Новы свет 🌞
592 subscribers
602 photos
9 videos
2 files
486 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#проза
#госць
#паў_радзімічанка

«Дзедаў самагон»

Пстрыкае выключальнік — чорненькі жучок на шпалерных кветках.

На пліце, якая ледзь-ледзь цепліцца сінімі агеньчыкамі, стаіць касмічны карабель. Маленькі, праўда. Макет.

Трубкі і трубкі, жмуты трубак, шпагаты — усё, як павучыныя ногі, вылазіць з цела-каробкі, тузаецца туды-сюды, булькаціць.

Слова "футурызм" у галаве яшчэ не было, а таму і ніякіх цікавых прыдумак: булькаціць — хай булькаціць, хто яму перашкаджае?

Дробна-дробна цурчыць скрозь ватку вадкасць, але і гэта — хай сабе цурчыць.

Зойдзе дзед, будзе гучна тупаць па рыпучай падлозе, вохкаць і гохкаць.

"Дзеду, а што яно капае?"

Дзед зухавата пасміхнецца: калі б у яго былі вусы, то, мусіць, па-казацку падкруціў бы. А так толькі хітра чухае доўгі-доўгі нос.

"Вырасцеш — даведаешся."

Пазавіхаецца каля пліты, падладзіць трубкі да трубак — і сыдзе. Туды, дзе скрозь паўзмрок балбоча старэнькі тэлевізар і буркаціць ад чагосьці бабуля.

Ну і ладна.
Таксама пачухаеш доўгі-догі нос, задумліва, як дарослая.
І пасунешся ў шафку па пернікі: што яно там цурчыць — хай цурчыць, а вось заўтра прыедуць стрыечныя, і пернікаў ужо не будзе.

А потым пойдзеш класціся спаць: нагамі — да дзвярэй, галавой — да бутля са смешна ўздзетай на яго пальчаткай.
Так і прачнешся: нагамі — да дзвярэй, галавой — да бутля.

І цяпер, як паедзеш па пернікі, таксама прачнешся: нагамі — да дзвярэй, галавой — да бутля.
Толькі пернік цяпер кладзецца паверх чаркі, нос чухаецца не ад вялікай задуменнасці, а ў роце зусім не горка.

Вырасла. Даведалася.
#проза #скатазаўра

Усім прывітанне! Я скатазаўра. Або наста скатазаўра. З учарашняга дню я з'яўляюся ўдзельнікам гэтага аб'яднання. Гэта мой верш па-руску вы маглі бачыць тут учора. Не біце. Пакуль не атрымліваецца пісаць вершы па-беларуску, таму я тут з прозай.
Таксама вы маглі бачыць маю казку тут заўчора.
Хачу сказаць, што і проза мая даволі спецыфічная, але я лічу, што на кожны кавалачак думкі і слова знойдзецца свой чытач. Таму я тут. З невялічкім шкляным аповедам.

Чытаць па спасылцы:
Я толькі што згубіла сваё шчасце...
#ADM

Стварылі акаунты аб'яднання ў твітары і інстаграме!
Запрашаем!


https://twitter.com/masvet_by
https://instagram.com/masvet_by
#Тоя #малюнак
Сьмешныя тварыкі)) 😄
Больш пра гэтых персанажаў можна даведацца тут -
https://t.me/charounygai
#верш
#госць
#таямніца

~
прачынаешся, зямля?
галоўнае, не засынай
не кідай нас зноў
у гэтым змаганні з вечнай зімой
сам-насам
у ворага ёсць гурбы снягоў
у нас толькі вера
ў тое, што гэтай ерассю
можна дагукацца да багоў
будучы простымі жыхарамі
планеты terra
то бок, "зямля"
не мая і не наша
нічыя, акрамя снягоў
#ADM
#рэк

Добры дзень)
Я хачу прапанаваць вам канал «Адукач», у якім вы зможаце знайсці цікавыя факты з фарбаванымі малюнкамі на беларускай мове

https://t.me/adukach_bel
#ADM

Новае апытанне! Колькі вам?
Anonymous Poll
16%
15 і менш
38%
16-18
22%
19-24
12%
25-29
12%
30 і больш
#інтэрактыў
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_ймя
Прыйшоў час падвесьці вынікі нашай маленькай гульні.
Калі шчыра, ня думала, што так шмат людзей прымуць удзел.
Але я вельмі рада й спадзяюся, што падобных інтэрактываў будзе больш.

Пачнем з маёй любай гераіні – Мара Ўланава. Заняла першае месца.
Адна асоба сапраўды вымушае ейную губляць розум, дакладней згараць ад ятрасьці, якую па некаторым прычынам яна ня можа здаволіць. Галачкі таксама граюць важную роль. Таксама яна – беларуска, дакладней уцякачка. Наконт імені, яно мае двайное дно: 1) Відавочна, перакладаньне слова “мара” – “мечта”; 2) Ня так відавочна, імя багіні сьмерці Марэны, або Мары.

Андрэй Воўкаў. Заняў чацвёртае месца.
Азартныя гульні й рэлігія былі ў ягоным жыцьці з дзяцінства. Музыка з’явілася трохі паздней, але таксама грае важную роль, дапамагаючы ягонаму адцягнуцца. Удзельнічае ў музычным рок-блюз гурту “Гранд-Брындж”, грае на гітары. Марыць аб сабаку. Пэўнасьць – гэта адна з яскравых ягоных рыс.

Марыя Нейман. Заняла з Маркам трэцяе месца.
Сярод галоўных герояў яна – адзіная вядзьмарка. Але яна ніколі не разьбівала сэрдца, але аднойчы гэта адбылася з ейнай. Дарэчы, гэтая падзея ўплыла на ейную здольнасьць давяраць людзям вакол сябе. І яна пройдзе доўгі шлях, каб ня толькі вылякаваць сябе, але й паспрабаваць зразумець і, мабыць, прабачць таго чалавека. Ейнай больш спадабаецца правозіць час у адзіноце.

Эмілія Абрамава. Заняла другое месца.
Яна аптыміст, які знойдзе пазітыў нават у найдрэннай сітуацыі. Яна валодае й кіруе часткай сямейнага аптэчнага бізнесу.

Марк Нягода. Заняў з Марыей трэцяе месца.
Ён - 20 гадовы дэд інсайд)

Дарэчы, увесь гэты час я расьпавядала дакладна пра кожнага з іхніх у сваім асабістым тэлеграм каналу, па гэтаму калі вам спадабаўся гэты інтэрактыў, вы можеце далучыцца й пазнаць пра валадарнікаў улюбляных эстэтыкаў больш.
#песня
#пераклад
#Максім_Крывіч

«Мая абарона» (Грамадзянская Абарона),
пераклад Максіма Крывіча

Пластмасавы свет перамог.
Макет апынуўся мацней
Апошні астыў карабель,
Апошні стаміўся ліхтар.
А ў горле сапуць камякі ўспамінаў...

О-о, мая абарона!
Сонечны зайчык крыштальнага вока.
О-о, мая абарона!
Мячык жалобны бязглузднага свету,
Мячык жалобны дарэмнага свету!

Пластмасавы свет перамог!
Смяецца кардонны набат
Каму трэба лустачку летняга неба?

О-о, мая абарона!
Сонечны зайчык аслеплага свету!
О-о, мая абарона!
Мячык жалобны крыштальнага вока!
Зайчык жалобны бязглузднага вока!

Пластмасавы свет перамог.
Макет апынуўся мацней
Апошні астыў карабель,
Апошні стаміўся ліхтар.
А ў горле сапуць камякі ўспамінаў...

О-о, мая абарона!
Мячык жалобны аслеплага свету!
О-о, мая абарона!
Сонечны зайчык крыштальнага вока!
О-о, мая абарона!
О-о, мая абарона!

Мая абарона!


https://www.instagram.com/p/Cg9namhMKSh/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
#верш
#каханне #жанчына
#вікця_жытнік

ты тады нічога не ведала
што значылі дотыкі
і ўсмешкі
ты ўсё яшчэ не ведаеш

не разумееш
наколькі шчырымі былі тыя слёзы
мы здаецца былі побач
але ты была так далёка

ты была маёй марай
маім святлом
надзеяй

усім здалося
што ў апошнюю гадзіну
пачалося жыццё
а мне - што скончылася

я думала што згубіла цябе
думала да нашай сустрэчы
вечнасць

а ты зрабіла да мяне крок
і другі
і трэці

я хацела быць асцярожнай
абачлівай
ты вымусіла мяне
я прызналася

дыханне зацінае
я баялася твайго адказа
а ты не адказала
дзіўная

зараз я разумею
ты проста не ведала
ты ўсё яшчэ не ведаеш
што гэта значыла

столькі часу мінула
ты і зараз са мной
але
мы не разам
мне здаецца
ты ўсё яшчэ так далёка

і сэрца ўсё яшчэ ные
калі ты іншую завеш
каханай

вікця жытнік
#малюнак
#журавіна
Вось яшчэ адна паштоўка, з натхняльнікам нашай эмблемы
Новы свет 🌞
#малюнак #журавіна Вось яшчэ адна паштоўка, з натхняльнікам нашай эмблемы
#ADM

Усё так) Сімвал на нашай аватарцы, які мы выкарыстоўваем — гэта абноўлены Знак Скарыны, на якім былі выяўлены прамяністае Сонца з прытуленым справа маладзіком-месяцам. 🌛🌞

Мяркуецца, што гэтым, магчыма, сімвалізавалася сонечнае зацьменне 1486-га года, і што Скарына такім чынам паказваў год свайго нараджэння. З гэтым, аднак, спрачаецца думка, паводле якой сонца — сімвал асветы, святла, цяпла, вечнасці, а малады месяц — росту і маладосці.

І менавіта другі варыянт мы выбралі як той, што цалкам раскрывае нашую думку:
🌞 — святло і вечнасць беларускай культуры і думкі;
🌛 — маладосць і рост сучаснага мастацтва, нашай ідэі, нашага руху наперад.

Злучэнне мінулага і сучаснага — вось, што сімвалізуе наш Знак Скарыны. 🌛🌞
#навіны #ТоЯ

Вітаю, даражэнькія! Давайце знаёміцца бліжэй 🌸

Я — Тоя. Хтосьці з вас мяне ведае як мастачку, хтосьці — як аўтарку перасьпеваў, таму сёньня я пазнаёмлю вас са старонкамі, на якіх квітнее мая творчасьць 🍒

1. Мой канал у тыктоку. Тут вы знойдзеце як перасьпевы й аўтарскія песьні, так і сьмешныя відэа

2. Тэлеграм-канал з пэрсанажамі й сусьветам. Коміксы, лор, канцэпт-арт, мэмы, цікавыя зьвесткі пра пэрсанажаў і замалёўкі

3. Суполка з малюнкамі. Яскравыя малюнкі, сьмешныя мэмы. Пляную яе таксама весьці па-беларуску

4. Суполка зь песьнямі. Аўтарскія, перасьпевы, калябарацыі. „Дэмкі“ й афіцыйныя рэлізы

5. Ужо больш за два гады я агучваю й перакладаю фільмы, сэрыялы й мультфільмы на беларускую мову. Некаторыя зь іх можна паглядзець на сайце праекту Лагодны Цмок www.la-cmok.me. Пазьней там зьявяцца й іншыя агучаныя відэа з маім удзелам

Вы можаце падтрымаць мяне грашыма празь Яндэкс Мані: 4100117230215207

Буду ўдзячная за ўсякую дапамогу!
#верш
#вікця_жытнік

маё жыццё прысвечана табе
я не магу яго не аддаць
ты лепш ведаеш што табе трэба
падкажы
сэрца нудзіць ад думак нядобрых
і ад самоты
як можна быць шчаслівым
не аддаўшы сябе
не зрабіўшы чагосці для цябе
мая любоў
маё адзінае шчасце
як мне цябе ашчаслівіць?
я толькі дзяўчо
я нават яшчэ не жанчына
непрачытаныя кніжкі
каханне - першае і апошняе
прапушчаныя урокі
усё здаецца звычайнае
а слёзы мае па табе
і боль у грудзях
і кіпень крыві
ты не самотная
я з табою
мы знойдзем выйсце
а не мы дык іншыя
не першыя і не апошнія
усю сваю любоў
спалім разам з сэрцам
каб асвяціць твой шлях
мы ўратуем цябе
беларусь
#малюнак
#журавіна

Усё, мяне гэта ўжо дастала!
У кожнага па 3 лора, 5 коміксаў і 17 графічных раманаў
А я, чым горш...
Спадарства, я сегодня прэзэнтую мой невялічкі графічны раман. Ён раскажа вам аб гісторыі аднаго з горадоў нашай краіны. Пакажа вам міфы і лягенды гэтага горада
#верш
#вікця_жытнік
16+


асенняй марознаю ноччу
пад небам натхнёна-высокім
лічу колькі зор за мной сочыць
лічу да цябе колькі крокаў
я хачу каб ты бачыў мяне
бачыў плечы мае і спіну
сцёгны грудзі і
вочы мае
і кранаў каб пяшчотна
адзіную
я хачу каб ты цалаваў
вусны шыю далоні гарачыя
толькі мроя дурная мая
больш нічога б не перайначыла
#верш #Май_Верас_Цалаваў

з 39 па 41
прайшло ўсяго два гады.
два гады, якія
прапускаюцца ў школьных падручніках,
два гады, што цягнуцца ў адзін абзац,
два гады, якія нібыта не пра нас.
з д в а ц ц а ц ь ч а ц ь в ё р т а г а
па ш а с н а ц ц а т а г а
прайшло 112 дзён пра якія
ўжо пішуць кнігі
112 дзён якія
цягнуцца забранымі гарадамі
шыльдамі са зьмененай літарай "і"
скрадзенымі пралкамі
тысячамі галасоў якія насцярожана шэпчуць:
"нешта сьвісьціць"
і тысячамі галасоў якія ўжо нічога ня шэпчуць.
112 дзён гэта ня 10, ня 5
і нават ня два гады,
але што такое час,
калі гэты час пра нас.

16 чэрвеня 2022

тг-канал: https://t.me/mien_harbata