Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Паўлінка
#госць
#верш

Нібы ў ланцугах, нібы каменне на плячах.
"Усё будзе добра. Трэба пратрымацца!", —
Апошнім часам чую гэта толькі ў снах,
Таму не хочацца і ранкам прачынацца.

Я шмат спрабую, шмат хачу паспець,
Бывае, што выходзіць не так і не гэтак...
Спрабую разабрацца, зразумець,
Прабач, я так і не прынесла табе кветак.

Не хачу больш ніколі паказваць слёз:
Людзі потым патопяць у гэтай лужыне.
Плач і скаргі лепей хай чуе авёс,
Ну ці возера альбо ажыны..

Рака жыцця плыве й плыве далей
І усё хутчэй, здаецца, з кожным днём...
Паадчыняла я так шмат не тых дзвярэй!
Хацела б мінулае знішчыць... агнём.

Адно пытанне ёсць, няма адказу:
Ці ганарылася б ты мною зараз?
#Паўлінка
#госць
#верш

Я п'ю мінулае, хоць і яно — атрута,
Няспешнымі, балючымі глыткамі,
Калісьці марыла пакінуць за плячамі
Усе крыўды ў цвілі, слёзы і пакуты,

Надзеі мёртвыя, што так даўно пагнуты,
Каханне, разляцеўшае шматкамі...
Я п'ю мінулае, хоць і яго — атрута,
Няспешнымі, балючымі глыткамі.

Прасякнута горка-балючым смуткам,
Хажу бясконца па мінуламу кругамі.
Магчыма, пройдзе як-небудзь з гадамі
У душы маёй непераможны люты...
Я п'ю мінулае, хоць і яго — атрута.
#верш
#госць
#Паўлінка

Дзякуй, Вінсэнт...

Зоркі з неба над Ронай
Павольна апускаюцца на раны,
Якія ніяк не хацелі загойвацца,
А цяпер дыхаць стала лягчэй,
Нібы гэта вечная летняя ноч.

У маім жыцці не было белага,
Толькі чорнае,
Толькі чорныя вароны
Дзякуй, што забраў іх
З майго жыцця
У сваю карціну...

Хачу вялікі саламяны капялюш,
Як на тваім аўтапартрэце,
Каб патануць у ім...
Не атрымалася ж у ЯГО абдымках

Я на ганку шчасця,
Вакол сцяжына і столькі руж...
Ты паспеў намаляваць кветкі,
Пакуль іх не патаптаў ЁН.
Яшчэ адна карціна
На магіле кахання.

Калі свет пачне разбурацца,
Людзі будуць шукаць сонейка
У вачах сваіх каханых,
А я — глядзець на твае сланечнікі.
#Паўлінка
#госць
#проза

”«Наступная літаратурная сустрэча адбудзецца 30 верасня, прымеркаваная да дня нараджэння Ніла Гілевіча. Прыходзьце, сябры!». На гэтым артыкул у газету быў скончаны. Цяпер можна ісці спаць. Менавіта такім чынам праходзілі суботнія вечары Зоі ўжо некалькі гадоў. Яна была выпускніцай гімназіі, збіралася паступаць на факультэт журналістыкі. Дзяўчына адчувала сябе па-сапраўднаму шчаслівай гэтыя чатыры гады (менавіта столькі часу прайшло з пачатку яе творчага шляху ў журналістыку). Зоя актыўна ўдзельнічала ў конкурсах і збірала партфоліа...”
@masvet_by

Чытаць працяг«Чужы шлях да свайго шчасця».

• • •
Інстаграм
• • •
#верш
#госць
#Паўлінка

Якубу Коласу
Бягуць гады, як хвалі ручайка,
Імя паэта будзе бяссмяротна.
Што напісала класіка рука —
Дарадца нам і сябар у турботах.

Я зноў гляджу на неба аксаміт
У пошуках той самай хмаркі.
Знаходжу ў ім мінулага адбітак
У кнігах, у вачах, на ганку.

Працую ў лесе разам я з Міхалам.
Аладкі Ганны ўжо паставіла на стол.
На рэчку Костуся іду з запалам
(Не паслізнуцца толькі каб на дол).

З Антосем бы паспець на паляванне,
А потым і на печы задрамаць.
Назаўтра памаліцца прад сняданнем
І на Парэччы новы дзень пачаць!

Бягуць гады, як хвалі ручайка,
Ды застаюцца знакамітыя імёны,
Што напісала класіка рука,
Жыве насуперак нягодам і праклёнам!
@masvet_by
#верш
#госць
#Паўлінка

***
Я стаю пад дажджом
З табой.
Кроплі, такія цёплыя і прыемныя,
Сцякаюць па шчацэ.
Якое ўсё-ткі шчасце –
Вочы, мокрыя не ад слёз.

Я стаю пад дажджом:
Дзве постаці
Ідуць пад парасонам.
Яны шчаслівыя,
Толькі каб не заўважылі мяне
У апёках ад дажджу…
@masvet_by
#верш
#госць
#Паўлінка

***
Кожны цудоўны дзень кагосьці забірае
Знянацку, нечакана і назаўсёды.
Кожны цудоўны дзень як пацвярджае:
Наша жыццё — непрадказальныя "прыгоды".

Ніхто не скажа, хто наступная ахвяра:
Каго ўбачыў ты аднойчы, ўчора, сёння?
Ніхто не скажа, калі твой апошні травень.
Жыві шчасліва, не зважай на сум будзённы!

Змірыся з тым, што плям мінулага не сцерці,
А заўтра, памятай, толькі ў тваіх руках!
Не бойся. Ні людзей, ні слёз, ні смерці.
Сам вызначай: калі канец, калі працяг...

@masvet_by
#Паўлінка
#верш
#госць

"Няхай квітнеюць сады… і ты"

Я станцаваў бы з табою
Апошні школьны вальс,
Мы разам сустрэлі б світанак,
Знішчылі б усе перашкоды
Для шчасця…
Калі б не гарматы ў чатыры гадзіны.

Не плач,
Мне лягчэй бачыць
Кроў на сваіх руках,
Чым хоць кроплю смутку
На тваім спагадлівым твары.

Бог пакае тых,
Хто перашкодзіў нашаму шчасцю
У чатыры гадзіны…
Усё будзе добра,
Толькі не сумуй,
Мая касмічная дзяўчынка,
Што любіць звычайную вясну.

Я станцаваў бы з табою
Апошні школьны вальс,
Мы разам сустрэлі б світанак.
Я пабудаваў бы дом для нас,
Пасадзіў бы ў садзе вішні.
Шмат чаго маглі зрабіць мы,
Калі б не гарматы ў чатыры гадзіны…

• • •
Тэлеграм
• • •
#Паўлінка
#проза
#госць

«…Дом там, дзе зімой пахне мандарынамі, а летам — півонямі…»

Чытаць працяг

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#госць
#Паўлінка

БАЛАДА ЦЁТКІ
Прагне душа справядлівасці й ведаў,
Як зялёны парастак — сонца.
Чалавеку свабода і вера патрэбны,
Як у спёку — вады да донца.

Пад яе капялюшам светлыя думкі
І гараць захапленнем вочы,
Бо жадае сцерці няволю і смутак,
Узлунаць над святочнай плошчай.

І каб скрыпка залівіста там спявала
У садзе руж, на ўзаранай зямлі.
Не краналі людзей страх, жуда і навала
І хавалі спакой валуны.

Смела крочым, шукаем і маем веру,
Нам анёлкі пяюць з нябёс.
Хай нас божа адорыць шчодраю мерай,
Каб квітнеў васільковы лёс!

• • •
Telegram
• • •