Новы свет 🌞
597 subscribers
595 photos
9 videos
2 files
481 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюнак
#ТоЯ

ЛІМІТНЫ МЕРЧ🔥

А5, матавы, адн.ст.
8 byn - 1 шт
20 byn - за ўсе 3шт ( -10%)

перасылка па Беларусі
Пісаць у асабістыя
#Хадзько_Настасся
#верш

Я зрыфмую тры куплеты
Пра зямлю і сенажаць,
Бо мне хочацца ў паэты,
Нешта людзям перадаць.

Птушкі спевам пераклічуць
Пра сур'ёзны мой настрой.
Нешта хочацца пакінуць
І здабыць свой супакой.

Пра палі і пра каханне,
Пра жыццё і сенакос.
Па дарозе на расстанне
Басанож ідзеш праз мост.
#верш
#Хросная

І дзякуй богу, што іх не было
Спатканняў, пацалункаў і прызнанняў
Бо ў сэрцы хутка дагараць дазвання
І дзякуй богу, што іх не было.

І дзякуй богу, што яно прайшло
Каханне. быццам страшная хвароба
Што сэрца жрэ і разарве вантробы
І дзякуй богу, што іх не было.

Спатканняў,
         пацалункаў
                 і прызнанняў...
#ADM

У Новага Свету з'явілася сіняя сава, сястра зялёнага савы Duolingo! 💚
Цяпер яна будзе напамінаць вам, каб вы заходзілі і чыталі ці стваралі допісы.
А калі вы 4 тыдні нічога не чытаеце і 13 тыдняў нічога не ствараеце, яна вылезе з суполкі і будзе жыць з вамі.
Вы ж ня хочаце гэтага, праўда?)
Кідайце ў каментары  «💙🩵», калі хочаце, каб у вас дома жыла матыватарка-сястра Duo. І агулам пішыце там нешта, што хочаце сказаць.
#малюнак #ТоЯ
Я маецеся, дзяўчаты? 💅🌚
Больш малюнкаў - @charounygai
#малюнак
#яварынка

Малявала да адной сумнай ночы, але зараз можаце самі здагадвацца пра значэньне, бо яно можа зьмяняцца залежна ад вашага ўспрыняцьця.
#верш
#Настасся_Хадзько


О мой лорд🌜, адшукай мяне за лесам,
За гарой па безумоўным рэфлексам.
Пазнай мяне па белай сукенцы
Праз мільён ў адзіным акенцы.

Ратуй ад катавання вар'ятаў,
Каб дадому паспела да святаў!
Сэрца мячом падзялі на часткі.
О лорд🌛, адвязі мяне да бацькі.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтаркі
#ADM

Добра, усё гэта першакрасавіцкія жарты. Ніхто не будзе прымушаць вас да чагосці, мы проста будзем вельмі радыя вам і вашай актыўнасці❤️.
Але добрая і сапраўдная навіна — мы аднавілі сацыяльныя сеткі новага свету, І хутка там з'явяцца вашыя працы!
💜 Instagram — тут будуць малюнкі.
💜 Twitter (Х) — тут вас чакаюць маленькія допісы, вырабы, допісы са спасылкамі і маленькія вершы.
Хто баяўся і саромеўся пісаць чатырохрадковыя вершы? Гэта знак пачаць!
💜 Facebook — паэзія і проза цяпер будзе і тут.
🩵Ну і вядома памятайце пра тэлеграм😊. Тут мы слухаем заўвагі, прапановы, пажаданьні, прыймаем творчасьць у бот @masvet_by_bot і там жа можам з вамі паразмаўляць.

Дзякуй, што вы з намі!❤️
#ТоЯ
#малюнак

" Сусьвет - гэта сцэна, а сцэна - ёсць сусьвет забаў "©Аластар, Радыёдэман
#верш
#Расьціслаў


Людзілянд (Lüüdiland) — Мійкул Пахомаў, 2.6.1999.
Пераклад зь людзікаўскай.

Дзе Людзілянд, на мапах ё? —
Няма ў іх і паміну:
Той бераг веры у жыцьцё
І думак ручаіны.

Пюхярвь — на кантэле ігра,
Па-над Куярв’ю месяц,
Ў чырвоных вецер парусах
І хвалі на Анезе —
У сэрцы ўсё маім, і там
Навекі застанецца

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#ТоЯ #малюнак

Сонца - гэта жыццё
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка


                                                     Д.
*
Калі вясна прыйшла ня з поўдня
ды не з чаканьня сьветлых содняў,
адкуль прыйшла яна?
Мінулі ў пекле ліхалецьці,
і абыякавая лэдзі
пустыя чорныя вачніцы
праторкала да дна.
Мне мілы змрок быў без газьніцы,
без закаханае дзявіцы...
Цяпер – прыйшла вясна.
Ды, як ні дзіўна, не Гародня,
ня вішань белыя сьнягі,
ані браўкоўскія лугі
з заслаўскаю крыніцай
крывёю раны мне зашылі
сваёй, жывой.
Вясна прышыбавала з поўдня
на сьпіне з торбаю цяжкой,
каб сэрцу даць забіцца...
Няма гучней ад гэтай былі –
ці зноў пачулі ўсе?
Вясна прышыбавала з поўдня
ва ўсёй сваёй красе.

*🍃 Канал аўтаркі
Як пасеяў Андрэй master mix ver 2
<unknown>
#музыка

Бяседная песня "Як пасеяў Андрэй грэчку"
Выконвае - гурт "Пілігрымы"

( Апрацоўка запісу - Тоя)
#верш
#ліза_с.


* * *
пастой хвіліну.
момант.
імгненне.
перачакай, звярні ўвагу на (не)супадзенні.

пастой.
супакойся.
пачакай хвілінку, звярні ўвагу на маладую галінку.

галінка.
дрэва.
жыццё.
вечнасць.
ці захавае яна чалавеснасць?

а ты захавала?
пастой.
прыглядзіся.
паслухай сябе.
сабе ж адгукніся.

адзін толькі момант.
малое імгненне.
пачуцці вызвалі з сутарэнняў;

святло пакажы ім,
адчуць дай ім ветрык,
што лёгка гукае і рассейвае кветкі.

пастой.
супакойся. 
малое чаканне.
няхай наблізіць яно світанне.

пабудзь крышку з сабою,
пабудзь крышку сабою;
пастой,
і спакой той забяры ўвесь з сабою.

─────────≪✷≫────────
інстаграм: yelizavette

мой тгк
#ТоЯ
#малюнак

Акей, Гугл, як пазбавіць родзічаў спадчыны🤔
#ТоЯ
#малюнак #пераклад

... Анадовень на змярканні
Я прымеціў па-над лесам
Зоры, што ляцелі поруч.
Ці дасі ты веры мне?
Ці дасі веры мне?...
#верш
#пава_рамонак


былому сябру

гэта былі файныя дні
сумна
    што толькі для мяне

сёння пахаванні былога
знік сэнс азірацца ў недалёкае мінулае

гэта былі файныя дні
сумна
    што толькі для мяне

    гэта ўжо немагчыма адрадзіць
    ды знік сэнс самога гэтага мінулага

бывай
былы мой сябар

было балюча пакідаць гэта ў зямлі
гэта пахаванні таго што я меў
гэта пахаванні таго што для цябе было бессэнсоўным

небасхіл быў як ніколі бязвоблачным
вецер уносіць слёзы мае ў далечынь
прыемнага надвор’я табе
былы мой сябар
шчасця доўгага і зорак на начным небе
былы мой сябар

былыя дні ўжо немагчыма вярнуць…

/ з «пр9»

─────────≪✷≫────────
Telegram

Instagram

Twitter