сваей п'есы, дакладней другую дзею. Думаю, засяродзіцца цяпер на ёй, таму хутка чакайце новых навінаў, злучаных зь ёю.
#верш
#Nichto_Absalutna

Даколі?

Мы будзем сьпяваць чужынскія песьні,
У сутарэньні вякоў ад бліскавак лезьці.
Складземся панэлямі ў сьцены дамоў,
За вокнамі цемра - у вокнах сьвятло.

Не страшны нам шум, не палохаюць ветры:
Замянілі дубэльты на шклопакеты.
Хоць бачым скрозь іх, ды ня чуем грымотаў,
Сьмяемся і плачам, і поўнім пустоты... Пустотай.

На кухнях размовы, на людзях маўчаньне,
Немач пенай на вуснах праз ашчэр выступае,
Годнасьць цісьне знутры, хоць ня бачна знадворку.
Яна перагарыць, нібы лямпачкі зорак.

"Я выконваў загад у галаве галасоў,
Не-не-не, не ў сваёй: не вар’ят, далібог..."
"Голас мой патануў у відовішчах, у хлебе,
Я забыў, я ня чуў, я нічога ня ведаў..."
Усё вецер.

Зоркі гаснуць, нібы выключае іх хтосьці,
Усе яны, як і мы - нежаданыя госьці.
Напаўп’яныя верай і цьвярозыя здрадай.
Дзе крычаць "Ты вар’ят!" - там найболей вар’ятаў.

Зоркі ўсьцяж супэрновымі ў змрок выбухаюць,
Неадчэпныя думкі-аскепкі лятаюць.
Усе яны, як і мы, усьцеляць дол гразкім глеем.
Хай сабе выбухаюць, а мы рукі пагрэем...
У завеі.

Вось сьвітаньне малюе прамянямі на вокнах,
Выключаюцца лямпы і туманяцца вочы.
Прочкі змрок, паняверку, сумневы і зоры!
Усё было ўжо даўно, усё адбудзецца сёньня.

Хлеб, відовішчы, кола надзённых турботаў,
Сон уначы, бы жыцьцё - гэтаксама кароткі.
Дасыпайма жа ўдзень, покі ў прыцемных росах
Не адлюстрацца зоры - галасы безгалосых.
Даколі?
#верш
#Хросная


Можна заплюшчыць
вочы
Можна падлічваць
страты
Можна жахацца
ночы
Казаць, што не
Вінаваты
Можна адсочваць
навіны
Можна смяяцца
толькі
Можна страляць
у спіны
Можна сказаць
колькі?
Можна выходзіць на
плошчы
Можна сядзець
ціха
Можна праверыць
мошчы
Можна крычаць
Ліха!
Можна навінам
верыць
Можна не верыць
нікому
Як жа наступствы
змерыць?
Што адказаць
дому?
Можна казаць
вайна
Можна казаць, не
вайна
Толькі
Куля
І
Ядзерная бомба
Будзе
на ўсіх
АДНА.
#верш #пераклад
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

Пераклад
Marcin Przybyłowicz - Lullaby of Woe

У лесе ваўкі сьняць дзіўны сон.
Іх не турбуе ціхі стогн.
І толькі адна ты чамусь ня сьпіш
Ды водзіш вачыма з акенка на крыж.

Глядзі, твая лялька ўжо заснула,
Не пакідай яе тут адну,

Каб ня скраў яе страшны стары вядзьмар,
Ня трэба глядзець яму ў твар.
Ён прыдзе ноччу,
Зірне у вочы,
І вып'е зь іх жыцьцё.
Вып'е жыцьцё.

Птушкі замоўклі, як зьнікла сьвятло.
Кожны, хто мог, вярнуўся дамоў.
І толькі адна ты чамусь ня сьпіш
Ды водзіш вачыма з акенка на крыж.

Калі ласка, хутчэй заплюшчы вочы,
Будзь ціхай, слухмянай, бо прыдзе аднойчы

Да прыгожай цябе жахлівы вядзьмар,
Ня трэба глядзець яму ў твар.
Ён каб сагрэцца
Зьясі тваё сэрца,
І пойдзе далей.
Пойдзе далей.
#верш
#госць
#Мікулаш_Ліптоўскі

Цяжка пазбавіцца ад спакусаў
І перастаць рыфмаваць беларусаў
З трусамі,
з хлусамі,
з сінімі бусамі.
І як самім больш не жыць пад прымусам
І каб ніхто не прыйшоў з ператрусам.

Запрасіўшы гасцей, рассцяліўшы абрус,
Каб нарэшце мог кожны сказаць беларус,
Чарку падняўшы: "Я ганаруся
Быць беларусам і жыць ў Беларусі!"
#ТоЯ #малюнак
Зноў мае персанажы 💖
Касьян і Юна
#малюнак #ТоЯ
Кажан з бітай😈
#МайВерасЦалаваў #верш

сапфічная страфа

Я хачу каб скура мая гарэла
Шклом, якое, як у гары Вулкана,
Палымнее, ў месцах, дзе ты хавала
Свой пацалунак.

толькі ведаеш…
шкло яно таму і шкло,
што становіцца халодным.
і яно,
набыўшы форму,
для таго,
каб урэшце рэшт разьбіцца.
так і рукі,
плечы,
лоб,
элемэнты твару
разьляцяцца на аскепкі
ў якіх тваё
адлюстраванне.

тг: https://t.me/mien_harbata
#малюнак #ТоЯ Я ўжо казала, што люблю маляваць чарцянят?
#фанфік #Тоя #пераклад

https://archiveofourown.org/works/42453456

Фандом:Good Omens
Пэйрынг: Азірафаэль/Кроўлі
Жанры:Магічны рэалізм, прапушчаная сцэна, рамантыка, флафф, гумар, сяброўства.
Папярэджанні: Алкаголь

— Уцехі, анёл, фізічныя ў прыватнасці – гэта ўвогуле па-за вашае кампентэнцыі.
#верш
#Nichto_Absalutna

Беды з мазгаўнёй

Наўкола столькі змоў: масонаў і жыдоў,
Атлянтаў, рэптылёідаў, біг фармы, двайнікоў...
Усе прагнуць маю кроў, хоць у лябірынце слоў,
Ня страціў голас свой і маю голаў на плячох.

Няхай жыве прарок, не важна хто, галоўнае, каб свой
Вандроўнік ста дарог адгоніць сон, няхай і моцны ён,
Зашмарга зь веры ў хтонь карае, як далонь,
І ворагаў спакой бунтуе мозаг мой.

На Месяц Апалён ніколі не саджон.
І сьвеціць нам ня Сонца, а бясконцасьць ліхтароў.
Зямля наогул плоская, на навукоўцаў похеру,
Заслона зь іхных роздумаў нагнала ўжо аскоміну.

На проклятыя полюсы зьлятаюцца і моляцца,
І Гітлераў адновяць бой, калі Нібіру лясьне ў столь.
Да чорта той развой, узаконены разбой,
Іншапрышлёндры ўзброяцца і сёлета захопяць нас.

5G карону ў горадзе трансьлюе і запой,
Пакуль у лябараторыях разводзяць голубаў на мор.
Харчы хутка закончацца, мільярд шпурляцьме пошасьці,
Пакуль стагодзьдзі ў Мордары ня змораць кайданоў.

Ты не глядзі ў акно і павярні стырно,
Вер у голас у галаве, я перадам, што кажа ён.
Бароніць фольгі слой. Ты, скораны турмой,
Нашто вязеш стовокага мэсію ў дурдом?