Новы свет 🌞
596 subscribers
596 photos
9 videos
2 files
482 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#таямніца

~
ты песня, што ўзносіць думкі
надзея, спазнаная ў болю
ты сэрца, што б’ецца хутка,
што не спыніць ніколі

ты мора без межаў, без меры
свабода стаяць нерухома
ты ў словах паэта, што верыць
у золак, не бачны нікому

ты сіняга неба бясконцасць
чароўнае, крохкае слова
ты ў зорках, ярчэйшых за сонца
у натхненні, у шчырай размове

ты сказы, што ўсе разумеюць
і сэнс якіх свет не спазнае
пачуцці, якія мацнеюць
у час, калі слоў не хапае

ты цуд, што схавалі ў скрынцы
кахання сапраўднага чары
жыццё, што вісіць на галінцы
ты мужнасць, і мудрасць, і мара
#верш
#вікця_жытнік

выгібы зямлі
быццам коўдра змятая на ложку
мне б між гэтых узгоркаў
схавацца
сагрэцца
каб забрала ў абдоймы зямля
прытуліцца да кожнай травінкі
і самой стаць травінкай
усміхнуцца ўвосень
адцвісці
калісь так стане
а пакуль я чакаю той вечар
каб з галавой залезці пад коўдру
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

У срэбным сьвятле промняў цемры вечнай
Далёка на белай халоднай поўначы
Паўстаў горад страты і шчырай роспачы.
Вялізны. І неяк натхняльна велічны.

Сыходзячы параю на марозе,
Гарачай крывёю цячэ рачулка.
Дарога зьвініць незвычайна гулка.
Нікога ня мае на той дарозе.

Дарога ідзе да палярнай зоркі,
Дзе зь белых сьнягоў ды ільдоў бязьмежных
У неба глядзяць паўпразрыстыя вежы,
Нібыта вартуючы гэты горад.

Тут цэгла нагадвае бляск рубінаў,
На бронзавых дрэвах смарагды-кроны.
Сьвяточна мігцяць крышталёвыя вокны
Будынкаў пустых і бясконца дзіўных.

У горадзе веры і зьніклых страхаў
Ня мае руінаў у пэўным сэнсе:
Калі апынесься на самым версе,
Пабачыш, паветра трымае дахі

Высока над белай раўнінай сьнегу.
Ў паветры застылі, замерзлі нібы,
Асобныя часткі муроў будынкаў,
Штогод павялічваючы памеры.

А збоку ўжо непрабачальна цэлыя,
З падмуркаў каменных да чарапіцы
Паўсталі разбураныя капліцы.
Паўсталі забытыя богам цэрквы.

А далей, на Пляцы Забытых Ведаў
Кнігарня ўзьнімаецца чорнай вежаю,
І шпілі пранізваюць неба сьнежнае,
На некалькі соцень умоўных мэтраў.

Там творы усіх, хто пазьбегнуў памяці,
Там вершы, узятые проста з розуму
Застрэляных, зьбітых, але няскораных,
Што могуць спакойна і годна спаці.

Там слоўнік даўно пазабытых слоў.
Там кнігі на згубленых мовах, зьнішчаных.
Над імі прывіднымі абліччамі
Карціны, якія ня ўбачаць зноў.

Я ведаю пэўна, прыйдзе аднойчы,
Той час, калі зьнікне усё навокал.
Я веру, схавана ад хцівых вокаў,
Зазьзяе яно на раўнінах поўначы.
#проза #скатазаўра

Усім прывітанне! На сувязі скатазаўра. І я зноў прынесла вам крышачку шклянога фемслэшу.

Я аддам сябе да апошняга слова

"Чалавек, які не бачыў ніколі сапраўднага кахання, не здольны да спачування, сваімі рукамі разбурыў сусвет двух людзей, якія маглі б быць шчаслівымі, калі б не дурная выпадковасць у асобе гэтага чалавека"

Чытаць па спасылцы:
https://telegra.ph/YA-addam-syabe-da-aposhnyaga-slova-08-11
#верш
#госць
#Рускі

Графаманія 2

Прыпынак "Пошта",
Гладзіш бутэльку.
Усё бястолку,
ты нішто,
Эмоцыі - пошла,
забудзь пра роспач,
купі 3 камунаркаўскіх батончыка.

Жыццё ў бутэльку зацякло, вазьмі яе ў руку,
разбі аб кут.
Сэнс шукаць не хочацца.
#верш
#госць
#ананімна

Беларусь

Колькі шчасця ў гэтым слове?
Колькі мар дзівосных у ім?
Колькі кветак блакітных у поле?
Колькі слоў, калі мы маўчым?

Колькі хлопцаў-асілкаў нязломных
І дзяўчын, разумнейшных за ўсіх?
Колькі нашых людзей тут лагодных?
Колькі вольных і колькі сівых?

Колькі смеха дзіцячага ў слове?
Колькі гульняў і доўгіх шляхоў?
Колькі словаў кахання ў мове,
Пацалункаў і першых размоў?

Колькі жыццяў і колькі любові
Ад бацькоў да дзіцяці свайго?
Колькі цацак прыгожых у пакое,
Што на кожнае свята дамо?

Колькі сонечных промняў у небе
І вяснушак на твары тваім?
Колькі коласаў жоўтых у хлебе?
Колькі працы схавана ў ім?

***

Колькі болю ў гэтым слове?
Колькі слёз і колькі крыві?
Колькі плача жаночага ў мове?
Колькі міра на нашай зямлі?
#ADM

Іспытваем новага бота. Будзем некаторы час публікаваць/выдаляць паведамленні
#верш
#вікця_жытнік

пасля пакутаў і выпрабаванняў,
і пасля болю, што ты мне прынс,
я болей не шукаю апраўданняў
таму, які сабе абраў ты лёс.

мне твая здрада цалкам зразумела,
такім, як ты, іх можна дараваць,
бо, проста неразумная жывёла,
не ведаў ты, што можна не ілгаць.

не быць такім гнілым і брыдкім гадам
што карыстаўся шчыраю душой
(якая даравала б тую здраду)
і целам, бы манетаю прастой

ты асудзіў мяне у першую чаргу
а я ў цябе прасіла прабачэння
сябе я зараз зразумець магу
не разумею наша атачэнне

няўжо нікому справы не было
ды той бяды ў маім жыцці і лёсе
і зараз мяне радуе адно -
ўсё гэта на тваім сумленні засталося

я мару пра твае пакуты, мілы,
каб сам сябе ты ненавідзеў
болей з кожным мігам
і каб хлусня цябе звяла ў магілу
разам з сумленнем.

са шчырасцю,
больш не твая
вядзьмарка віка.
If You Want Love
NF
#скатазаўра #проза

На сувязі зноў скатазаўра. Зноў фемслэш. Але вялікі і крыху менш шкляны.

Скажу, што тут стасункі настаўнік/вучань, хёрт/камфорт і крыху псіхалагічных траўм.

Калі хочацца кахання, прыйдзецца прайсці праз боль

"Яны сустрэліся ля школы. Дар’я ў лёгкім паліто, штанах і чаравіках амаль дзелавога стылю і Насця ў берцах, штанах, запраўленых у абутак, талстоўцы і куртцы дастаткова нефармальнага выгляду, з кучай замкоў, нашывак і значкоў. Разам дзяўчыны выглядалі некалькі недарэчна — быццам былі з розных міроў"

Чытаць па спасылцы:

https://archiveofourown.org/works/38821905

Гэта сонгфік, таму эпілог чытайце пад песню, якая дададзена да паведамлення
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Пакуль я пішу й перакладаю, вы можаце ўнесьці ўклад у маю йншую цікавасьць - агляд кніг.
Forwarded from ikutki
Дарэчы, я ня скончыла апавядаць пра кнігі. Але я хачу ўбачыць ваше мераваньне, бо у мінулым апросу кожны з гэтых трох твораў набраў 8%
Final Results
24%
Уільям Тэкерэй "Кірмаш ганарыстасьці"
34%
Эмілі Бронтэ "Навальнічны перавал"
41%
Джон Фаўзл "Калекцыянер"
#верш
#госць
#маленькі_чалавек

«дзіравы парасон»

дрэнна ўспрымаецца ўсё.
неяк дзіўна і немагчыма зразумець
калі я паламала парасон,
які хаваў мяне ад кіслага дажджу.

дарэчы, мне падаравалі
яго ў класе шостым, або пятым,
калі з'явіліся над галавою хмары,
што я, на жаль, прагнаць была не ў стане.

і год таму ён быў ужо дзіравы,
і з шнарамі вялізнымі паўсюль,
затое людзі, што круціліся вакол,
рацыю заўсёды і ўсюды малі.

а я ўжо не ведаю, дзе браць мне
новы і трывалы парасон...
але мне спадабаўся той. прыгожы,
і самае галоўнае, што мой!
#верш
#вікця_жытнік

дзесьці далей на поўдзень
зараз мая душа
зысынала я яшчэ мірна
прачнулася -
тры гадзіны ідзе вайна
сэрца маё разрываецца
выбухам - стогнам магіл.
страх запівае слёзамі
пякучыя боль і адчай.
я плачу крычу паміраю
разам з імі.
лёсаў аскепкі ўразаюцца
ў жывое цела зямлі.
яна галосіць сірэнамі
мне чутна
аж стыне кроў
да дрыжыкаў
да гістэрык
і нават
я больш не веру што свет
уратуе мая любоў
#навіны
#birdcherry

вітаю, шаноўнае спадарства, а вось і вынікі латарэі!!

пераможцам стаў(-ла) @rasplyvajezza! калі ласка, напішыце мне(@birdcherryblin), калі вы хочаце атрымаць малюнак, максіму (@m_kryvich) — калі хаціце атрымаць верш. у гэтым выпадку прыз усяго адзін, і вы выбіраеце альбо першае, альбо другое. :)

дзякуем усіх за ўдзел! 💌
#верш
#Nichto_Absalutna

Другі інтэрбэлюм

Амаль дзьве хвіліны да суднага дня,
Стрэлка дрыжыць, ірвецца ўгору
Павязка на вочы, меч, шаляў няма.
Пад глінянымі ступнямі тысячны жораў.

Другі інтэрбэлюм, халодны як лёд, растане пад промнямі Шостага Сонца.
Мы скончым часы - спалім ядзерны кнот,
Нібы мост,
Седзячы ў правэрбіяльнае бочцы,
Бы ў лодцы.
Па кім б’юць званы каторы ўжо год, рэвэрбэруючы вечнасьці громам?
Другі інтэрбэлюм - прадоньня парог.

Пральлюцца сьлязьмі набрынялыя хмары,
Удараць маланкай - пад крыльлем пажару
Словы зьмяняюцца - войны ніколі.
Прамежак між імі - атрутная мгла.
Алівы галінка ў дзюбачцы голуба,
Што ўзьлятае па-над ацалелым.
Вокал лапкі,
Барвовым па шэрым,
Каардынаты для ўдару:
"Плянэта Зямля".


20.11.2021
#верш
#вікця_жытнік
вітаю, я не рабіла пост для знаёмства адразу, то ж зраблю зараз
мяне завуць вікця і вы ўжо крыху знаёмыя з маёй творчасцю
мае вершы можна знайсці па хэштэгу
вышэй альбо ў тг канале @vikciazytnik
буду вельмі ўдзячная пачуць водгукі 🤲

____

мы згубілі вялікія літары
усе коскі працяжнікі кропкі
мо каб не затрымліваць у сабе тых
хто не зазірне глыбей
і не згубіцца сам
сярод радкоў
без сэнсу
#верш #Май_Верас_Цалаваў
на станцыі "Крыжоўка"
я быў укрыжованы
ейныя сьцёгны
трымалі мяне абцугом
відаць не знайшлося
цьвікоў
яна шаптала
што так будзе гуманней —
самая салодкая
ў маім жыцці
няпраўда
рукі шукалі ўратавання
прагнулі выкрыць забойцу
кожную дробязь
на раніцу мяне аплакалі
цярновымі пацалункамі
ўвянчалі грудзі шыю
плечы
праз тры дні
адбылася наша новая
сустрэча

тг: https://t.me/mien_harbata