Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюна
#госць
#ананімна

Далучаю свой маляваны дзённік 💫
#выраб #малюнак
#госць
#Талы_Снег

Зоркі. Лінагравюрныя прынты
#ADM

Хочаце проста пабалбатаць з аўтарамі, гледачамі на нейкія свае беларускія тэмы?

Напомнім, што ў нас маецца невялічкі беларускамоўны чацік. І мы не забараняем ім карыстацца! (;

https://t.me/masvet_by_say
#верш
#госць
#ананимна

Восень. Дождж.
Лісце з клёна пад акном
Чай, што выпіў перад сном.

Ты ляжыш, а ў галаве:
Думка: мова не жыве!

Эх, за што Кастусь памёр
"Белоруссия" — яго страшны сон
Ён змагаўся не за гэта:
"Мне твая мова не трэба, не трэба"

Як жа крыўдна за ўсё гэта,
Сорамна і сумна.
#Тоя #малюнак
Я вельмі люблю маляваць чарцей)))

Гэта Уфір - доктар пекла
#Хросная
#казка


Дарога вяла некуды.
Яна была шырокай і амаль не мела канца.
І яна была сонечнай.
Была колеру сонца.
Ну, так здавалася Джэсі.
Джэсі не ведала, як яна трапіла сюды. Яна проста расплюшчыла вочы, і пабачыла дарогу. Здавалася, што на свеце існуе толькі адно - жоўтае палатно.
І неба. Неба сіняе-сіняе, быццам нехта разліў акварэлі. Не было ніякіх адценняў, акрамя сіняга і жоўтага.
На жоўтых камянях босыя ногі Джэсі выдзяляліся ярка-белымі плямамі. Ногі былі нармальнага колеру.
Раней.
Але зараз, на гэтай жоўтай дарозе ногі здаваліся занадта бледнымі.
"Трэба ісці..." - падумала Джэсі і пайшла, камяні прыемна грэлі пяткі.
"Гэтая дарога не закончыцца!" - падумала Джэсі
Яна ішла і ішла, а дарога ўсё не заканчвалася.
Здавалася, што прайшлі гадзіны, але сонца свяціла так ярка, як і раней, і жоўтыя камяні рабіліся ўсё больш і больш гарачымі.
Джэсі адчувала, як яе цела агортвае страшная стома. Гарачыня забівала, рабіла млявай, хацелася спаць.
Яна села на дарогу, валасы рассыпаліся па плячах, быццам захінаючы дзяўчыну.
"Мне трэба хтосьці, хто мне дапаможа..." - з апошніх сіл падумала Джэсі. Яе вочы закрыліся.
"Ха-ха-ха, дзяўчынка Джэсі вырашыла паміраць!"
Джэсі пабачыла, як над ёй, калыхаючыся ў паветры, вісіць вялікая фіялетавая пляма, у сярэдзіне якой праступае бледны твар.
Пляма пераліваецца, а на твары то з'яўляецца, то прападае з'едлівая ўсмешка.
"Х-хто ты? Чаму ты тут?" - пытаецца дзяўчына, спрабуючы падняцца.
"Я - пляма. Я тут, таму што ты падумала пра мяне"
" - Я падумала аб тым, што хачу дапамогі"
" Я - твая дапамога. - сказала пляма і пачала ружавець. - ты паклікала мяне. А ісціна ў тым, што ты можаш завяршыць дарогу тады, калі пажадаеш гэтага"
"Але гэтая дарога выглядае бясконцай. Я іду і іду па ёй. Як жа яна можа скончыцца толькі таму, што я падумаю пра гэта? Я ўвогуле была ў іншым месцы і не ведаю, як мне вярнуцца туды!"
"Ты можаш пайсці туды, куды захочаш, - адказала пляма.- Глядзі!"
Дарога прапала, а замест яе з'явілася мілая паляна. На паляне стаяў маленькі столік з гарбатай і цукеркамі. Ціха шапацелі старыя магутныя дубы. Зялёная трава лашчыла стомленыя ногі Джэсі.
Спявалі птушкі.
"Глядзі!"
І паляну змяніў шыкоўны палац.
"Глядзі!"
І палац змяніўся на ярмарку ў старажытным горадзе.
"Глядзі!"
І замест ярмаркі зноўку з'явіліся жоўтая дарога.
Але ж... Гэта няпраўда! - закрычала Джэсі і заплакала.
Няпраўда? - спытала пляма. - гэта з якога боку паглядзець!
Вось так - пляма выпрасталася, - я проста пляма.
А вось з гэтага боку - я круг, а тут - у мяне вочы на жываце
Ты - гэта ты. Ты таксама ілюзія! - запярэчыла Джэсі.
Увесь гэты свет - ілюзія, - засмяялася пляма. - выбіраючы ісціну, мы проста выбіраем тую з іх, якая нам больш падабаецца. Нават агульныя успаміны з тваёй сяброўкай не будуць ісцінай, бо ў вас з ёю розныя вырыянты развіцця падзей. Хоць на трошкі яны розныя. Выберы ілюзію, Джэсі. Табе не падабаецца жоўтая дарога, дык выдумай нешта іншае!
- я проста хачу дамоў!
- а адкуль ты ведаеш, што тое месца, якое ты завеш сваім домам, не яшчэ адна ілюзія? Твае сябры, знаёмыя, каханыя ... мілая Джэсі, чаму ты вырашыла, што гэта ўсё рэальна існуе? Вы, людзі, не можаце праверыць, ці праўдзіва тое, што вы бачыце, вы нават не разумееце, ці адчуваеце тое ж, што і чалавек насупраць, але вы так моцна чапляецеся за тое, што лічыце звыклым і праўдзівым!
- Я. ПРОСТА. ХАЧУ. ДАМОЎ.
ТЫ ПРЫЙШЛА ДАПАМАГЧЫ, ДЫК ДАПАМАГАЙ!
- Добра, але не кажы, што я не папярэджвала цябе - адказала пляма.
***
Джэсі прачнулася ў ложку. За акном свяціла вясновае сонейка, спявалі птушкі.
З кухні даносіўся смачны пах: муж рыхтаваў сняданак. Джэсі пабегла да яго і пацалавала ў шчаку.
- Як справы, мілая? - клапатліва запытаўся муж, наліваючы малако ёй у гарбату.
- Ведаеш, такі дзіўны сон сасніла...
Муж хутка забегаў па кухні, хапаючы па дарозе пачак цыгарэт, гальштук, блакнот і ключы ад машыны.
- Прабач, каханая. Я спазняюся на працу! Потым распавядзеш!
Джэсі выпіла гарбату і ў задуменні паставіла кубачак на белую сурвэтку.
У іх з мужам ніколі не было машыны. Адкуль тады ключы?
Яна пабегла да вакна, погляд зачапіўся за каляндар на сцяне.
"21 лютага".
У жаху зірнула ў акно.
За акном вілася жоўтая дарога.
"Добра, але не кажы, што я не папярэджвала цябе"...
#Хросная
#верш


***
Жыццё
Гэта стары аўтобус
Поўны пасажыраў з пустымі вачамі
Жыццё
Гэта стары аўтобус
З п'яным пасажырам, які крычыць, зрываючы
голас
Жыццё
Гэта стары аўтобус
А ты сядзіш у канцы.

У цябе таксама
ПУСТЫЯ
ВОЧЫ
#Тоя #малюнак

Чорт — пасыльны зла 😈
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Палова пралога дапісана. Хутка чакайце анонсаў 🥳
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#малюнак #Тоя

Сукуб —спакусніца😍😏
#верш
#Хросная


Для сябе не прасіла ніколі
Для сябе не прасіла зусім
Божа! Дай майму краю волі
Божа! Дай майму краю сіл

Тых, хто любіць сваю краіну
Зберажы ад навалы ліхой
Ты вялікі, магутны, адзіны
Не дапусціш абразы такой

Павяліч, мой Божа, той шлях
Што ад плошчы да эшафота
Каб на дзікае слова "хто ты?"
Людзі горда ўздымалі сцяг

Я гляджу ў сузор'е стагоддзяў
Бачу верных дзяцей сляды
І я веру, што ў гэтым народзе
Не забудуць пра тыя гады

Ты мне верыш, мой Божа мілы?
Мне не трэба твой дзіўны рай
Я малю, Божа, дай мне сілы
Каб памерці за гэты край!

Для сябе не прасіла ніколі
Для сябе не прасіла зусім
Божа! Дай майму краю волі
Божа! Дай майму краю сіл
#верш
#Рэб_Эліэзэр

Майму дзеду,
які меў гараж і “Жыгулі”,
прысьвячаецца

* * *
Шэрых дамоў зубчатыя верхі,
Адвечны таполяў старых наратыў,
І ўвечары штодня ідуць на паверхі
Людзі, нібыта сьляпыя краты.

А ў гаражох, там, дзе пахне алівай,
Бэнзынам, гарэлкай і Бог-зна-шчэ-чым,
Народ, што глыбока ў душы нешчасьлівы,
Шчасьця шукае ў сьвеце машын.

Супольнасьць, адною зьяднаная рэччу,
Жыве, бы мурашнік юрлівы, і вось
Нейкі дзядок нясе ў тэрмасе грэчку,
Бо трэба мяняць на “Волзе” паўвось.

Каму “Запарожац”, ці “Форд”, ці “Таёта”…
Каапэратыў зноў зьбірае сяброў,
І ўвечары зноў пасынаюць работу
Дзясяткі ключоў, малаткоў і багроў.

Як выпадзе сьнег, гаражы засынаюць,
Бо рэдка прыходзяць іх гаспадары,
І дзедавы “Волгі” і “Лады” чакаюць
Вясны, як нібы байбакі ў нары.

Ды час не спыніць, ён ліецца ракою,
Мінаюць гадзіны, дні, тыдні, гады,
І ў сьвет без турбот, сьвет цяпла і спакою
Адзін за адным адыходзяць дзяды.

6/ІХ 2022
#верш
#Nichto_Absalutna

Халодная кроў

Па жылах бруіць сьцюдзёная вадкасьць,
Адбіцьце зімовага шэрага неба,
І мары раздушыць бязьлітасна марнасьць,
Здарожанасьць стомай дарогі пакрэсьліць.

Павек мы блукаем за шчасьцем у пагоні,
Фартуны квіток! Дзе ж жыцьцёвая каса?
А ўсё, што мы маем бязмэтава кроіць
Вастрое лязо спарахнелага часу.

І вось надыходзіць агораны момант,
І мроі заветныя шчэ не пажоўклі,
І вось у рэшце рэшт можна ўзьнесці свой голаў!
А ўсё ж і няёмка, і страшна... Усе змоўклі.

Галовы апушчаны, зубы самкнуты,
Калені дрыжаць, адбіваючы дробам...
Зьбялелыя твары - хадзячыя трупы:
Спусьцелыя вочы засмужаны змрокам.

А песьня свабоды плыве па-над долам,
Што кроўю вялікіх арошаны марна,
Але не скранецца ніводная постаць,
І дух не ўспалае сардэчным пажарам.

А дзесьці за рогам, у панаднябёсьсі,
Грукочуць зацята глухія грамы,
Пад хваляю ўзьвею палягуць калосьсі,
Ахавяры стальному алтару вайны.

Скамечыцца шыр спалавелае нівы,
Бы аркуш паперы у руках сілы лёсу,
І зьнікне ўсё гэта. Усё станецца пылам,
Які, быццам прах, вольны вецер разносіць.

А сівер застрашвальна мкне над дамамі,
І дзікімі сьпевамі ў комінах сьвішча,
І людзі ў дашчэнту спустошаным краі
Зрываюць адбытых спэктакляў афішы.

Закрылася мрояў білетная каса,
Датла зруйнавалася стрэлак хадою,
Трынаццаць удараў. І вось мы сам-насам,
З чароўнае цішы жывою вадою.

А грошы, шапочучы з лісьцем апалым,
Зьмяшаны, згамтаныя прагі далоньню,
Адволі напіўшыся кроўю засмаглых,
Збуцьвеўшы, растануць у шэрасьці долу.

І мы, узяўшы вочап іржавай рыдлёўкі,
Капацьмем да зморы на могілках прошлых,
І ледзьве заляскаюць куфру акоўкі,
Шалена раструшчым слой дошак парослых.

З жывёльнаю хцівасьцю ў сьлёзных вачах,
Намацаем нешта на дне і паволі
Зірнем на пабляклага надпісу прах
І ўбачым:"Сагрэйся халоднаю кроўю".
#Тоя #малюнак
І нарэшце, Бэльзевул,(або Баал) дэман абжорства 😋🍗🍸
#ADM

Пачалася восень.

З яе пачаткам актыўнасць канала крыху паменшылася, бо ў творцаў (у тым ліку і ў кіраўніцтва) стала крыху менш часу... 😔

Тым не менш, мы нікуды не знікаем! Мы будзем і далей радаваць вас сучаснай народнай творчасцю, а з цягам часу знойдзем і новыя беларускія праменьчыкі! 😌

Дарэчы, вы можаце нам у гэтым дапамагчы! Калі вы ведаеце кагосьці з беларускіх творцаў — можаце прапанаваць ім паўдзельнічаць у нашым праекце! Мы будзем вам вельмі удзячныя! 🤝

Створым Новы свет разам!