Новы свет 🌞
599 subscribers
593 photos
9 videos
2 files
478 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#госць
#пава_рамонак
#верш

у маім сэрцы сягоння тоне каменьчык,
сыпучыя думкі не трымаюцца чамусьці ў руках,
што яшчэ, светлы праменьчык?
я п'яны на выспе салёных слёз,
і што далей?
не ведаю я.
магчыма пайду я піць сокі
з пальмаў, якія віталі калісьці мяне
ў той дзень, калі злыя былі аблокі,
бо вырашылі выкінуць з караблю мяне й цябе...
я п'яны на выспе салёных слёз,
і што далей?
не ведаю я...
ты танцуеш за кустом
без міліметра тканіны,
я гляджу за былым мастом
як ты губляеш свае сілы
і падаеш на траву
за лагерам нашым у цішы.
я п'яны на выспе салёных слёз,
і што далей?
не ведаю я...
(22.05.22)
#Zhubleny_Lichtaryk
#госць
#верш

Калісьці я марыў стаць птушкай зь вялікімі доўгімі крыламі колеру ночы.
Я б лётаў над лесам, над дахамі гораду, роўнай прасторай маёй Беларусі.
Глядзелі бы ўніз на пяшчоту жыцьця і блішчэлі наіўна дзіцячыя вочы.
Вакол бы луналі аблокі павольна і зоркі мігцелі б наперад па курсе.

Вось час надышоў, і ўздужалае пер'е нарэшце узьняла мяне у паветра,
Каб зьверху пабачыў руіны дамоў, дым атрутны над лесам, зламаныя лёсы.
Я доўга кружэў і адчайна шукаў некранутае, я спадзяваўся і верыў,
Маліўся, прасіў, заклікаў на ратунак, але адказалі маўчаньнем нябёсы.

Цяпер маёй марай стаць птушкаю з моцнаю, востраю дзюбай, каб твары зьнявечыць
Усім, хто адказны за гэтыя справы і тым, хто праходзіць маўкліва і міма.
Каб моцна крычаць, заклікаць за сабою, сьпяваць песьні аб недасяжным і вечным.
Каб рваць ланцугі, дыхаць поўнымі грудзямі, не заўважаць ні смуроду, ні дыму.

І я спадзяюся, на рэшце ўсіх рэштаў, забыцца на дзюбы выродлівы выступ,
Што зьнікне яна, і што дзецям даведзецца марыць аб крылах, ніколі аб іншым.
І чорныя пер'і за ўласнай сьпіною - адзіная памяць, адзіная выспа
Сярод каляровасьці Новага Сьвету.
На месцы пажарышч квітнець будуць вішні.
#верш
#Май_Верас_Цалаваў

amor —
armor
mova —
mova jość luboŭ.
#верш
#пераклад
#Рэб_Эліэзэр

Wisława Szymborska
"Nic dwa razy się nie zdarza"

Нічога двойчы не бывае
І ня будзе. З той прычыны
Нарадзілісь без пытаньняў
І памром мы без руціны.

І хоць вучнямі былі мы 
Горшымі ў школе сьвета,
Не паўторым мы ніколі 
Жоднай восені ці лета.

Дзень ніводны не паўторым,
Не паўторым гэтай ночы,
Ці тых самых пацалункаў,
Позіркаў такіх жа ў вочы.

Учора, калі тваё імя
Голасна прамовіў хтосьці,
Так было мне, быццам ружу
Вецер у акно выносіць.

Сёньня, ужо калі мы разам,
У нас непаразуменьне.
Ружа? Што такое ружа?
Гэта кветка ці каменьне?

Чаму ты, гадзіна злая,
Зь непатрэбным ходзіш страхам?
Ёсьць ты – лепей, каб мінула,
А мінеш – і ўжо няблага.

Усьміхнемся, абыймемся,
Паспрабуем знайсьці выйсьце,
Хоць мы розьнімся з табою,
Як вады дзьве кроплі чыстай.

22-24/ІХ 2020
#верш
#Хросная


Гэты горад - пачвара
Ці котка?
Я цалую яе іклы.

Гэты горад мурчыць
Пешаходнай, машынай хадой
Я амаль што памерла, толькі трошкі чую сябе
жывой
Гэты горад - павук
Ён звязаў мяне павуцінай
З светафораў мігцячых
І прывідных начных ліхтароў.
З дыму электронак
І пацалункаў.

Між ягоных вачэй
я губляю
свае сляды
Між ягоных вачэй
схаваныя
мае зоркі.

Гэты горад -
Занадта і Недастаткова
Гэты горад -
Бясконца далёкі.
Гэты горад
Не прыме мяне.
Як не прымала ўсё.

Я бягу за сваімі слядамі.
І не магу іх злавіць,
Павялічваючы
следазнікненне.

Гэты горад
разрывае мяне кіпцюрамі.
Я ўсміхаюся яму
І кажу:
"Яшчэ!"
#госць
#пава_рамонак
#верш

***
аблога замку:
пекла,
цемра,
безвыніковасць...
я не думаў, што ты мяне захопіш,
і што захопіць мяне гэтае месца:
зялёныя палі, маленькія хаткі,
калодзеж, рачулка, козы на лузе...
калі ўсё будзе добра,
цт ты прыедзеш да мяне?
я не магу тут трымацца...
мяне тут не чакаюць?
пагаджуся, гэтыя дні нібы вечнасць,
якая не дае мне мець зрок...
ратуюць феі, якіх схапіў у дубочку...
такія ружовыя ўсе, нібы ў лісці,
крылышкі як у страказы,
а голас нізенькі-нізенькі...
забралі мяне адтуль...
з а б р а л і...
і там была казка!
гэта акватопія— поўная гармонія!
ні гвалту, ні махлярства,
гэта краіна боскай ласкі,
дзе ё гармонія і ціш...
не, не да замку з табою хачу,
хачу ў княства гэтых феяў:
ні войн, ні злосці,
толькі рыкашэт...
(23.04.22)
#верш
#госць
#лін_b

чараўнікі

1.
я бачыла яе аднойчы.
кажуць, гэта фея–лясны дух,
доўгія валасы, агністыя вочы,
жывёлы, расліны–кола слуг.
зялёная рэчка ліецца-
мігціць на кветкавы дол,
чароўны локан ўецца,
лечыць ўсё навакол.
ня кожнаму дадзена бачыць
празрыстыя крылы яе,
і як яна пры‌відна танчыць
на поўні адбітку ў вадзе.
ляціць, быццам вецер, празрыстая,
праз дрэваў ствалы і лісце.
чуллівы ты, душа шчырая?
то з цемры пакажа выйсце.
а лес яе казачна любіць,
пануе яна ім і песціць,
магічнай моцы ня згубіць,
бо самая смелая ў свеце.
2.
у зорную ноч раптоўна
пачула яна смех звярыны.
і зрэнкі чыесьці чароўна
глядзелі. позірк лісіны.
як полымя ў тумане,
заззяла звярыная існасць.
міргнеш–і цябе падмане.
усмешка яго–хітрасць.
у вачох жа ліецца мора,
душою–таемны лес.
вялікая кемлівасць–гора.
на скроні вялікі парэз.
захоплена фея спынілася,
ён шчэрыў бялёсыя зубы.
ёй лісы датуль толькі сніліся:
ратавалі яе ад загубы.
штоноч ён прыходзіў у поле,
кранаць жа сабе не даваў.
улюбёны душою ў волю,
у мораку жыцця спяваў.
дзяўчына сядзела здалёку,
мелодыя вабіла-плы‌ла,
пачуўшы–патокі палёгкі
табе падаруюць крылы.
дух лісу нясе падарункі:
шкарлупкі арэхаў і лісце.
на ім амулеты, карункі.
у прабачэнні–выйсце.
3.
па лесе мільгаюць цені–
руды і празрыста-зялёны.
ва ўсіх ёсць дахі, сцены,
у іх жа–вецер шалёны.
калі вы ўначы шыбуеце
па лесе пад вухканне соў,
убачыце іх і пачуеце
ноты загадкавых слоў.
у бязмежныя зоры лятуць
іх думкі, усмешкі, імкненні.
дух лесу жыццё дасць адчуць,
ліс жа запаліць імгненні.
#верш
#Nichto_Absalutna

Бо кожны заход як адлік да сьвітаньня

Роўным сьвятлом гарыць небасхіл,
Да лёгкіх аблокаў аквечаны жарам,
Навокал апошні край лета адцьвіў,
Ён адступае прад лісьця пажарам.

Здаецца мне, давеку можна мроіць,
І прыцемкам цьмяным сівы далягляд
Пачынае яскрыцца мільёнамі зорак,
Але тысячам душ не відаць іх з-за крат.

За мурам адвечнай бязьмежнай тугі
Ніколі ня зьявіцца сьветлы праменьчык,
І ўсе мы здаўна наразаем кругі
У надзеі, што мур той магутны ня вечны.

І думаем: сіла схаваная ў кволасьці,
І толькі рабы спазнаюць свабоду,
І толькі няведаньне мае быць моцай,
Ува ўласных галовах гадуем нязмогу.

Да бясконцасьці гатовыя баяцца
І жадаць, няведама чаго,
І да сутаргаў усе здатныя сьціскацца,
Усё чакаючы няведама каго.

Але выпадак ніколі не надыдзе,
Калі мы ня зробім уласны крок,
І блукацьмем у непрагляднай цемры,
Покі волі цень ўловіць зрок.

Шчасьце сапраўды для кожнага сваё,
І ў кожнага свая пракладзена дарога,
Але толькі бачачы душэўнае сьвятло,
Здолееш знайсьці сябе самога.

Каб разьдзьмуці полымя сьвітаньня,
Трэба шмат унутры сябе зьмяніць,
Перажыць усё, ад жахлівага адчаю
Да нязьмернай ўдзячнасьці за права быць.

І няхай мы ўсе часьцінкі ў руху Броўна,
Што чамусьці называецца жыцьцём,
Трэба дыхаць прагна, вольна й роўна,
Каб ня згас той унутраны агонь.

Каб ня згінуць у смутнай паняверцы,
Каб ня згаснуць у начной імгле,
Каб не растварыцца ў страху сьмерці,
Трэба вернасьць захаваць сабе.

Трэба мкнуцца за парывам сэрца,
Трэба ўсёй душою рвацца на прастор,
Дзе твой дух зь бязьмежнасьцю сальецца,
І ўзьляціць кудысьці да прывідных зор.

Роўным сьвятлом гарыць небасхіл,
Іскаркі сонца ў водблісках граюць,
Усё, што я нават і ў марах ня сьніў
Аднойчы яскрава, бы сонца ўспалае!
#верш
#Максім_Крывіч

«Жыве?»
(17.09.22)

— Жыве?
— Быць можа, і жыве...
— А дзе жыве? Адкажаш мне?
У крамах, дзе расце цана?
У школах, можа быць, яна?
У шыльдах мо якіх рэклам?
Чаму яе не бачна нам?
Сумненне ёсць усё адно...
Яе зусім мо не было?
Што кажаш, тат? Яна жыве?
А дзе жыве? Адкажаш мне?

— Яна жыве, як зорка там.
Яе амаль не бачна нам,
Калі не сочым мы за ёй.
Калі чакаем, што герой
Яе здабудзе. І хутчэй,
Як быццам новы Праметэй
Людзям даверыць той агонь...
Таму жа погляд сумны мой,
Што полымь зор нясе і боль:
Які бы вытрымаў герой,
Калі не бог — а чалавек?
Смяротны зор не спыніць бег...

— А што тады рабіць яму?
— Не быць героем аднаму.
Калі паўстане цэлы свет,
То кожных ён даб'ецца мэт!

— Складана, тата!
— Выбачай.
Мяне нанова папытай.
— Жыве?
— Быць можа, і жыве...
— А дзе жыве?
— Паўсюль, нідзе...
— А як знайсці?
— Людзей сабраць,
І разам мару здабываць!
#ADM
#рэк

Прывітанне, сябра! Ці ведаў ты, што ў нарачанскім краі знаходзіцца самае вялікае возера ў Беларусі? А пра тое, што ў Будславе ёсць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай? Яшчэ больш цікавага пра Нарачанскі край ты знойдзеш у "Naračanščyna"

Спасылка: https://t.me/naracanscyna
#Тоя #малюнак
Выспа скарбаў = ♥️
#верш
#госць
#пава_рамонак

***
zdajecca, ja nie žywy.
ja nie dyšu,
nie chadžu,
nie dakranajusa padłohi...
dyjamienty ŭ niabiosach,
wodar niabožčyka ŭ sadzie
robiać mianie ŭsio miarćwiejšym...
nia dumaj, što ja zabyŭ,
jak ty streliŭ mnie ŭ spinu...
ja nie prabačaju,
ale ž i zabiaru ciabie paźniej...
mnie treba pawieryć,
što ja bolš nie adčuju smaki koły,
wodar chwajowaha lasočku...
(27.04.2022)
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

калі
кроў напаўняе нетры зямлі,
роднай, радзімай зямлі,
яна не расчыніцца ў чорнай вадзе,
а сягне крыніцы, ракою пайдзе.
подых апошні буранам падзьме.
паўстане зямля ў сваёй барацьбе.

закрытыя вочы ня бачаць нічога.
бога няма. але ёсьць падлога
ўтульная, мяккая, нібы пярына.
вітаю цябе. цяпер адпачынак.
чакай яшчэ трошкі.
ты не апошні.
нетры вялікія ў нашай зямлі.
яшчэ. бракуе. крыві.

але
час настане, праступіць сярод палей
чырвонымі ружамі боль людзей
нідзе
не схавацца чужацкім зграям.
вас падманулі. ня будзе рая.
калі хто спадзяецца на дараваньне,
то ведайце, каты:
аднойчы прыйдзе расплата.
Жадаю на гэтым тыдні перавесьці прамы эфір, які будзе прысьвечаны канчатку працы над паловаю пралога маёй кнігі, дзе я яе й прэзентую. Ці зацікаўлены вы гэтаю ідэяй?
Final Results
95%
+
5%
-
#верш
#госць
#пава_рамонак

***
гульні з праклятай цемрай,
совамі і мышамі,
пахамі чаю і віна...
гэта файна і страшна,
але я жыву ў гэтым,
калі прыходзіцца балансаваць.
мне не патрэбны кампліменты,
але каму ж гэта не прыемна
(人 •‌ᴗ•‌)
мае блакітныя як мора вочы
проста ў кайфе ад новай сілы,
якую знайшоў,
блукаючы па мёртвым лесе
сярод сухой травы і трупаў жывёл...
мне Ф І Я Л Е Т А В А
на вашыя цэлафанавыя словы,
якія вы ўзялі з упакоўцы з-пад
пачварных тупых цыгарэт
(◕ᴗ◕✿)
(03.05.22)
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Рада, што вам спадабалася мая прапанова, таму працягваю свае апытаньне, каб найлепш усё арганізаваць.
Forwarded from ikutki
У які час вам зручней далучыцца да прамога эфіру?
Final Results
40%
Пятніца, другая палова дня
10%
Субота
70%
Нядзеля
#верш
#Максім_Крывіч

«Мой лёс»
(20.09.22)

Хоць я — пераемнік Купалы і рускіх паэтаў —
Нямала гадоў прысвяціў перакладам і вершам,
Шмат знаю я годных асоб, і не бачу сакрэта
У тым разуменні, што я тут далёка не першы.

Не першы... І што? Можа быць, я не буду вядомы —
Гісторыя судзіць, працягне ці творца жыццё,
Ці знікне мой лёс, за ім вершы, радкі, мае словы...
Ці трапіць мой шлях у бяздонне, часоў небыццё...

У кожнага з нас ёсць свая асабістая мэта,
Якая вядзе за сабою святлом ліхтара.
Яна ж і будуе людзей — і будуе паэта,
І словы яго пераносіць на справы яна.

І мэта мая — не гісторыі цёмныя воды,
А душы, якім я прынесці павінны прамень,
Каб сэрцы народаў і творцаў адчулі свабоду,
Каб дзесьці ўнутры запаліўся вялікі агмень...

Не трэба народаў. Мне слава зусім не патрэбна.
Калі хоць адзін мой адчуе на сэрцы агонь,
Ужо буду ведаць, што праца мая недарэмна,
І шлях выраканца быў добрай дарогай маёй.