Новы свет 🌞
599 subscribers
593 photos
9 videos
2 files
478 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Рада, што вам спадабалася мая прапанова, таму працягваю свае апытаньне, каб найлепш усё арганізаваць.
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Вы маеце мажлівасьць далучыцца, калі жадаеце 😘
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ADM
#навіны #інтэрактыў

29-30/10/37

1 3 2

Гэта — 132 беларускіх дзеячоў культуры, навукі і мастацтва, беларускіх пісьменнікаў, беларускіх паэтаў, беларускіх грямадзянскіх дзеячоў.

Гэта — 132 бязвінных ахвяр, пакладзеных на алтар чырвонага тэрору.

Гэта — 132 жыццяў і лёсаў, якія маглі бы змяніць свет.

Гэта — 132 незагойных ран на нашай зямлі.

Гэта — Ноч расстраляных паэтаў.

Гэта — Чорная ноч.

— — — —

Ужо заўтра мы, @masvet_by, у памяць абарваных лёсаў 1937-га года правядзем анлайн-чытанні твораў ахвяр Чорнай ночы.

Вікіпедыя (спіс ахвяр)

🎙 Далучыцца да чытання зможа кожны на этапе Вольнага мікрафону.
Рыхтуйце творы загадзя!

Месца правядзення: @masvet_by
Час правядзення: 20:00 (па Менску),
30.10.22
Новы свет 🌞
ТоЯ – Калыханка
#ADM
#навіны

Вітаем вас, шаноўнае панства!

— У нас ёсць сапраўды цудоўная навіна!

Якая?

— Да нас праз доўгі час вяртаецца файны чалавечак, якога мы чакалі ўсёй нашай творчай сям'ёй! 🥳

Які?

— Дадзім вам падказку нашым адказам ;)
#Яварынка #навіны

Вітанкі, родныя беларусікі! Хто сумаваў за мною?)
Я даўно не зьяўлялася ў публічнай прасторы, але заўтра я правяду гутарку вось тут @supermovachat

21 лютага ў суполцы Супер мова пройдзе сьвяточная гутарка ў гонар Дня роднай мовы.

Паразмаўляем пра тое, што мы можам зрабіць, каб беларускае мовы навокал стала больш, як стварыць беларускае асяродзьдзе, калі ніхто не размаўляе па-беларуску, і пра сьвята роднай мовы.

Час 19:00 па Менску.

Каб удзельнічаць у размове, патрэбна далучыцца да суполкі @supermovachat і зайсьці ў галасавы чат.

Запрашаю ўсіх і буду радая пачуць кожнага!💚💜
#дзяўчына_якая_марыць
#кася_кастрычніцкая
#навіны
Праходзіць час, мы ўсе зьмяняемся. І да мяне гэта адносіцца таксама. Я нарэшце больш-менш сьвядома выбрала сабе новы творчы псеўданім - Кася Кастрычніцкая, таму цяпер я буду публікавацца тут, і ня толькі, пад ім.
#ADM

АСНОЎНЫЯ ТЭГІ НОВАГА СВЕТУ

Тэгі-дапаможнікі:
#ADM — допісы ад адміністрацыі, тэхнічные допісы.
#рэк — рэкамендацыі аб'яднання.
#навінынавіны дзейнасці аб'яднання або творцаў.
#госць — допісы творцаў, якія не ёсць ўдзельнікамі асноўнага складу аб'яднання.

Жанравыя тэгі
#верш
#проза
#пераклад
#малюнак
#музыка #песня
#выраб

🌙 @masvet_by
Новы свет 🌞
#тэатр #мюзікл #пераклад #Максім_Крывіч ІНТЭРЛЮДЗІЯ ЛОЎРЭНСА (#Гамільтан) 🎶Джон Л: Хоць мо не ўбачу нашай славы... Элайза С: Аляксандр, табе тут ліст з Паўднёвай Караліны... 🎶Джон Л: ...але з усмешкай бой прыму... Аляксандр Г: Гэта Джон Лоўрэнс, прачытаю…
#навіны
#пераклад
#Гамільтан
#Максім_Крывіч

ПОШУК ФАНАЎ ГАМІЛЬТАНА

Поўны мастацкі (!) пераклад папулярнага амерыканскага мюзікла пра выстрэлы і спадчыну на беларускую пакрысе ідзе — пачынаю збіраць першую фокус-групу ў тг.

Навошта?

Выказваць свае думкі наконт працы, вычытваць тэксты, мо раіць некаторыя выпраўленні. Ну і хочацца мець людзей, з якімі можна нешта абмеркаваць.

Запрашаю аматараў мюзікла і тэатра, мовазнаўцаў, аматараў амерыканскай гісторыі і проста людзей, якіх гэтая тэма цікавіць.
Адпішыце ў каментары тыя, хто жадае паўдзельнічаць
🌙 #ADM #навіны

Чалом, жаночае спадарства! 💐

Ад імя ўсіх чальцоў нашага аб'яднання віншуем вас з Сусветным жаночым днём — днём, калі ўсё свядомае чалавецтва аддае павагу вялікай ролі жанчыны ў развіцці сучаснага грамадства.
Якія бы цяжкасці не ўставалі на вашым шляху — зычым вам прайсці праз іх з гонарам!

Будзьце такімі, якімі хочаце самі! Кожны з вас гэтага годны!
#ADM
#навіны

Грошус грандыёзус, космас ідыётас!

Паважаныя спонсары "Новага света", каб наша родная культура развівалась, трэба выходзіць на сапраўды вялізарны маштаб пашырэння зносін з іншаземцамі. Увесь рахунак з вашых данатаў пойдзе на падрыхтоўку творцаў "Новага свету" да касмічных перагрузак і вывучэння стратэгій камунікавання з творцамі іншых планет.

Гіганцкі карабель Starship будзе гатовы да першага палёту ў космас праз некалькі тыдняў.

Кіраўнік аэракасмічнай кампаніі SpaceX Ілон Маск анансаваў запуск міжпланетнага касмічнага карабля Starship. На сваёй старонцы ў сетцы Twitter мільярдэр напісаў, што карабель будзе цалкам гатовы да першага палёту ў красавіку гэтага года.

Лёд крануўся, Спадары прысяжныя засядальнікі!
#навіны
#Шрэбра_Іслачы

Ну што, мінула дзесяць вершаў майго неананімнага жыцця ў Новым свеце.
Як вам, што вам, дзе вам падабаецца ці не падабаецца? Пішыце тут пад каментамі.
Я збіраюсь трохі змяніць фармат і тое сёе дадаць. Чакайце!